Леанід Крупец
| Леанід Крупец | |
| Надзвычайны і Паўнамоцны Амбасадар Рэспублікі Беларусь у Фэдэратыўнай Рэспубліцы Бразылія | |
|---|---|
| 4 лютага 2011 — 13 чэрвеня 2016 | |
| Прэзыдэнт | Аляксандар Лукашэнка |
| Прэм’ер-міністар | Міхаіл Мясьніковіч |
| Папярэднік | --- |
| Наступнік | Аляксандар Царкоўскі |
| Старшыня Менскага аблвыканкаму | |
| 7 чэрвеня 2007 — 20 траўня 2010 | |
| Прэзыдэнт | Аляксандар Лукашэнка |
| Папярэднік | Мікалай Дамашкевіч |
| Наступнік | Барыс Батура |
| Асабістыя зьвесткі | |
| Нарадзіўся | 18 лістапада 1956 в. Макашы, Нясьвіскі раён, Менская вобласьць, БССР |
| Адукацыя | |
| Узнагароды | |
Леанід Фёдаравіч Крупец (нарадзіўся 18 лістапада 1956) — беларускі дзяржаўны дзяяч, старшыня Менскага аблвыканкаму (7 чэрвеня 2007 — 20 траўня 2010).
Бiяграфiя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Нарадзіўся ў 1956 годзе ў вёсцы Макашы Нясьвіскага раёну Менскай вобласьці. Працоўную дзейнасьць пачаў у 1975 годзе брыгадзірам паляводчай брыгады калгасу імя Дзяржынскага Нясьвіскага раёну. У 1975—1977 гадах служыў у Савецкім Войску. У 1983 годзе скончыў Унівэрсытэт Сяброўства народаў імя Патрыса Лумумбы ў Маскве. У 1983—1984 гадах працаваў малодшым навуковым супрацоўнікам Беларускага навукова-дасьледчага інстытуту абароны расьлінаў, у 1984—1985 — аграномам-тэхнолягам на Гарадзейскім цукровым камбінаце. У 1985—1986 гадах быў інструктарам Нясьвіскага райкаму КПБ, у 1986—1990 — загадчыкам арганізацыйнага аддзелу Нясьвіскага райкаму КПБ.
З 1990 па 1993 год працаваў намесьнікам старшыні Нясьвіскага раённага Савету дэпутатаў. У 1993—1998 гадах быў першым намесьнікам старшыні райвыканкаму, начальнікам кіраваньня сельскай гаспадаркі і харчаваньня Нясьвіскага райвыканкаму. У 1998 годзе быў прызначаны старшынём Нясьвіскага раённага выканаўчага камітэту. З 2002 да 2007 году займаў пасаду першага намесьніка старшыні Менскага аблвыканкаму. У 2007 годзе быў прызначаны памагатым прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь — галоўным інспэктарам па Віцебскай вобласьці.
З 7 чэрвеня 2007 па 20 траўня 2010[1] году — старшыня Менскага абласнога выканаўчага камітэту. Сябар Савету Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га скліканьня[2].
4 лютага 2011 году прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Амбасадарам Рэспублікі Беларусь у Фэдэратыўнай Рэспубліцы Бразылія[3]. Адстаўлены з гэтай пасады 13 чэрвеня 2016 году.
Узнагароды
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Узнагароджаны мэдалём «За працоўныя заслугі» (2004)
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ^ УКАЗ ПРЕЗИДЕНТА РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ 20 мая 2010 г. № 256 «Об освобождении от должности Л.Ф.Крупца»(недаступная спасылка) (рас.)
- ^ Четвертый созыв (с 31.10.2008 по 19.10.2012)
- ^ Указ Президента Республики Беларусь от 4 февраля 2011 г. № 56 "О назначении Л.Ф.Крупца"(недаступная спасылка) (рас.)
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Профіль на праекце «Хто ёсьць хто ў РБ»(недаступная спасылка) (рас.)
- Узнагароджаныя мэдалём За працоўныя заслугі
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь
- Нарадзіліся ў 1956 годзе
- Нарадзіліся ў Нясьвіскім раёне
- Палітыкі мясцовага кіраваньня Рэспублікі Беларусь
- Амбасадары Беларусі ў Бразыліі
- Беларускія аграномы
- Старшыні Нясьвіскага раённага выканаўчага камітэту
- Намесьнікі старшынь выканаўчых камітэтаў Беларусі
- Памочнікі прэзыдэнта Беларусі
- Сябры Савету Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га скліканьня
- Старшыні абласных выканаўчых камітэтаў Беларусі