Царква Сьвятога Мікалая (Азярніца)
Помнік гісторыі | |
Царква Сьвятога Мікалая
| |
![]() Царква Сьвятога Мікалая
| |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Азярніца |
Каардынаты | 53°04′22.81″ пн. ш. 25°00′34.41″ у. д. / 53.0730028° пн. ш. 25.0095583° у. д.Каардынаты: 53°04′22.81″ пн. ш. 25°00′34.41″ у. д. / 53.0730028° пн. ш. 25.0095583° у. д. |
Канфэсія | Беларуская праваслаўная царква |
Эпархія | Наваградзкая япархія[d] |
Архітэктурны стыль | псэўдарускі стыль[d] |
Царква Сьвятога Мікалая на мапе Беларусі ![]() ![]() Царква Сьвятога Мікалая | |
![]() |
Царква Сьвятога Мікалая — помнік гісторыі другой паловы XIX ст. (мураўёўка) у Азярніцы. Знаходзіцца ў цэнтры колішняга мястэчка[a]. Дзейнічае. Твор архітэктуры расейскай эклектыкі.
Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Мураваную царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы) у Азярніцы збудавалі ў 1867 годзе як прыпісную да царквы Раства Багародзіцы ў Міжэвічах. У XIX ст. маёнтак Азярніца належаў сьвятару Антону Аліфяровічу.
Архітэктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Прыклад сынадальнага кірунку эклектычнай царкоўнай архітэктуры Расейскай імпэрыі. Падоўжана-восевую кампазыцыю фармуюць 2-ярусная 4-гранная званіца-прытвор, прасторная трапезная, папярочны аб’ём малітоўнай залі, прастакутная апсыда. Роўнічныя фасады праразаюцца адзінарнымі і здвоенымі аркавымі вокнамі ў руставаных ліштвах. Сылуэт завяршаюць самкнуты сфэрычны купал з купалам-цыбулінай над званіцай і купал-цыбуліна на 8-гранным барабане асноўнага аб’ёму. Уваход праз 4-слуповы аркавы рундук з бочкавым кілепадобным пакрыцьцём. Стрыманы дэкор абмяжоўваецца філёнгамі, шырынкамі, прафіляванымі карнізамі і шырынкавымі фрызамі.
Царкву атачае бутавая агароджа з 4-слуповай брамай[1].
Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Гістарычныя здымкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Старыя здымкі
Сучасныя здымкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Сучасны стан
Заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Афіцыйны адрас — вуліца Касманаўтаў, 11
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007. С. 10.
Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.— 653 с.: іл. ISBN 978-985-11-0389-4.