Перайсьці да зьместу

Пэдру I (імпэратар Бразыліі)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Пэдру I
кароль Партугаліі[d], імпэратар Бразыліі[d] і Duke of Braganza[d]
 
Асабістыя зьвесткі
Імя пры нараджэньні па-партугальску: Pedro de Alcântara Francisco António João Carlos Xavier de Paula Miguel Rafael Joaquim José Gonzaga Pascoal Cipriano Serafim
Нарадзіўся 12 кастрычніка 1798(1798-10-12)[1][2][3][…],
Памёр 24 верасьня 1834(1834-09-24)[1][2][3][…] (35 гадоў),
Пахаваны
Нашчадкі Марыя II[d], Infante Miguel of Portugal[d], Prince João Carlos, Prince of Beira[d], Januária Maria de Bragança[d], Paula de Bragança[d], Princess Francisca of Brazil[d], Пэдру II, Princess Maria Amélia of Brazil[d], Isabel Maria de Alcântara, Duchess of Goiás[d][6], Rodrigo Delfim Pereira[d], Maria Isabel de Alcântara Brasileira[d], Pedro de Alcántara Brasileiro[d], Maria Isabel de Alcântara, Countess of Iguaçu[d] і Pedro de Alcántara Brasileiro[d]
Дынастыя Браганса[d]
Сужэнец Марыя Леапальдзіна Аўстрыйская[d] і Амелія Лёйхтэнбергская[d]
Бацька Жуан VI[d]
Маці Карлёта Жаакіна[d]
Узнагароды
рыцар Вялікага крыжа ордэна Нідэрляндзкага льва ордэн Андрэя Першазванага кавалер ордэна Сьвятога Аляксандра Неўскага рыцар ордэна Залатога руна Knight Grand Cross of the Order of Saint Stephen of Hungary Вялікі крыж ордэна Карляса III Вялікі крыж ордэна Ізабэлы Каталічкі Knight of the Order of the Holy Spirit ордэн сьвятога Міхала Order of Saint Louis Grand Cross of the Order of the Southern Cross Order of Pedro I Imperial Order of the Rose ордэн сьвятога Губэрта Order of Saint Michael Grand Cross of the Order of the Tower and Sword Grand Cross of the Order of the Immaculate Conception of Vila Viçosa Knight of the Order of Saint Michael Імператарскі ордэн Хрыста Вялікі крыж Трайнога ордэна Imperial Order of Aviz Imperial Order of Saint James of the Sword
Livro dos Heróis e Heroínas da Pátria
Подпіс Выява аўтографу

Пэдру I (па-партугальску: Pedro I; 12 кастрычніка 1798 — 24 верасьня 1834) — імпэратар Бразыльскай імпэрыі c 12 кастрычніка 1822 году па 7 красавіка 1831 году, рэгент з 7 верасня па 12 кастрычніка 1822 году. З 10 сакавіка 1826 году па 3 сакавіка 1828 году кароль Партугаліі (рэгент пры сваёй дачцы Марыі з 3 сакавіка па 3 ліпеня 1828 і з 15 сакавіка 1830 па 20 верасьня 1834 году) як Пэдру IV (па-партугальску: Pedro IV), неўзабаве пасьля сьмерці бацькі Жуана VI перадаў трон дачцэ Марыі II.

Нарадзіўся 12 кастрычніка 1798 году ў Лісабоне. Сын партугальскага караля Жуана VI і гішпанскай інфанты Карлёты Жуакіны. Меў імя пры нараджэньні Пэдру дзі Алкантара Франсішку Антонію Жуан Карлуш Шавіер дзі Паўлу Мігел Рафаэл Жуакін Жузэ Ганзага Пашкуал Кіпрыяну Сэрафін дзі Браганса і Бурбон (парт. Pedro de Alcântara Francisco António João Carlos Xavier de Paula Miguel Rafael Joaquim José Gonzaga Pascoal Cipriano Serafim de Bragança e Bourbon).

Імпэратар Пэдру I, які абвяшчае незалежнасьць Бразыліі ў 1822 годзе. Карціна працы Франсуа-Рэнэ Маро, 1844 (фрагмэнт).

У 1808 годзе зьбег ад францускіх войскаў разам з бацькам — каралём Жуанам VI у Бразылію. З гэтай краінай апынуўся зьвязаны ўвесь ягоны далейшы лёс. У 1820 годзе, пасьля рэвалюцыяў у Гішпаніі і Партугаліі, у Бразыліі, як і ва ўсёй Лацінскай Амэрыцы, пачаліся вялікія хваляваньні. Сярод афіцэраў і жыхароў Рыю-дэ-Жанэйру было шмат прыхільнікаў незалежнасьці. Пэдру спагадаў іхным плянам, такім чынам у ім яны бачылі свайго правадыра. У 1821 годзе Жуан VI вярнуўся ў Эўропу, пакінуўшы прынца замест сябе кіраваць калёніямі. У лютым 1822 году Пэдру склікаў дарадчы сход і даручыў яму распрацаваць канстытуцыю для Бразыліі. У чэрвені ён склікаў Устаноўчы сход і зьвярнуўся да бразыльцаў з заклікам да вызваленьня. Пры гэтым ён высунуў лёзунг: «Незалежнасьць або сьмерць!». У кастрычніку жыхары Рыю-дэ-Жанэйру абвесьцілі яго імпэратарам.

Да канца 1823 году ўладу новага імпэратара прызналі ўсе правінцыі Бразыліі, уключаючы паўночныя, якія даўно марылі пра стварэньне ўласнай дзяржавы. У 1825 годзе кароль Жуан прызнаў незалежнасьць Бразыліі. Пасьля гэтага паводзіны Пэдру зьмянілася. Імпэратар ігнараваў палату дэпутатаў, прызначаў і зьмяняў міністраў на сваё меркаваньне і наагул паводзіў сябе як неабмежаваны манарх. Душыў рэспубліканскі рух, заахвочваў пранікненьне ангельскага капіталу.

У той жа час прыйшла навіна пра сьмерць Жуана ў Партугаліі. Трон перайшоў да Пэдру, як да старэйшага сына. Чакалі, што ён адмовіцца ад яго на карысьць свайго малодшага брата Мігела. Але Пэдру стаў дзейнічаць па-іншаму. У сакавіку 1828 году ён выракся партугальскае кароны на карысьць сваёй дачкі Марыі, якой тады было ўсяго сем гадоў. Каб прымірыць усе партыі, ён заручыў яе з братам Мігелам. Але падзеі разьвіваліся зусім ня так, як бы хацелася Пэдру, то бок у 1828 годзе Мігел зьдзейсьніў пераварот і абвесьціў сябе каралём. Тады ў Партугаліі вызначыліся дзьве партыі: кансэрватары — за Мігела, а лібэралы — за Марыю. Апошніх ачоліў Пэдру. Але толькі ў траўні 1834 году пасьля трываньня шэрагу паразаў і ўступленьня гішпанскіх войскаў у Партугалію Мігел выракся трону і адплыў у Геную. У жніўні Марыю абвесьцілі каралевай, а Пэдру — рэгентам.

Страціў Пэдру і бразыльскі трон. Прыхільнікі незалежнасьці Бразыліі падазрона ставіліся да жаданьня Пэдру ўдзельнічаць у партугальскіх падзеях. Асьцерагаліся, што ён, стаўшы каралём Партугаліі, ізноў аб’яднае абедзьве дзяржавы. У 1830 годзе ў правінцыі Мінас-Жэрайс пачалося паўстаньне, якое перакінулася потым на сталіцу. Праз гэта Пэдру 7 красавіка 1831 году вымушаны быў выракчыся трону на карысьць свайго малалетняга сына Пэдру. Празь некалькі дзён ён зьехаў у Эўропу. Вайна падарвала здароўе Пэдру, і скончыў ён яе сьмяротна хворым. 24 верасьня 1834 году Пэдру памёр ад сухотаў у палацы Келуш, дзе і нарадзіўся[7].

Пад уплывам Партугала, Нуньеса Гарсіі і Нойкама імпэратар у вольны час складаў музычныя творы. Сярод ягоных твораў «Credo» для салістаў, хору і аркестру, увэрцюра «Te Deum», шматлікія маршы, а таксама «гімн незалежнасьці Бразыліі», які за часам панаваньня Пэдру меў статус дзяржаўнага.

  • 1798—1816: Sua Alteza Real, o Principe da Beira (Яго Каралеўская Высокасьць прынц Бэйра)
  • 1816—1822: Sua Alteza Real, o Príncipe Real do Reino Unido de Portugal, Brasil e Algarves (Яго Каралеўская Высокасьць спадчынны прынц Злучанага Каралеўства Партугаліі, Бразыліі і Алгарвэ)
  • 1822—1831: Sua Majestade Imperial, o Imperador Constitucional e Defensor Perpétuo do Brasil (Яго Імпэратарская Вялікасьць Канстытуцыйны імпэратар і вечны абаронца Бразыліі)
  • 1826—1828: Sua Majestade Imperial & Fidelíssima, O Imperador do Brasil e Rei de Portugal (Яго Імпэратарская Вялікасьць і Пэўнасьць імпэратар Бразыліі і кароль Партугаліі)
  • 1828—1834: Sua Majestade Imperial e Real, o Duque de Bragança (Яго Імпэратарская і Каралеўская Вялікасьць герцаг Браганса)

Асабістае жыццё

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

У 1817 годзе Пэдру ажаніўся з аўстрыйскай эрцгерцагіняй Марыяй Леапальдынай (1797—1826), дачкой імпэратара Франца II. У іх нарадзіліся сямёра дзяцей, зь якіх выжылі:

У 1829 годзе ажаніўся другі раз з Амэліяй (1812—1873), дачкой Эжэна Багарнэ, герцага Лёйхтэнбэрскага. У шлюбе нарадзілася адзіная дачка:

  1. 1 2 Itaú Cultural Dom Pedro I, Imperador do Brasil // Энцыкляпэдыя Ітау Культурал (парт.) — São Paulo: Itaú Cultural, 2001. — ISBN 978-85-7979-060-7
  2. 1 2 Lundy D. R. Dom Pedro IV de Bragança, Rei de Portugal // The Peerage (анг.)
  3. 1 2 Peter (Peter I.) // Brockhaus Enzyklopädie (ням.) — F.A. Brockhaus, 1796.
  4. 1 2 Musica Brasilis (бр. парт.)
  5. 1 2 Pedro 1. // Store norske leksikon (бук.) — 1978. — ISSN 2464-1480
  6. ↑ Pas L. v. Genealogics (анг.) — 2003.
  7. ↑ Sousa, Otávio Tarquínio de. A vida de D. Pedro I (парт.). — Rio de Janeiro: José Olímpio, 1972.