Джанлюка Курчы
Выгляд
| Джанлюка Курчы | ||
![]() | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 12 ліпеня 1985[1] (40 гадоў) | |
| Рост | 191 см | |
| Вага | 90 кг | |
| Пазыцыя | брамнік | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2004—2008 | Рома | 30 (0) |
| 2008—2010 | Сіена[d] | 68 (0) |
| 2010—2011 | Сампдорыя | 35 (0) |
| 2011—2015 | Рома | 3 (0) |
| 2012—2014 | → Балёньня | 51 (0) |
| 2015—2017 | Майнц | 0 (0) |
| 2018—2019 | Эскільстуна | 27 (0) |
| 2019 | Гамарбю | 12 (0) |
| Зборныя | ||
| 2003—2004 | Італія (да 19)[d] | 2 (0) |
| 2004—2005 | Італія (да 20)[d] | 3 (1) |
| 2005—2007 | Італія (да 21)[d] | 22 (0) |
Джанлюка Курчы (па-італьянску: Gianluca Curci; нар. 12 ліпеня 1985 году; Рым, Італія) — былы італьянскі футбольны брамнік. Апошнім клюбам гульца быў швэдзкі «Гамарбю».
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Курчы — выхаванец футбольнай акадэміі «Ромы». У 19 гадоў ён стаў асноўным брамнікам на другую палову сэзону 2004—2005 гадоў, пасьля таго як траўмы атрымалі брамнікі Іван Пэліцолі і Карлё Дзоцьці. Хоць у наступным сэзоне месца ў варотах заняў бразылец Доні, кіраўніцтва клюбу ўскладала на Курчы вялікія надзеі і дазволіла яму захаваць першы нумар. Джанлюка зьяўляўся асноўным брамнікам моладзевай зборнай Італіі.
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць код]«Рома»:
- Уладальнік Кубка Італіі: 2007, 2008
- Уладальнік Супэркубка Італіі: 2007
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ GIANLUCA CURCI // Argentine Soccer Database (гішп.)
