Штутгарт (футбольны клюб)
Штутгарт | |||||
Поўная назва | Verein für Bewegungsspiele Stuttgart 1893 e.V. | ||||
---|---|---|---|---|---|
Заснаваны | 1893 | ||||
Горад | Штутгарт, Нямеччына | ||||
Стадыён |
МГП-Арэна Умяшчальнасьць: 60 449 | ||||
Галоўны трэнэр | |||||
Чэмпіянат | Бундэсьліга | ||||
· 2023—2024 | 2 месца | ||||
| |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы vfb.de (ням.) (анг.) |
«Штутгарт» (па-нямецку: Verein für Bewegungsspiele Stuttgart 1893) — спартовы клюб зь Нямеччыны з аднайменнага гораду. Пяціразовы чэмпіён Нямеччыны, трохразовы ўладальнік Кубка Нямеччыны.
Футбольная каманда гуляе свае хатнія гульні на МГП-Арэне, разьмешчанай у спартовым комплексе Нэкпарк. Камандай рэзэрву «Штутгарт II» у сэзоне 2023—2024 гадоў гуляе ў чацьвертай паводле значнасьці лізе.
«Штутгарт» зьяўляецца клюбам-таварыствам, які на верасень 2011 году налічваў 45 636 чальцоў. У дадатак да посьпехаў прафэсійных, аматарскіх і камандаў дзіцяча-юнацкага футболу, спартоўцы клюбу ў лёгкай атлетыцы таксама перамагалі ў мностве спаборніцтваў. У клюбе таксама ёсьць сэкцыі фістболу, хакею, настольнага тэнісу й сэкцыю падрыхтоўкі футбольных судзьдзяў.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гісторыя футбольнага клюбу пачалася ў канцы XIX стагодзьдзя, а заснаваны ён быў ў 1893 годзе, як студэнцкая рэгбійная каманда. Толькі амаль праз 20 гадоў у 1912 годзе клюб пачаў займацца футболам. Спартовая асацыяцыя Штутгарту, у якую ўваходзіць футбольны клюб, на сёньняшні дзень налічвае больш за 40 000 чальцоў. Але шырокую вядомасьць асацыяцыя атрымала менавіта дзякуючы спартовым дасягненьням футбольнай каманды, якая пяць разоў станавілася чэмпіёнам Нямеччыны й тройчы перамагала ў нацыянальным кубку.
У 1933 годзе клюб пераехаў на стадыён Нэкар, дзе і цяпер гуляе каманда. У тым жа годзе нацыстамі быў рэарганізаваны нямецкі футбол, у выніку чаго было ўтворана 16 футбольных лігаў, вядомых пад назовамі Гаўліга. «Штутгарт» спаборнічаў ў Гаўлізе Вюртэмбэргу, здабыўшы тытулы чэмпіёнаў рэгіёну ў 1935, 1937, 1938, 1940 і 1943 гадах. Толькі ў 1935 годзе штутгарцы ў плэй-оф нямецкага першынства як пераможцы Вюртэмбэргу дакрочылі да фіналу, але прагулялі клюбу «Шальке-04», які дамінаваў у краіне на той час. Праз Другую сусьветную вайну сыстэма лігаў скончыла сваё існаваньне. Цягам памянёнага часу галоўным супернікам быў іншы клюб, вядомы як «Штутгартэр Кікерс». Па вайне каманда брала ўдзел у Обэрлізе-Зюд, дзе здабывала перамогу ў 1946, 1952 і 1954 гадах. Каманда даволі часта прасоўвалася ў матчы плэй-оф, двойчы становячыся чэмпіёнамі краіны ў 1950 і 1952 гадах. У 1953 годзе «Штутгарт» у плэй-оф была другой, а ў 1954 годзе здабыў Кубка Нямеччыны. Другі кубак каманда выйграла ў 1958 годзе. Лідэрам дружыны ў той час быў нападнік Робэрт Шлінц. Не зважаючы на тое, што клюб быў даволі пасьпяховы ў тыя гады, аніводзін гулец ня быў выкліканы да складу нацыянальнай зборнай ФРН на чэмпіянат сьвету 1954 году, які апынуўся пераможным для немцаў.
Праз рост прафэсійнасьці ў спорце Нямецкі футбольны зьвяз пастанавіў замяніць рэгіянальныя спаборніцтвы на адзіную агульнанацыянальную прафэсійную лігу ў 1963 годзе. Дзякуючы добрым вынікам «Штутгарта» цягам 1950-х гадоў, каманда была запрошаная да навастворанай лігі, стаўшы адной з пачынальніцай Бундэсьлігі. Зьяўляючыся аматарскай арганізацыяй і дзякуючы слыннай швабскай ашчаднасьці, клюб пастанавіў не марнаваць грошы, і некаторыя гульцы працягвалі працаваць на паўсядзённай працы, сумяшчаючы яе з футболам. Клюб у наступныя гады звычайна фінішаваў у сярэдзіне табліцы. Адным зь лідэраў каманды таго часу быў францускі футбаліст Жыльбэр Грэс, які паходзіў з Страсбургу.
У 1973 годзе «Штутгарт» упершыню кваліфікаваўся ў Кубак УЭФА, дзе дакрочыў да паўфіналу турніру, дзе саступіў пераможцу турніру «Фэеноорду» (1:2, 2:2). У сярэдзіне 1970-х гадоў клюб трапіў у крызу, бо прапусьціў такія новыя тэндэнцыі ў футболе, як прыцягненьне спонсараў. Спробы зьмяніць клюбны лад праз закіданьне грошай не далі рады. «Штутгарт» спрабаваў выратавацца, але паводле вынікаў сэзону 1974—1975 гадоў страціў месца ў найвышэйшай лізе. Новы трэнэр Юрген Зундэрман прыцягнуў у клюб шэраг новых гульцоў, будуючы каманду вакол Отмара Гіцфэльда. Іншымі ключавымі гульцамі былі Карл-Гайнц Фёрстэр і Гансі Мюлер. Ужо праз два сэзоны ў Бундэсьлізе 2 «Штутгарт» вярнуўся ў эліту.
Маладая каманда карысталася папулярнасьцю сярод заўзятараў, але пакутавала ад недахопу досьведу. Сярэдняя наведвальнасьць клюбу ў канцы сэзону 1977—1978 гадоў, калі «Штутгарт» замацаваўся на чацьвертым месцы, была большай за 53 тысячаў гледачоў. Гэты рэкорд трымаўся ў лізе ажно да 1990-х гадоў. У 1978—1979 гадах дружына фінішавала на другім месцы. У 1980 годзе «Штутгарт» зноў спыніўся ў паўфінале Кубка УЭФА. У сэзоне 1983—1984 гадоў клюб, ачолены трэнэрам ГЭльмутам Бэнтгаўсам, здабыў свой чарговы тытул чэмпіёнаў Нямеччыны і першую перамогу ў Бундэсьлізе. У 1986 годзе каманда зьведала паразу ў фінале Кубка Нямеччыны, саступіўшы зь лікам 2:5 мюнхэнскай «Баварыі». У фінале Кубка УЭФА 1989 году, маючы ў сваім складзе Юргена Клінсмана «Штутгарт» саступіў італьянскаму «Напалі» (1:2, 3:3), чые колеры на той час абараняў Дыега Марадона.
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Чэмпіён Нямеччыны — 1950, 1952, 1984, 1992, 2007
- Уладальнік Кубка Нямеччыны — 1954, 1958, 1997
- Уладальнік Супэркубка Нямеччыны — 1992
- Уладальнік Кубка Інтэртота — 2002, 2008
Склад
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Актуальны на 12 верасьня 2024 году
|
|
Рэзэрвовая каманда
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Афіцыйны сайт (ням.)