Віша (рака)
Перайсьці да навігацыі
Перайсьці да пошуку
Рака | |
Віша | |
Выток | каля в. Пружынішчы |
Вусьце | Іпа |
Краіны басэйну | Беларусь |
Даўжыня | 39,3 км |
Сярэднегадавы сьцёк | 1 м³/с |
Плошча басэйну | 233 км² |
Нахіл воднай паверхні | 0,4 ‰ |
Асноўныя прытокі | |
Правыя | Вісла |
Ві́ша — рака ў Гомельскай вобласьці Беларусі, правы прыток ракі Іпы (басэйн Дняпра). Даўжыня 39,3 км. Плошча вадазбору 233 км². Выдатак вады ў вусьці 1 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,4‰.
Асноўныя прытокі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Праваруч: Вісла
На рацэ[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Агульныя зьвесткі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Пачынаецца за 2 км на паўночны захад ад вёскі Пружынішчы Рудабельскага раёну, далей цячэ ў Шацілавіцкім і Каленкавіцкім раёнах паўночна-ўсходняй ускраінай нізіны Гомельскае Палесьсе. Упадае ў Іпу каля вёскі Каплічы Каленкавіцкага раёну.
Даліна пераважна трапэцападобная, шырыня яе 1,5—2 км. Абалона двухбаковая, шырынёй 0,5—1 км. Рэчышча на ўсім працягу каналізаванае (шырыня 7—12 м). У абалоне наліўныя сажалкі каля вёсак Вялікія Ліцьвінавічы (плошча 15,8 га) і Беразьнякі (плошча 19,5 га)[1].
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Менск, 1994. С. 99
Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Блакітная кніга Беларусі: энцыкл. / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Менск: БелЭн, 1994. — 415 с. ISBN 5-85700-133-1. С. 99
- Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1—2. — Л., 1971.
- Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл.ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил.