Перайсьці да зьместу

Аляксандар Ісачоў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Аляксандар Ісачоў
Дата нараджэньня 11 студзеня 1955(1955-01-11)[1]
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 5 сьнежня 1987(1987-12-05) (32 гады)
Прычына сьмерці інфаркт міякарда
Месца пахаваньня
Месца вучобы
Занятак маляр, графік
Жанры малярства і графіка[d]
Плынь нэаклясыцызм

Алякса́ндар Анато́льевіч Ісачо́ў (11 студзеня 1955, г.п. Азарычы Каленкавіцкага раёну Гомельскай вобласьці — 5 сьнежня 1987) — беларускі жывапісец. Прафэсыйнай мастацкай адукацыі не атрымаў. Жыў пераважна ў г. Рэчыца Гомельскай вобласьці. У 1973 працаваў у Ленінградзе, дзе склаўся як мастак пад уплывам нефармальнага мастацкага асяродзьдзя. Працаваў у сюрэалістычнай манеры. Аўтар карцін на біблейскія («Рахіль», «Майсей», абодва 1976; «Укрыжаваньне», 1977; «Андрэй Першазваны», 1980; «Ісус Хрыстос», 1983; «Іакаў», 1985; «Прарок», 1987) і міталягічныя («Пэрсэфона», 1984-85; «Дрыяда», 1985-87) тэмы, партрэтаў («Аўтапартрэт», 1986-87), нацюрмортаў («Нацюрморт зь люстэркам» з сэрыі «Магія», 1982 ды інш.). Работам уласьцівы лесіровачная манэра пісьма, скрупулёзная прапрацоўка дэталяў, імкненьне да сымбалічнасьці ды мэтафарычнасьці («Маленьне на чашу», 1981; «Магія», 1983-84; «Алегорыя мастацтва», 1983-87; «Ля крыніцы», 1987). У 1988 на кінастудыі «Беларусьфільм» пра Ісачова зьняты фільм «Ня плачце па мне» (рэжысэр А. Алай).

  • Алай, А. И. Встречи на всю жизнь: Записки кинооператора. — Мн.: 1989.
  • Ісачоў Аляксандар. // БЭ. — Мн.: 1998 Т. 7. С. 329.