Азаску
| Азаску | |||||
| Населены пункт | |||||
| |||||
| Гімн | Hino do município de Osasco[d] | ||||
|---|---|---|---|---|---|
| Краіна | Бразылія | ||||
| Штат | Сан-Паўлу | ||||
| Дата заснаваньня | 19 лютага 1962 | ||||
| Кіраўніцтва і ўлада | |||||
| Заканадаўчы орган | municipal chamber of Osasco[d] | ||||
| Геаграфія | |||||
| Плошча |
| ||||
| Вышыня НУМ | 760 ± 1 м | ||||
| Каардынаты | 23°31′58″ пд. ш. 46°47′31″ з. д.HGЯO | ||||
| Насельніцтва | |||||
| Колькасьць | |||||
| Этнахаронімы | osasquense і osasquense | ||||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
| Тэлефонны код | 11 | ||||
| Паштовы індэкс | 06000–06298[2] | ||||
| Сайт | osasco.sp.gov.br | ||||
| Азаску на мапе Бразыліі Азаску | |||||
Аза́ску (па-партугальску: Osasco) — горад у Бразыліі, які месьціцца ў штаце Сан-Паўлу. Паводле зьвестак на 2020 год насельніцтва гораду складала каля 700 тысяч чалавек[3], што ставіць горад на 5 радок у сьпісе местаў штату. У Азаску адна з самых вялікіх шчыльнасьцяў насельніцтва ў сьвеце, падобна на шчыльнасьць Токіё і Нью-Ёрку.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У дакалюмбавыя часы мясцовасьць была населеная плямёнамі тупі і гуарані. Пазьней па прыбыцьці партугальцаў тут было паселішча бандэйрантаў, самым выбітных зь якіх быў Антонію Рапозу Таварыш. Места было закладзенае толькі ў XIX стагодзьдзі італьянскім засельнікам Антоніё Джузэпэ Агу, які паходзіў з п’емонцкага мястэчка Азаска. З канца XIX стагодзьдзя і на пачатку XX стагодзьдзя да гораду накіраваліся імігранты з Італіі, Гішпаніі, Партугаліі, Нямеччыны, Армэніі, Лібану, Палестыны і Японіі. Іхныя нашчадкі на сёньня складаюць асноўную частку насельніцтва Азаску. Горад быў часткай Сан-Паўлу, але 19 лютага 1962 году места атрымала аўтаномію. У гэтыя ж часы пачалася індустралізацыя, якая ў наступным скончылася дэіндустралізацыяй.