Партыя працоўных (Бразылія)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Партыя працоўных
па-партугальску: Partido dos Trabalhadores
Выява лягатыпу
Заснавальнік Луіс Інасію Лула да Сылва
Дата заснаваньня 10 лютага 1980
Штаб-кватэра
Ідэалёгія сацыял-дэмакратыя[d] і дэмакратычны сацыялізм[d]
Колькасьць 1 400 000
Афіцыйны сайт pt.org.br

Партыя працоўных (па-партугальску: Partido dos Tradalhadjres; PT) — палітычная партыя Бразыліі. Адна з найбуйнейшых у краіне. Партыя кантралюе Адзіны Прафцэнтар Працоўных, які налічвае 18 мільёнаў сяброў.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Заснаваная ў 1980 годзе ў выніку моцных акцыяў пратэсту працоўнай клясы найбуйнейшых прамысловых цэнтраў краіны. У гэтак званае «чырвонае крыло» партыі ўвайшлі амаль усе дзейныя ў 1960-1970-я гады ультралевыя арганізацыі, прадстаўнікі інтэлектуальнай эліты, перш за ўсё ўнівэрсытэцкай прафэсуры. Афіцыйна была зарэгістраваная ў якасьці партыі 11 лютага 1982 году Найвышэйшым электаральным судом Бразыліі[1]. Першы партыйны білет належаў мастацкаму крытыку і былому актывісту трацкісту Марыю Пэдросе, а пасьля літаратурнаму навукоўцу Антонію Кандыду і гісторыку Сэржыю Буарке дэ Аланду[2]. Пазьней дачка Аланда Ганна дэ Аланда працавала міністаркай культуры ў кабінэце Дылмы Русэф.

З 1988 году партыя набыла папулярнасьць на нацыянальным узроўні, здабываўшы перамогі на выбары ў многіх найбуйнейшых бразыльскіх гарадах, як то Сан-Паўлу, Фарталеза, Бэлу-Арызонці, Порту-Алегры і Гаянія, а таксама ў некаторых важных штатах, як то Рыю-Грандзі-ду-Сул, Эсьпірыту-Санту і фэдэральнай акрузе. Гэтая пераможная сэрыя завяршылася перамогай кандыдата ў прэзыдэнты Лулы да Сылва ў 2002 годзе, які замяніў на пасадзе Фэрнанду Энрыке Кардозу з Бразыльскай сацыял-дэмакратычнай партыі.

Ідэалёгія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Моцна ўплывалі на фармаваньне ідэалёгіі ПП ідэі марксызма-ленінізма, трацкізма, тэалёгія вызваленьня, трэцясьвятовы нацыяналізм і г. д. Выступаючы за дэмакратычны сацыялізм, партыя адхіляе як бюракратычны сацыялізм, існаваўшы ва Ўсходняй Эўропе, гэтак і сацыял-дэмакратыю заходняга ўзору.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ «Political parties registered under the Supreme Electoral Court». Tribunal Superior Eleitoral.
  2. ^ Juliana Sayuri. «Onde estão os intelectuais brasileiros». Fórum. São Paulo: Editora Publisher. — С. 20.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]