Пэрнамбуку
| Пэрнамбуку | |
| парт. Pernambuco | |
| Гімн | Hino de Pernambuco[d] |
|---|---|
| Агульныя зьвесткі | |
| Краіна | |
| Статус | штат |
| Уваходзіць у | Паўночна-Ўсходні рэгіён[d] |
| Адміністрацыйны цэнтар | Рэсыфі |
| Дата ўтварэньня | 1889 |
| Кіраўнік | Paulo Câmara[d] |
| Насельніцтва (2012) | 8 931 028 (7-е месца) |
| Плошча | 98 311,616 км² (19-е месца) |
| Вышыня па-над узр. м. · сярэдняя вышыня | 504 м |
| Месцазнаходжаньне Пэрнамбуку | |
| | |
| Мэдыя-зьвесткі | |
| Часавы пас | UTC-3, UTC-2, America/Recife |
| Летні час | UTC-3 |
| Код ISO 3166-2 | BR-PE |
| Паштовыя індэксы | 50000-000 to 56990-000 |
| Афіцыйны сайт | |
| | |
Пэрнамбуку (па-партугальску: Pernambuco) — штат на ўсходзе Бразыліі. Мяжуе са штатамі Сэара й Параіба на поўначы, Піяўі на захадзе, Алагоасам і Баія на поўдні; усход штату абмываецца Атлянтычным акіянам, ад якога тэрыторыя штату сыходзіць углыб краіны тонкай палоскай. Адміністрацыйны цэнтар — Рэсыфі.
Геаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Тэрыторыя штату Пэрнамбуку спалучае ў сабе параўнальна роўную прыбярэжную зону, высокае ўнутранае плято й сярэднюю зону, утвораную тэрасамі і схіламі паміж першымі двума. Большая частка насельніцтва сканцэнтравана ў прыбярэжнай вобласьці.
Трапічны клімат раёну больш мяккі ў ягонай кантынэнтальнай частцы. Некаторыя населеныя пункты разьмешчаны на вышыні больш за 1000 мэтраў над узроўнем мора, і ўзімку тэмпэратура там можа апускацца да 5—10 °C. На ўзьбярэжжы, якое працягнулася на 185 км, разьмешчаны пляж, які лічыцца аднымі з самых выдатных ў Бразыліі.
Сталіцай штату зьяўляецца горад Рэсыфі, буйны порт на ўзьбярэжжы Атлянтычнага акіяна. Другі паводле велічыні горад штату — Алінда, разьмешчаны ў сталічнай вобласьці Рэсыфі.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ archINFORM (ням.) — 1994.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]| Гэта — накід артыкула пра Бразылію. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |