Солфард
| Солфард анг. | |
| Населены пункт | |
| Краіна | Вялікабрытанія |
|---|---|
| Геаграфія | |
| Плошча |
|
| Вышыня НУМ | 46 м |
| Часавы пас | UTC+0 |
| Каардынаты | 53°28′58″ пн. ш. 02°17′35″ з. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць | |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | 0161 |
| Сайт | salford.gov.uk |
| Солфард на мапе Вялікабрытаніі Солфард | |
Со́лфард (па-ангельску: Salford) — горад у Вялікім Манчэстэры, Ангельшчына. У 2011 годзе ў Солфардзе пражывала крыху болей за 103 тысячы чалавек[2]. Гістарычна горад быў часткай Ланкашыру, зьяўляючыся месцам судовага пасаду старажытнага Солфардшыру. Прыкладна ў 1230 годзе Ранульф дэ Бляндэвіль, 6-ы чэстэрскі граф, выдаў гораду статут, згодга зь якім горад атрымаў статус вольнага места. Дзякуючы такім падзеям культурнае і гандлёвае значэньне гораду значна палепшылася. Зьмены пачалі адбывацца за часам індустрыяльнай рэвалюцыі, калі суседні Манчэстэр у канцы XVII ды пачатку XIX стагодзьдзяў пачаў набіраць моц. У гады індустрыяльнай рэвалюцыі Солфард стаў буйным местам прадзеньня і ткацтва бавоўны і шоўку і важным унутраным портам на Манчэстэрскім суднавым канале з 1894 году. Заняпад прамысловасьці адбыўся ў XX стагодзьдзі, што выклікала эканамічную дэпрэсію ў горадзе.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ http://www.citypopulation.de/UK-Cities.html
- ↑ «Local Area Report – Salford (11119884030)». Nomis. Office for National Statistics.