Партыя бразыльскага дэмакратычнага руху
Перайсьці да навігацыі
Перайсьці да пошуку
Партыя Бразыльскага Дэмакратычнага Руху (ПБДР) (па-партугальску: Partido do Movimento Democratico Brasileiro (PMDB)) — адна з буйных партыяў у Бразыліі.
Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Заснаваная ў 1981 годзе. Зьяўляецца прыемніцай партыі Бразыльскае Дэмакратычнае Дзеяньне, адзінай афіцыйна дазволенай падчас дыктатуры апазыцыйнай партыяй, у якую ўваходзілі прадстаўнікі ўсіх палітычных поглядаў ад камуністаў да правых.
Партыя ў 1985-1990 гадах была партыяй улады.
Сацыяльная база партыі неаднародная, карыстаецца ўплывам у колах пачынаючы ад пралетарыяту й скончваючы коламі буйной буржуазіі.