Агароднікі (Івейскі раён)
Выгляд
| Агароднікі лац. Aharodniki | |
| Населены пункт | |
| Краіна | Беларусь |
|---|---|
| Вобласьць | Гарадзенская |
| Раён | Івейскі |
| Сельсавет | Ліпнішкаўскі |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 53°59′09,50″ пн. ш. 25°36′53,20″ у. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць | 21 чал. (1999) |
| колькасьць двароў | 10 |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | |
| Паштовы індэкс | 231335 |
| Нумарны знак | 4 |
| Агароднікі на мапе Беларусі ± Агароднікі | |
Агароднікі — вёска ў Ліпнішкаўскім сельсавеце Івейскага раёну Гарадзенскай вобласьці.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У 2-й палове XIX ст. фальварак у Ліпнішкаўскай воласьці Ашмянскага павету Віленскай губэрні. У 1897 г. 1 двор, 13 жыхароў, уласнасьць памешчыка Вольскага. У 1905 г. 15 жыхароў, 151 дзесяціна зямлі.
У 1921—1939 гг. засьценак у Ліпніскай гміне Валожынскага, пасьля Лідзкага паветаў Наваградзкага ваяводзтва Польшчы. У 1921 г. 3 двары, 18 жыхароў.
З 12 кастрычніка 1940 г. хутар (14 двароў, 39 жыхароў) у Ліпнішкаўскім сельсавеце Івейскага раёну. 3 26 чэрвеня 1941 г. да 8 ліпеня 1944 г. акупавана немцамі.
У 1951 г. арганізаваны калгас «Іскра». 3 1963 г. у калгасе «Авангард». У 1970 г. — 67 жыхароў. Пасьля ў складзе калгаса «Ліпнішкі».
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1999 — 10 двароў, 21 жыхар.