Ўінчэстэр
| Ўінчэстэр | |||
| Населены пункт | |||
| |||
| Краіна | Вялікабрытанія | ||
|---|---|---|---|
| Графства | Гэмпшыр | ||
| Часавы пас | UTC+0 | ||
| Каардынаты | 51°03′48″ пн. ш. 1°18′31″ з. д.HGЯO | ||
| Насельніцтва | |||
| Колькасьць |
| ||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||
| Тэлефонны код | 01962 | ||
| Паштовы індэкс | SO22 і SO23 | ||
| Ўінчэстэр на мапе Вялікабрытаніі Ўінчэстэр | |||
Ўі́нчэстэр (па-ангельску: Winchester) — адміністрацыйны цэнтар графства Гэмпшыр у паўднёва-заходняй частцы Ангельшчыны. Паводле зьвестак перапісу 2001 году насельніцтва складала 41,420 чалавек.
Ўінчэстэр — старажытная сталіца каралеўства Ўэсэкс і Ангельшчыны. Горад быў пабудаваны на месцы рымскага гораду Вэнта Бэльгарум (Venta Belgarum). Ўінчэстэр знакаміты сваёй катэдрай, якая ёсьць адной з найбуйнейшых у Ангельшчыне. Ейнае будаваньне пачалося яшчэ ў часы Альфрэда Вялікага ў IX стагодзьдзі й было працягнута нарманамі, што захапілі астравы.
На ўскрайку Старога Ўінчэстэра стаяць руіны замку, брама Ўэст Гейт (West Gate) зь Вялікай Заляй (Great Hall), што была пабудаваная ў 1234 годзе. Паводле паданьні, менавіта ў гэтай залі за сталом караля Артура зьбіраліся рыцары круглага стала.