Саудаўская Арабія: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д робат дадаў: szl:Arabja Saudyjsko
д робат дадаў: hak:Sâ-vû-thi Â-lâ-pak
Радок 157: Радок 157:
[[gl:Arabia Saudí - العربية السعودية]]
[[gl:Arabia Saudí - العربية السعودية]]
[[gv:Yn Araab Saudi]]
[[gv:Yn Araab Saudi]]
[[hak:Sâ-vû-thi Â-lâ-pak]]
[[haw:Saudi ʻAlapia]]
[[haw:Saudi ʻAlapia]]
[[he:ערב הסעודית]]
[[he:ערב הסעודית]]

Вэрсія ад 22:46, 7 чэрвеня 2008

Саудаўская Арабія
المملكة العربيّة السّعوديّة
Сьцяг Саудаўскай Арабіі Герб Саудаўскай Арабіі
Сьцяг Герб
Нацыянальны дэвіз: لا إله إلا الله محمد رسول الله
Дзяржаўны гімн: «[[Гімн Саудаўскай Арабіі|Aash AlMaleek]]»
Месцазнаходжаньне Саудаўскай Арабіі
Афіцыйная мова арабская мова
Сталіца Рыяд
Найбуйнейшы горад Рыяд
Форма кіраваньня Абсалютная манархія
Абдула бін Абдулазіз Аль Саўд
Плошча
 • агульная
 • адсотак вады
14-я месца ў сьвеце
1.960.582 км²
2%
Насельніцтва
 • агульнае (2007)
 • шчыльнасьць
43-е месца ў сьвеце
27.545.000
14/км²
СУП
 • агульны (2003)
 • на душу насельніцтва
45-е месца ў сьвеце
$351.996 млн.
$15.338
Валюта Саўдаўскі рыял (SAF)
Часавы пас
 • улетку
- (UTC+3:00)
+3:00
Незалежнасьць
 -Абвешчана
-
Аўтамабільны знак SA
Дамэн верхняга ўзроўню .sa
Тэлефонны код +996


Каралеўства Сау́даўская Ара́бія (транскрыпцыя з арабскай мовы:As-Su'udijja; Al-Mamlaka al-Arabijja as-Su'udijja) – краіна, разьмешчаная ў заходняй Азіі, на Арабійскай паўвысьпе. Мяжуе з Іракам, Ярданіяй, Кувэйтам, Аманам, Катарам, Злучанымі Арабскімі Эміратамі і Емэнам. Сталіца знаходзіцца ў Рыядзе. Саудаўская Арабія зьяўляецца адной з краін-заснавальніц Арабскай лігі. Мае выхад да Пэрсыдзкай затокі на паўночным усходзе.

Гісторыя

Зьяўленьне першай дзяржавы Саўдыдаў у цэнтральнай Аравіі адносяць да 1744 года. Мясцовы правіцель Мухамад ібн Саўд, аб’яднаў свае сілы з ісьлямскім клерыкалам і рэфарматарам Мухамадам Абд Аль-Вахабам, і стварыў новае палітычнае аб’яднаньне. Гэты саюз, які зьявіўся ў 18 стагодзьдзі аснаваны на саўдыдска-арабскай дынастыі існуе да нашых дзён. За 150 год свайго існаваньня моц сям’і Саўда ўзвышалась і падала некалькі разоў з-за барацьбы з Эгіптам, Асманскай імпэрыяй і іншымі дзяржавамі за кантроль над паўвыспай. Дзяржаўны выгляд быў аформлены каралём Абдул Азізам Аль-Саўдам (вядомы ў сьвеце як Абдул Азіз бін Саўд).

У 1902 годзе 22-х гадовы Абдул Азіз бін Саўд вярнуў Рыяд, гістарычную сталіцу дынастыі Аль-Саўд, адваяваўшы яе ў дынастыі Аль-Рашыдаў. Працягваючы заваяваньні, Абдул Азіз узяў гарады Аль-Хаса, Аль-Каціф, вобласьці Неджду і Хіджаз. 8 студзеня 1926 года Абдул бін Азіз Саўд стаў каралём Хіджаза. 29 студзеня 1927 года ў стаў каралём Неджда (да гэтага султанат). У адпаведнасьці з Джэдскім пагадненьнем, падпісаным 20 траўня 1927 года, Вялікабрытанія прызнала незалежнасьць каралеўства Абдул Азіза, у той час вядомага як каралеўства Хіджаза і Неджда. У 1932 годзе 3 вобласьці (Аль-Хаса, Неджд і Хіджаз) былі аб’яднаны, стварыўшы каралеўства Саудаўскую Арабію.

Вайсковыя і палітычныя посьпехі Абдул Азіза не былі замацаваны эканамічна, пакуль у сакавіку 1938 года не былі адкрыты вялізарныя радовішчы нафты. Праграмы разьвіцьця, якія былі адтэрмінаваны з-за Другой Сусьветнай вайны ў 1939 годзе, пачалі зьдзяйсьняцца ў 1946, і да 1949 года пачалась поўнамаштабная здабыча нафты.

Нафта забясьпечыла Саудаўскай Арабіі эканамічная разьвіцьцё і значную вагу на міжнароднай арэне. Абдул Азіз хацеў поўнасьцю ізаляваць краіну ад сусьветнай супольнасьці. Ён адмовіўся ад уступленьня краіны ў Лігу Нацый у 1916 годзе. Але пазьней Абдул Азіз зьмяніў міжнародны курс краіны і ў 1945 годзе Арабія Саўдыдаў стала краінай-заснавальніца Арабскай Лігі і далучылась да ААН.

Да сьмерці Абдул Азіза ў 1953 годзе, ён зрабіў крокі для таго, каб яго старэйшы сын Саўд стаў каралём, але будучы кароль быў абавязаны дзяліць уладу з малодшым братам Фэйсалам.

Саўд атрымаў трон у 1953 годзе, але да пачатка 60-х гадоў, каралеўства мела вялікія эканамічныя праблемы як вынік няўмелага кіраваньня новага караля і неўрэгуліраванасьці зносін з прэзыдэнтам Эгіпта Насэрам. Кароль Саўд быў зьмешчаны на карысьць Фэйсала ў 1964 годзе.

Сямейныя інтрыгі прывялі на забойства Фэйсала яго пляменьнікам, прынцам Фэйсалам бін Мусаідам у 1975 годзе. Потым дзяржавай кіраваў кароль Халід (да 1982 года), кароль Фахд. Пасьля сьмерці Фахда ў 2005 годзе, трон заняў яго брат Абдула.

Палітыка

Геаграфія

Геаграфічная мапа Саудаўскай Арабіі

Каралеўства займае 80 адсоткаў Арабійскай паўвыспы. Большасьць межаў са Злучанымі Арабскімі Эміратамі, Аманам і Емэнам дакладна не вызначаны, такім чынам дакладная плошча краіны невядома. Па адзнакам урада краіны яна складае 2 217 949 км². Іншыя адзнакі вагаюцца паміж 1 960 582 км² да 2 240 000 км². Звычайна краіну лічаць 14-ай па велічыні ў сьвеце.

Геаграфія каралеўства вельмі рознабаковая. Ад заходняга ўзьбярэжнага рэгіёна (Ціхамах), вышыня зьмяняецца ад марскога ўзьбярэжжа да доўгага горнага ланцуга (Джабал аль-Хіджаз), які пераходзіць у плато. Паўднёва-усходняя вобласьць Асір так сама мае горы, якія дасягаюць вышыні 3 000 мэтраў і так сама вядома сваім наілепшым кліматам ва ўсёй краіне, які спрыяе разьвіцьцю курортнага бізнэсу ў гэтым рэгіёне. Усход – гэта перш за ўсё скалістая ці пяшчаная нізіна, якая спускаецца да ўзьбярэжжа Пэрсыдзкай затокі. Паўднёвая частка краіны “Пустая чвэрць” утрымлівае не маючую расьліннага і жывёльнага жыцьця пустэльню аль-Кхалі.

Асноўная частка паверхні краіны гэта пустэльні і паўпустэльні з традыцыйным бедуінскім насельніцтвам. Расьліннасьць акрэсьлена невялікімі кавалкамі травы і пустэльнымі кустамі. Толькі меней за 2% плошчы падыходзяць для сельскай гаспадаркі. Насельніцтва маюць у асноўным толькі ўсходняе і заходняе ўзьбярэжжа і аазісы (Хуфуфа і Бурайдах). Некаторыя вобласьці каралеўства ўвогуле не маюць насельніцтва. Саудаўская Арабія ня мае ніводнай ракі (за выключэньнем некалькіх сэзонных), але лінія ўзьбярэжжа налічвае 2 640 кілямэтраў, а з боку Чырвонага мора маюццца сусьветнавядомыя каралавыя рыфы.

Жывёльны сьвет прадстаўлены: казярогамі, ваўкамі, бабуінамі і гіенамі, якія жывуць у гарах. Невялікія калёніі птушак жывуць у аазісах. Узьбярэжная вобласьць Чырвонага мора зь яго каралавымі рыфамі мае багатую марскую фаўну.

Клімат

Надзвычайна высокая тэмпэратура і адсутнасьць ападкаў характэрны для большай часткі краіны. Гэта адзіная краіна, дзе летнія тэмпэратуры вышэй за 50°C звычайная справа, адначасова зімовая сьцюжа можа сустрэцца ў гарах. Сярэдняя зімовая тэмпэратура мае дыяпазон ад 8°C да 29°C. Сярэдняя летняя тэмпэратура ліпеня ад 27°C да 43°C. Начная тэмпэратура ў пустэльнях можа быць нізкай нават летам, з-за таго што пясок хутка аддае цяпло пасьля заходу сонца. Сярэднегадовы ўзровень ападкаў 100 мм назіраецца на большай тэрыторыі краіны, але існуе мажлівасьць нечаканых паводак. У Рыядзе ўсе 100 мм ападкаў выпадае паміж студзенем і траўнем, у Джедахе (54 мм) паміж лістападам і студзенем. Расьліннасьць існуе ў асноўным у паўночна-усходніх гарах і нізінах.

Эканоміка

Асноўную крыніцу прыбытка краіны – складае здабыча нафты. Атрыманыя сродкі ўкладаюцца ў разьвіцьцё прамысловасьці, сельскай гаспадаркі, разьвіцьцё гарадоў і інфраструктуры.


Прамысловасьць

Саудаўская Арабія мае вялікія радовішчы нафты на ўзьбярэжжы і шэльфе (яны складаюць ад ¼ да 1/3 сусьветных запасаў). Распрацоўку радовішчаў вядуць (пад наглядам дзяржаўнага прадпрыемства “Petromin”) нафтавыя фірмы, самая вялікая з іх - Saudi Aramco. Саудаўская Арабія займае трэцяе месца ў сьвеце па здабычы нафты (252 млн. тон, 1999 год); акрамя таго вядзецца здабыча іншых карысных выкапняў: прыроднага газа, камэннай солі і золата. Маюцца нераспрацаваныя радовішчы мэталічных руд (жалеза і мэдзі), фасфатаў і ўрана. Моцнае разьвіцьцё атрымала нафтахімічная прамысловасьць. Пераапрацоўка нафты адбываецца на прадпрыемствах у Рас Танура і Аль Дзубаіл на ўзьбярэжжы Пэрсыдзкай затокі і ў Джанбу аль Бахр на ўзьбярэжжы Чырвонага мора (нафта дастаўляецца трубаправодам з Пэрсыдзкай затокі). Пераапрацоўваецца каля 40 млн. тон нафты штогод. Саудаўская Арабія спэцыялізуецца так сама на вытворчасьці бэнзіна вышэйшай якасьці і лётнага паліва. Да 1975 года вялікія сродкі выдавалісь на здабычу жалеза і алюмінія (шахты ў Аль Дзубаіл, Джудзе, Янбу аль Бахры), машынабудаўніцтва, вытворчасьць будаўнічых матэрыялаў (асабліва цэмэнта – каля 10 млн.тон штогод), угнаеньняў (камбінат у Ад-Дамаме), прадпрыемстваў для апрасьненьня марской вады (апрасьняльнае прадпрыемства ў Ад-Дамаме самае вялікае ў сьвеце). Асноўная колькасьць прамысловых прадпрыемстваў краіны знаходзіцца ў дзяржаўнай уласнасьці.

Сельская гаспадарка

Сельская гаспадарка мае вялікія датацыі і інвэстыцыі з боку дзяржавы з мэтай забесьпячэньня прадуктовай бясьпекі. Сельскагаспадарчыя землі займаюць 0,6% паверхні краіны. Для арашэньня выкарыстоўваецца не толькі падземная вада, але і апрасьнёная марская вада. Сучасныя мэтады сельскай гаспадаркі (вялікія аўтаматызаваныя жывёлагадоўчыя фэрмы, аўтаматычныя сыстэмы арашэньня) забясьпечваюць краіну пшаніцай, малаком, мясам кур, гароднінай. У паўпустэльных пашах (39% паверхні краіны) пасьвяцца авечкі, козы, вярблюды, у сучасных фэрмах каровы. У Чырвоным моры вядзецца лоўля рыбы, здабыча жэмчугу і каралаў. Рыбная лоўля ў Пэрсыдзкай затоцы спынілась пасьля забруджваньня вады пад час Амэрыкана-Іракскай вайны 1991 года.

Дэмаграфія

Насельніцтва Саудаўскай Арабіі на ліпень 2006 года адзначаюць прыблізна 21 020 000 чалавек, уключаючы 5 576 076 іншаземцаў. Да 60-х гадоў мінулага стагодзьдзя большасьць насельніцтва было качавым ці паўкачавым; але цяпер гэтая адзнака не перавышае ўзровень 5%. Каэфіцыент нараджальнасьці - 29,56 нараджэньняў на 1 000 чалавек. Паказчык сьмяротнасьці – 2,62 сьмяротных выпадкаў на 1 000 чалавек. Некаторыя гарады і аазісы маюць шчыльнасьць насельніцтва болей за 1 000 чалавек на км².

Прыкладна 90% насельніцтва зьяўляюцца этнічнымі арабамі. Акрамя таго ёсьць некаторая колькасьць эмігрантаў з Азіі і Афрыкі: індусаў - 1,4 млн, банглядэшцаў – 1 млн, філіпінцаў – 950 000. Так сама існуе вялікая колькасьць арабаў – грамадзян суседніх краін.

У каралеўстве ёсьць каля 100 000 грамадзян заходніх краін, большасьць якіх жыве кампактнымі групамі. Урад каралеўства патрабуе ад іншаземцаў пераход у ісьлям. Большасьць насельніцтва прытрымліваецца строгай інтэрпрэтацыі ісьляма вядомага як “вахабізм”. Шыідскае насельніцтва ацэньваецца прыкладна ў 15% (у асноўным ва ўсходніх абласьцях краіны).

Дазволены часовы ўезд людзей належачых да рэлігійных меншасьцей с забаронай правядзеньняў іх імшаў. Па некаторых адзнаках ад 500 000 да 1 млн чалавек прытрымліваецца каталіцкай веры.

Адукацыя

Пад час утварэньня каралеўства ў 1932 годзе, не ўсё насельніцтва мела доступ да адукацыі, але і тыя хто мелі магчымасьць вучыцца былі абмежаваны невялікімі курсамі ў рэлігійных школах пры мячэцях. Гэтыя школы выкладалі ісьлямскія законы і асновы пісьменнасьці. У канцы стагодзьдзя, Арабія Саўдыдаў ужо мела агульнанацыянальную сыстэму адукацыі, якая забясьпечвала свабоднае выкладаньне ад дашкольнага ўзроста да ўнівэрсытэта ўсім грамадзянам.

Сучасная саўдаўская адукацыйная сыстэма забясьпечвае якасныя веды ў розных галінах ведаў. Яна забясьпечвае патрабаваньні эканомікі ў высокаадукацыйных кадрах у поўнай ступені.

Разьвіцьцё адукацыйнай сыстэмы пачалось у 1930-х гг. Да 1945 года, заснавальнік дзяржавы кароль Абдулазіз Абдэльрахман Аль-Саўд, увёў абавязковую праграму пачатковых школ каралеўства. Праз 6 гадоў, у 1951 годзе, краіна мела 226 школ з 29 887 вучнямі. У 1954 годзе, міністэрства асьветы ўзначаліў прынц Фахда Абдулазіз. Першы ўнівэрсытэт, цяпер вядомы як Каралеўскі Саўдаўскі Ўнівэрсытэт, быў заснаваны ў Рыядзе ў 1957 годзе.

Сучасная сыстэма адукацыі ўтрымлівае восем унівэрсытэтаў, 24 000 школаў, некалькі коледжаў і іншых адукацыйных устаноў. Свабодны доступ кожнага грамадзяніна да адукацыі прапануе шырокія веды ў розных галінах навукі. У наш час каля 25% дзяржаўнага бюджэта выдаецца на адукацыю. Існуюць праграмы замежнай адукацыі студэнтаў (а асноўным у Злучаных Штатах, Канадзе, Вялікабрытаніі, Аўстраліі, Японіі, Малайзіі і г.д.). У апошнія гады тысячы студэнтаў праходзяць праграмы вышэйшай адукацыі.

Дасьледаваньне ісьляму зьяўляецца ядром адукацыйнай сыстэмы краіны. Ісьлямскі аспэкт нацыянальнай адукацыі быў дасьледаваны Домам Свабоды. Дасьледаваньне высьветліла, што ў працэсе адукацыі дзецям прапануюць асудзіць іншыя рэлігіі і галіны ісьляма. Вучэбны рэлігійны плян заняткаў выкладаецца ва ўсіх мэдрэсэ сьвета.

Рэлігія

Культура

Спорт

Вонкавыя спасылкі

Саудаўская Арабіясховішча мультымэдыйных матэрыялаў