Ян Вэртонген
Ян Вэртонген | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 24 красавіка 1987[1][2][3][…] (37 гадоў) | |
Рост | 189 см[4] | |
Вага | 79 кг[4] | |
Пазыцыя | цэнтральны абаронца | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Андэрлехт | |
Нумар | 14 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2006—2012 2007 2012—2020 2020—2022 2022— |
Аякс → РКК Ваальвэйк (арэнда) Тотэнгэм Готспур Бэнфіка Андэрлехт |
157 (23) 12 (3) 232 (8) 57 (0) 60 (4) |
Зборныя | ||
2007— | Бэльгія | 157 (10) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Ян Вэртонген (па-нідэрляндзку: Jan Vertonghen; нарадзіўся 24 красавіка 1987 году, Сінт-Нікляас, Бэльгія) — бэльгійскі футбаліст, абаронца клюбу «Андэрлехт» і нацыянальнай зборнай Бэльгіі.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Раньнія гады
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Ян разам са сваімі двума братамі пачаў займацца футболам у дзіцячай камандзе ў вёсачцы Тыльродэ, недалёка ад Сынт-Ніклясу. Затым ва ўзросьце 12 гадоў патрапіў у юнацкую каманду антвэрпенскага клюбу «Жэрміналь Бээрсхот»[5]. Менавіта адтуль, 15-гадовы Вэртонген у 2003 годзе перайшоў у амстэрдамскі «Аякс»[5]. Улетку 2006 году Ян быў пераведзены галоўным трэнэрам Гэнкам тэн Катэ ў асноўны склад каманды. Афіцыйны дэбют Яна адбыўся 23 жніўня 2006 году ў матчы Лігі чэмпіёнаў сэзону 2006—2007 гадоў супраць дацкага «Капэнгагена». Вэртонген у матчы выйшаў на замену на 61-й хвіліне, замяніўшы абаронцу Гэдвігеса Мадура. Матч скончыўся гасьцявой перамогай «Капэнгагена» зь лікам 0:2, і нягледзячы на тое, што ў першым матчы «Аякс» перамог у гасьцях 1:2[6], датчане выйшлі ў групавы этап Лігі чэмпіёнаў дзякуючы розьніцы забітых і прапушчаных мячоў. 3 сьнежня 2006 году Вэртонген дэбютаваў у Эрэдывізіі ў хатнім матчы супраць «Вілема II». 31 студзеня 2007 году Ян быў аддадзены ў арэнду ў клюб «РКК Ваальвэйк»[7], за які дэбютаваў 3 лютага ў гасьцявым матчы супраць клюбу НАК, дзе ягоная каманда саступіла зь лікам 2:1.
«Тотэнгэм Готспур»
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]12 ліпеня 2012 году сайт лёнданскага «Тотэнгэму» паведаміў аб падпісаньні кантракту з Вэртонгенам[8][9]. 29 верасьня 2012 году Ян, у шостым туры чэмпіянату Ангельшчыны, забіў свой першы гол за «шпораў» у браму «Манчэстэр Юнайтэд»[10].
Міжнародныя выступы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У сярэдзіне траўня 2007 году Ян атрымаў выклік у асноўную зборную Бэльгіі, разам зь ім з моладзевай зборнай быў выкліканы Фарыс Аруна. У матчы супраць зборнай Партугаліі, які адбыўся 2 чэрвеня 2007 году ў Брусэлі, Ян дэбютаваў у складзе зборнай, але бэльгійцы дома саступілі зь лікам 1:2.
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]«Аякс»:
- Чэмпіён Нідэрляндаў: 2011, 2012
- Уладальнік Кубку Нідэрляндаў: 2010
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в Jan Vertonghen // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ^ а б в Jan Vertonghen // FBref.com (мн.)
- ^ а б в Jan Vertonghen // As (гішп.) — Madrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671
- ^ а б в г д е Olympedia (анг.) — 2006.
- ^ а б Jan Vertonghen is thuis in Mokum. ad.nl
- ^ Копенгаген — Аякс (1:2). uefa.com.
- ^ Vertonghen op huurbasis naar RKC. ajax.nl.
- ^ Jan completes move. tottenhamhotspur.com
- ^ «Тоттенхэм» объявил о трансфере Вертонгена. Sports.ru
- ^ «Тоттенхэм» прервал победную серию «Манчестер Юнайтед» на «Олд Траффорд».
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Профіль на афіцыйным сайце клюбу «Аякс»
- Профіль на ESPN
- Статыстыка на Voetbal International
- Профіль на transfermarkt.co.uk