Перайсьці да зьместу

Альбэрт Іпэль

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Альбэрт Іпэль
па-нямецку: Albert Ippel
Дата нараджэньня 2 ліпеня 1885(1885-07-02)
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 1960[2][3][4][…]
Месца сьмерці
Месца вучобы
Занятак мастацтвазнавец, археоляг, прафэсар унівэрсытэту, школьны настаўнік
Навуковая сфэра археалёгія
Месца працы
Узнагароды
афіцэрскі крыж ордэна «За заслугі перад Фэдэратыўнай Рэспублікай Нямеччыны»

А́льбэрт І́пэль (па-нямецку: Albert Ippel; 2 ліпеня 1885, Бэрлін — 1960, Мюнхэн) — нямецкі пэдагог, клясычны археоляг. Першы дасьледчык беларускага народнага мастацтва[5].

Альбэрт Іпэль вывучаў клясычную археалёгію ў Фрайбургу, Бэрліне і Боне, і ў 1910 скончыў дактарантуру ў Бонскім унівэрсытэце.

Падчас Першай сусьветнай вайны апынуўся ў складзе 10-й нямецкай арміі на Беларусі, Тут заняўся вывучэньнем народнага мастацтва, у 1918 року зладзіў дзьве выставы — у Вільні і Менску, а таксама ўвёў тэрмін «беларускае мастацтва» (ням. die weissruthenische Kunst)[6] у адрозьненьне ад польскага і расейскага і выдаў на гэтую тэму кнігу[5].

У 1923—1940 выкладаў у Брэславе і Бэрліне. У 1940 атрымаў званьне ганаровага прафэсара археалёгіі Бэрлінскага ўнівэрсытэту. З 1947 року — ганаровы прафэсар унівэрсытэту Гамбургу. У той жа час працаваў дыктарам Райхсінстытуту фільмаў і выяваў у навуцы і навучаньні (ням. Reichsanstalt für Film und Bild in Wissenschaft und Unterricht).

З 1954 року на пэнсіі. У 1955 узнагароджаны ордэнам «За заслугі перад Фэдэратыўнай Рэспублікай Нямеччыны».

Быў жанаты зь Лётай Эрман (1886—1972), дачкой эгіптоляга Адольфа Эрмана.

  1. ^ Deutsche Nationalbibliothek Record #117201111 // Gemeinsame Normdatei (ням.) — 2012—2016.
  2. ^ Albert Ippel // CONOR.SI
  3. ^ Albert Ippel // opac.vatlib.it (анг.)
  4. ^ Albert Ippel // NUKAT — 2002.
  5. ^ а б Кривец, Наталия (2 верасьня 2009) Первый женский батальон смерти воевал под Молодечно (рас.). Комсомольская правдаПраверана 23 сакавіка 2017 г.
  6. ^ Свет древних ликов. Советская Белоруссия (18 лютага 2003). Праверана 23 сакавіка 2017 г.
  7. ^ а б в Запрос: a001="BY-SEK-245159" (рас.) Сводный электронный каталог библиотек Беларуси. Нацыянальная бібліятэка БеларусіПраверана 23 сакавіка 2017 г.
  8. ^ Повний перегляд запису (укр.). ЛННБУ імені В. СтефаникаПраверана 23 сакавіка 2017 г.