Норыдж

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Норыдж
Norwich Skyline.jpg
Arms of Norwich.svg
Герб Норыджу
Дата заснаваньня: 1004
Краіна: Вялікабрытанія
Плошча: 52,6 км²[1]
Насельніцтва: 195 971 чал.
Тэлефонны код: 1603
Паштовы індэкс: NR1–NR16
Геаграфічныя каардынаты: 52°37′20″ пн. ш. 1°17′42″ у. д. / 52.62222° пн. ш. 1.295° у. д. / 52.62222; 1.295Каардынаты: 52°37′20″ пн. ш. 1°17′42″ у. д. / 52.62222° пн. ш. 1.295° у. д. / 52.62222; 1.295
Норыдж на мапе Вялікабрытаніі
Норыдж
Норыдж
Норыдж
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.norwich.gov.uk/

Норыдж (па-ангельску: Norwich) — горад у графстве Норфалк, які стаіць на рацэ Ўэнсум, прыблізна ў 160 км на паўднёвы захад да Лёндану. Традыцыйна Норыдж разглядаецца як галоўны горад Усходняй Англіі. Паводле зьвесьак на 2019 год колькасьць мясцовага насельніцтва складала крыху больш за 143 тысячы чалавек.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Старажытнае гарадзішча на месцы сучаснага гораду было сворана англасаксамі ў V—VII стагодзьдзях побач з былым рымскім горадам. У X стагодзьдзі паселішча стала большым, пераўтварыўшыся ў вядомы цэнтар ўсходнеангельскага гандлю. Норыдзкая катэдра і Норыдзкі замак былі заснаваны неўзабаве пасьля заваяваньня вострава нарманамі ў 1066 годзе. Норыдж атрымаў статус гораду каралём Рычардам Ільвінае Сэрца ў 1194 годзе. Горад займаўся гандлем воўнай на працягу ўсяго Сярэднявечча і разьвіваўся як асноўны порт. Да XVIII стагодзьдзя гэта быў другі паводле велічыні горад Ангельшчыны пасьля Лёндану[2].

Статус Норыджа пагоршыўся і горад прыйшоў у нейкі заняпад разам Індустрыяльнай рэвалюцыяй і пашырэннем новых гарадоў і цэнтраў прамысловасьці на поўначы Ангельшчыны. У XIX стагодзьдзі места зьведаў дэіндустрыялізацыю, але заставаўся рэгіянальным эканамічным цэнтрам з прыкметнай швачнай прамысловасьцю. Пасьля Другой сусьветнай вайны Норыдж паступова стаў спэцыялізавацца на рынку паслугаў. Унівэрсытэт Усходняй Англіі, створаны ў 1963 годзе, знаходзіцца на ўскрайку Норыджа.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ http://www.citypopulation.de/php/uk-england-eastofengland.php?cityid=E35000419
  2. ^ Williams, Laura; Jones, Alexandra; Lee, Neil; Griffiths, Simon (2006). «Enabling Norwich in the Knowledge Economy». Ideopolis: Knowledge City-Regions. Lancaster University: The Work Foundation. — С. 11.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]