Перайсьці да зьместу

Бразылія

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Бразылія
República Federativa do Brasil
Сьцяг Бразыліі Герб Бразыліі
Сьцяг Герб
Нацыянальны дэвіз: 'Ordem e Progresso (У перакладзе: «Парадак і прагрэс»)
Дзяржаўны гімн: «Hino Nacional Brasileiro»
Месцазнаходжаньне Бразыліі
Афіцыйная мова партугальская
Сталіца Бразылія
Найбуйнейшы горад Сан-Паўлу
Форма кіраваньня Фэдэратыўная рэспубліка
Луіс Інасію Лула да Сылва
Плошча
 • агульная
 • адсотак вады
5-е месца ў сьвеце
8 515 767 км²
0,65
Насельніцтва
 • агульнае (2024)
 • шчыльнасьць
7-е месца ў сьвеце
220 051 512[1]
24,2/км²
СУП
 • агульны (2012)
 • на душу насельніцтва
8-е месца ў сьвеце
$3,250 трлн[1]
$15100[1]
Валюта Бразыльскі рэал (R$) (BRL)
Часавы пас
 • улетку
BRT (UTC-2)
BRST (UTC-2)
Незалежнасьць
— аб’яўленая
— прызнаная
ад Партугаліі
7 верасьня 1822
29 жніўня 1825
Аўтамабільны знак BR
Дамэн верхняга ўзроўню .br
Тэлефонны код +55
Мапа Бразыліі
Мапа Бразыліі

Бразы́лія (па-партугальску: Brasil) — пятая паводле плошчы й колькасьці насельніцтва краіна сьвету; пры насельніцтве ў 220 мільёнаў чалавек Бразылія займае першае месца па яго колькасьці сярод краінаў Паўднёвай Амэрыкі. Бразыльскі карнавал ёсьць бадай самай вядомай зьявай жыцьця, якая адразу асацыюецца з Бразыліяй.

Асноўны артыкул: Гісторыя Бразыліі

Дакаляніяльны час

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Землі сучаснай Бразыліі былі заселеныя першымі людзьмі ня менш як за 10 тысячаў гадоў да адкрыцьця краіны эўрапейцамі.

Партугальская калянізацыя

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1500 годзе партугалец Пэдру Алварыш Кабрал, зьбіўшыся з курсу на шляху ў Індыю, прыстаў каля сучаснага Порта Шэгура. Было вырашана назваць тыя землі «Зямля сьвятога крыжа» (парт. Terra da Santa Cruz), але назва ня ўтрымалася. Упершыню афіцыйна назва Бразылія была ўжытая ў 1505 годзе. У 1533 годзе калёнія была падзеленая на 15 капітанстваў (парт. capitanias) на чале якіх стаяў губэрнатар (парт. capitães). Тым ня менш, такая страктура спрыяла тэндэцыям да дэцэнтралізацыі і неарганізаванасьці, таму ў 1549 годзе партугальскі кароль Жуан III зьмяніў адміністрацыйна-тэрытарыяльны кантроль, усталяваўшы адзінае генэрал-губэрнатарства Бразылія, то бок адзінай і цэнтралізаванай партугальскай калёніяй у Паўднёвай Амэрыцы. На працягу першых двух стагодзьдзяў калянізацыі карэнныя народы і эўрапейскія калянізатары жылі ў пэрманэнтным стане вайны, ствараючы зьвязы, каб атрымаць нейкія перавагі ў дачыненьні адзін аднаго[2][3]. У 1549 годзе было забаронена эксплюатаваць індзейцаў, якія прынялі хрысьціянства ў якасьці нявольнікаў, у тым самым годзе былі прывезеныя першыя нявольнікі з Афрыкі. Да сярэдзіны XVI стагодзьдзя трысьняговы цукар стаў найбольш важным экспартным таварам Бразыліі, што павялічыла попыт на рабоў, якія масава набываліся з рынкаў нявольнікаў у Афрыцы на поўдзень ад Сахары[4], а таксама з партугальскіх калёніяў у Афрыцы, якія сёньня складаюць тэрыторыю Анголы і Мазамбіку.

Незалежная імпэрыя

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Пэдру II зьяўляўся імпэратарам Бразыліі з 1831 па 1889 гады.

Напачатку XIX стагодзьдзя напружанасьць паміж партугальцамі і бразыльцамі павялічылася. 7 верасьня 1822 году прынц Пэдру I абвесьціў незалежнасьць краіны ад Партугаліі. Празь месяц ён быў абвешчаны першым імпэратарам Бразыліі пад імём Пэдру I, у выніку чаго паўстала Бразыльская імпэрыя[5].

Хутка паслья гэтага пачалася Бразыльская вайна за незалежнасьць, якая распаўсюдзілася на паўночныя, паўночна-ўсходнія рэгіёны і правінцыю Сысплатына[6]. Апошнія партугальскія жаўнеры капітулявалі 8 сакавіка 1824 году, а 29 жніўня 1825 году Партугалія афіцыйна прызнала незалежнасьць новай краіны.

7 красавіка 1831 году праз пэрыяд адміністрацыйнага хаосу і палітычнага іншадумства як то зь лібэральных і кансэрватыўных бакоў палітычнай эліты, а таксама спробы рэспубліканскага пераўладкаваньня, Пэдру зьбег у Партугалію, адракаючыся ад бразыльскага стальцу на карысьць свайго пяцігадовага сына і насьледніка Пэдру II.

Паколькі новы імпэратар праз свой узрост ня быў здольны кіраваць дзяржавай, улада адыйшла да Нацыянальнага сходу. Без харызматычнай постаці на працягу гэтага пэрыяду меў месца шэраг бунтаў і паўстаньняў, як то бунты ў правінцыі Гран-Пара, Мараньян, Баія і горадзе Салвадор, а таксама вайна Фарапус у Рыё-Грандзі-ду-Сул, якую падтрымаў Джузэпэ Гарыбальдзі. Паўстанцы прадстаўлялі незадаволенасьць правінцыяў цэнтральнай уладай, у спалучэньні з сацыяльнай напружанасьцю, рабаўладаньнем і імкненьнем да стварэньня нацыянальнай дзяржавы. Гэты пэрыяд унутранай палітычнай і сацыяльнай нестабільнасьці, які ўключаў паўстаньне Праейра ў правінцыі Пэрнамбуку, быў пераадолены толькі ў канцы 1840-х гадоў пасьля заканчэньня рэгентства і каранацыі Пэдру II.

Далейшая ўнутрыпалітычная дыскусія была сканцэнтраваная на праблеме рабства. Трансатлянтычны гандаль рабамі быў забаронены ў 1850 годзе[7], паводле Абэрдынскага акту брытанцы атрымалі правы затрымліваць і правяраць любы бразыльскі карабель пры падазрэньні ў перавозцы рабоў, то бок інстытут гандлю рабамі ў краіне быў афіцыйна забаронены[8]. Замежныя справы імпэрыі былі ў асноўным сканцэнтраваны на стасунках з краінамі-суседзямі. Пасьля далёкай Аргентына-бразыльскай вайны, у выніку якой Уругвай здабыў незалежнасьць[9], Бразылія атрымала перамогу ў трох міжнародных канфліктах падчас 58-гадовага кіраваньня Пэдру II, то бок у Плятынскай, Уругвайскай і спусташальнай Парагвайскай вайне.

Не зважваючы на тое, што ў большасьці бразыльцаў не было жаданьня зьмяняць форму кіраваньня краіны, 15 лістапада 1889 году, дзякуючы намаганьням вайсковых афіцэраў, пры падтрымцы землеўладальнікаў і фінансавых элітаў, манархія была зрынута ў выніку вайсковага перавароту[10]. Сёньня 15 лістапада адзначаецца ў Бразыліі як Дзень Рэспублікі, то бок нацыянальнае сьвята[11].

Раньняя рэспубліка

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Раньні рэспубліканскі ўрад па сутнасьці быў вайсковай дыктатурай, то бок вайскоўцы дамінавалі ў дзяржаўных справах як у Рыю-дэ-Жанэйру, гэтак і ў іншых штатах. Свабода прэсы зьнікла, а выбары знаходзіліся пад кантролем тых, хто трымаў уладу ў сваіх руках. Толькі ў 1894 годзе пасьля сэрыі сур’ёзных крызісаў у эканоміцы і ваеннай справе цывільныя асобы прыйшлі да ўлады і заставалася там да кастрычніка 1930 году[12][13].

Будаўніцтва новае сталіцы краіны гораду Бразылія ў 1959 годзе

Пасьля самагубства аўтарытарнага прэзыдэнта краіны Жэтулію Варгаса, новым кіраўніком дзяржавы ў 1956 годзе быў абраны Жусэліну Кубічак, які ўзяў на ўзбраеньне прымірэнчую пазыцыю ў адносінах да палітычнай апазыцыі, што дазволіла яму кіраваць без сур’ёзных крызісаў. Эканоміка і прамысловы сэктар Бразыліі на гэтым тле палітычнай стабільнасьці вырасьлі, але галоўным ягоным дасягненьнем было будаўніцтва новай сталіцы Бразылія, якое было скончана ў 1960 годзе.

Пераемнік Кубічака, Жанію Кўадрус, сышоў у адстаўку ў 1961 годзе менш чым праз год пасьля ўступленьня на пасаду. Ягоны віцэ-прэзыдэнт Жуан Гуларт заняў прэзыдэнцкую пасаду, аднак быў скінуты ў красавіку 1964 году ў выніку вайсковага перавароту, які прывёў да ўлады вайсковае кіраўніцтва.

Новы рэжым павінен быў стаць часовым да абраньня цывільнай улады, але паступова захапіў усю ўладу ў краіне. Прыгнёт і палітычны перасьлед адбываўся ня толькі да партызанаў, што выступілі супраць хунты, але і закрануў інстытуцыйных праціўнікаў, мастакоў, журналістаў і іншых прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасьці[14], унутры і па-за межамі краіны, праз сумнавядомую апэрацыю «Кондар»[15]. Нягледзячы на сваю жорсткасьць, якая ўласьцівая і іншым аўтарытарным рэжымам, праз эканамічны бум, вядомы як «эканамічны цуд», рэжым дасягнуў піка папулярнасьці ў пачатку 1970-х гадох.

Не зважаючы на паразу левых партызанаў у барацьбе супраць дыктатарскай улады, якая працягвала рэпрэсіі, але празь няздольнасьць супрацьстаяць пэрыяду эканамічных крызаў і народнага ціску, аслабленьне аўтарытарызму сталася перазьбежным, што вымусіла генэрала Эрнэсту Гейзэла пачаць рух на палітычную лібэралізацыю. У 1979 годзе генэрал і прэзыдэнт Бразыліі Жуан Фігейрэду спрыяў прасоўваньню закону аб амністыі і Бразылія пачала павольнае вяртаньне да дэмакратыі, якое было завершана на працягу 1980-х гадоў.

Ад 2016 да 2019 году прэзыдэнтам быў Мішэл Тэмэр, які замяніў Дылму Русэф пасьля ейнага імпічмэнту[16]. Тэмэр заняў гэтую пасаду як віцэ-прэзыдэнт, а ўжо з 1 студзеня 2019 году да 1 студзеня 2023 году пасаду займаў Жаір Балсанару, які быў абраны кіраўніком краіны на чарговых прэзыдэнцкіх выбарах.

Палітычная сыстэма

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Палац ду Планалту зьяўляецца афіцыйнай працоўнай рэзыдэнцыяй прэзыдэнта

Бразылія зьяўляецца дэмакратычнай фэдэратыўнай рэспублікай з прэзыдэнцкай сыстэмай кіраваньня[17]. Прэзыдэнт зьяўляецца кіраўніком дзяржавы і абіраецца тэрмінам на чатыры гады[17], з магчымасьцю перавыбраньня на другі тэрмін запар. Прэзыдэнт прызначае міністраў дзяржавы, якія аказваюць дапамогу ў кіраваньні дзяржавай[17]. Парлямэнт Бразыліі зьяўляецца дзьвюхпалатным і падзяляецца на фэдэральны сэнат (81 месца) і палату дэпутатаў (513 месцаў). Паводле індэксу дэмакратыі на 2010 год Бразылія належыць да дэмакратычных краінаў сьвету[18].

Усе чальцы выканаўчай і заканадаўчай галінаў улады абіраюцца непасрэдна[19]. Судзьдзі і іншыя судовыя чыноўнікі прызначаюцца толькі пасьля праходжаньня ўступных экзамэнаў[19]. Большую частку сваёй гісторыі ў Бразыліі ўсталяваная шматпартыйная сыстэма і прапарцыйнае прадстаўніцтва. Галасаваньне зьяўляецца абавязковым для пісьменных людзей паміж 18 і 69 гадамі, і неабавязковым для непісьменных і тых, чый узрост вар’іруецца ад 16 да 18 гадоў або большы за 70 год[17].

Самымі папулярнымі палітычнымі партыямі зьяўляюцца партыя працоўных, Бразыльская сацыял-дэмакратычная партыя, Бразыльскі дэмакратычны рух і партыя дэмакратаў. Амаль усе ўрадавыя і адміністрацыйныя функцыі ажыцьцяўляюцца ворганамі і ўстановамі, якія ўваходзяць у склад выканаўчай улады.

Замежная палітыка

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Традыцыйна Бразылія была лідэрам у лацінаамэрыканскай супольнасьці й мела вельмі паважную ролю ў сыстэме калектыўнай бясьпекі, а таксама эканамічнай каапэрацыі паўднёвага паўшар’я. Цяпер Бразылія зьяўляецца сябрам Міжамэрыканскай дамовы ўзаемнай дапамогі, а таксама сябрам Арганізацыі амэрыканскіх дзяржаў. Ня так даўно Бразылія пачала надаваць высокі прыярытэт дачыненьням са сваімі паўднёва-амэрыканскімі суседзямі й увайшла ў Амазонскі пакт, Асацыяцыю лацінаамэрыканскай інтэграцыі і Мэркасур. Разам з Аргентынай, Чылі і ЗША, Бразылія адзін з гарантаў пэруанска-эквадорскага мірнага працэсу, а таксама Бразылія пасылала сваіх жаўнераў у складзе войскаў ААН, каб забясьпечыць спакой у Бэльгійскім Конга, на Кіпры, Мазамбіку, Анголе, Усходнім Тыморы. У 2004—2005 гадох уваходзіла ў склад Рады Бясьпекі ААН. Зараз прэтэндуе на ўваход на пастаяннай аснове разам зь Індыяй, Нямеччынай, Японіяй, ПАР.

Адкрытым пытаньнем бразыльскай замежнай палітыкі ёсьць некалькі неўрэгуляваных памежных справаў з Уругваем.

Дачыненьні зь Беларусьсю

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Асноўны артыкул: Беларуска-бразыльскія дачыненьні

10 лютага 1992 году ўрады Беларусі і Бразыліі ўсталявалі дыпляматычныя дачыненьні. 23 лютага 2011 году 1-ы амбасадар Беларусі ў Бразыліі Леанід Крупец прыбыў у сталіцу Бразылія, дзе 12 жніўня ўручыў даверчыя граматы прэзыдэнтцы Дылме Русэф. У чэрвені 2011 году адчынілася Амбасада Бразыліі ў Беларусі. 5 жніўня 2019 году набыло моц беларуска-бразыльскае Пагадненьне «Аб супрацы ў галіне адукацыі». На 2021 год Бразылія была найбольшым гандлёвым партнэрам Беларусі сярод краінаў Паўднёвай Амэрыкі і ўваходзіла ў 20-ку краінаў з найбольшым абсягам таваразвароту зь Беларусьсю. У Бразылію пераважна пастаўлялі: калійныя ўгнаеньні і сталёвы дрот, баваўняную і льняную тканіну, шыны. У Беларусь прадавалі: пасажырскія самалёты, палімэры прапілену і этылену, каву і распыляльнікі парашкоў. Беларуская дыяспара сустракалася ў сталіцы Бразылія і 9 штатах Бразыліі: Амазонас і Рыю-дэ-Жанэйру, Сан-Паўлу і Рыю-Грандзі-ду-Норці, Мінас-Жэрайс і Гаяс, Рыю-Грандзі-ду-Сул, Сэара і Санта-Катарына.

Бразылія мае найбольшыя ў Лацінскай Амэрыцы ўзброеныя сілы, якія з 1999 году падзяляюцца на тры роды войскаў. Поўная колькасьць войскаў складае 360 тыс. чалавек[1]. У войска прызываюцца мужчыны ва ўзросьце 19 гадоў. Фінансаваньне дастаткова нізкае — 1,1% СУП у 2023 годзе[1]. У 2007 годзе прэзыдэнт Бразыліі абяцаў адрадзіць ВПК і значна павялічыць асігнаваньні на войска. Адраджэньне ВПК, па ягоных словах, надасьць іншы ўзровень успрыманьня Бразыліі ў сьвеце. Напрыканцы 1990-х гадоў ВПК Бразыліі прыносіў дастаткова вялізны кавалак прыбытку краіны, але за пераходны час, пасьля паразы вайсковай дыктатуры, стаўся неканкурэнтназдольным. Былі спыненыя шматлікія вайсковыя праграмы. Зараз паціху іх пачынаюць адраджаць. У тым ліку з 2007 году адрадзілі праграму будаўніцтва атамнага падводнага чоўна[20].

Бразылія ў сваім складзе мае наземныя ўзброеныя сілы, марскі флёт (Marinha do Brasil), у складзе якога паветраныя сілы й марская пехота (Corpo de Fuzileiros Navais), а таксама паветраныя сілы (Forca Aerea Brasileira). Бразылія праводзіла праграму стварэньня ядзернае зброі, але па прыходзе да ўлады грамадзянскае ўлады праграма была зачынена.

Бразылія займае вялікую тэрыторыю ўздоўж усходняга ўзьбярэжжа Паўднёвай Амэрыкі, амываецца Атлянтычным акіянам, а таксама мае агульную мяжу з Уругваем на поўдні, Аргентынай і Парагваям на паўднёвы захадзе, Балівіяй і Пэру на захадзе, Калюмбіяй на паўночным захадзе, Вэнэсуэлай, Сурынамам, Гаянай і францускім заморскім дэпартамэнтам Францускай Гвіянай на поўначы. Такім чынам, Бразылія мяжуе з кожнай краінай Паўднёвай Амэрыкай за выключэньнем Эквадору й Чылі. Агульная даўжыня мяжы складае 16 145 км. Зь іх узьбярэжжа займае 7491 км.

Даўжыня межаў з суседнімі краінамі[1]
Аргентына 1263 км
Балівія 3403 км
Вэнэсуэла 2137 км
Гаяна 1308 км
Калюмбія 1790 км
Парагвай 1371 км
Пэру 2659 км
Сурынам 515 км
Уругвай 1050 км
Француская Гвіяна 649 км

Найвышэйшай кропкай Бразыліі зьяўляецца Пік да Нэбліна — 2994 м н.у.м.[1]

Найдаўжэйшай ракой Бразыліі зьяўляецца Амазонка, таксама вялікімі рэкамі зьяўляюцца:

Бразылія падзяляецца на 26 штатаў (па-гішпанску: estados).

Асноўныя зьвесткі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Колькасьць насельніцтва — 220 млн (ацэнка на 2024)

Гадавы прырост — 0,61% (ацэнка 2024[1])

Сярэдняя працягласьць жыцьця — 72,6 гадоў у мужчын, 80,1 — у жанчын.

Этна-расавы склад — белыя 43,5%, мулаты (Pardo) 45,3%, чорныя 10,2%, іншыя (па ацэнках 2022 году)[1]

Мовы — партугальская (афіцыяльная й найбольш распаўсюджаная), а таксама выкарыстоўваюць гішпанскую, нямецкую, італьянскую, японскую й іншыя мовы.

Пісьменнасьць — 94,7% (ацэнка 2022 году)

Гарадзкое насельніцтва — 87,8% (ацэнка 2023 году)

  1. ^ а б в г д е ё ж з і Brazil (анг.) The World Factbook 2021. ЦРУ (2021).
  2. ^ Meuwese, Mark. «Brothers in Arms, Partners in Trade: Dutch-Indigenous Alliances in the Atlantic World, 1595–1674». Koninklijke Brill NV. 2012. ISBN 9789004210837
  3. ^ Metcalf, Alida C. Go-betweens And the Colonization of Brazil: 1500–1600. — University of Texas Press, 2005. — P. 70.
  4. ^ Richard Middleton, Anne Lombard Colonial America: A History to 1763. — 1st edition. — Wiley-Blackwell Publishing, 1992. — ISBN 978-1-4443-9628-7
  5. ^ Vianna, Hélio. História do Brasil: período colonial, monarquia e república. — 15th ed. — São Paulo: Melhoramentos, 1994. — P. 418.
  6. ^ Diégues, Fernando. A revolução brasílica. — Rio de Janeiro: Objetiva, 2004. — P. 168, 164, 178.
  7. ^ Bethell, Leslie The Abolition of the Brazilian Slave Trade: Britain, Brazil and the Slave Trade. — Cambridge University Press, 1970. — (Cambridge Latin American Studies).
  8. ^ Scott, Rebecca and others The Abolition of Slavery and the Aftermath of Emancipation in Brazil. — Duke University Press, 1988. — ISBN 0822308886
  9. ^ Levine, Robert M. «The history of Brazil». Greenwood Publishing Group, Inc. 1999. — С. 62.
  10. ^ Smallman, Shawn C. (2002). «The Overthrow of the Empire». Fear in Memory in the Brazilian Army and Society. University of North Carolina Press. — С. 16–18. — ISBN 978-0-8078-5359-7.
  11. ^ «Brazil's Proclamation of the Republic through the press». The Brazilian Report.
  12. ^ Triner, Gail D. Banking and Economic Development: Brazil, 1889–1930. — Palgrave, 2000. — P. 69—74. — ISBN 0-312-23399-X
  13. ^ Needell, Jeffrey D. A Tropical Belle Epoque: Elite Culture and Society in Turn-of-the-Century Rio de Janeiro. — Cambridge University Press, 2010. — P. 10—12.
  14. ^ Richard Young, Odile Cisneros Historical Dictionary of Latin American Literature and Theater. — Scare Crow Press, 2011. — P. 224.
  15. ^ Laurence Burgorgue-Larsen & Amaya Úbeda de Torres The Inter-American Court of Human Rights: Case Law and Commentary. — Oxford University Press, 2011. — ISBN 9780199588787
  16. ^ Brazil's Senate ousts Rousseff in impeachment vote. CNN (1 верасьня 2016).
  17. ^ а б в г Brazilian Federal Constitution (парт.). Presidency of the Republic (1988). Архіўная копія ад 17 красавіка 2002 г.
  18. ^ «Democracy Index 2010». eiu.com.
  19. ^ а б Political Institutions – The Executive (анг.). Embassy of Brazil (2011). Архіўная копія ад 25 ліпеня 2011 г.
  20. ^ Безопасность: атомная подлодка для Лулы (рас.)