Перайсьці да зьместу

Жэмчуг

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Жэмчуг
Падкляса аджывёльны прадукт, арганічны каштоўны камень, spherical body Рэдагаваць
Прызначэньненацыянальны строй, аксэсуар адзежы, ювэлірнае ўпрыгожаньне Рэдагаваць
Матэрыялпэрлямутар Рэдагаваць
Колер рысыколеры вясёлкі Рэдагаваць
Код НАРП7101.10.00 Рэдагаваць

Жэмчуг, таксама пэрлы — цьвёрдае круглявае ўтварэньне, выманае з ракавінаў некаторых малюскаў. Можа клясыфікавацца як мінэрал кляса арганічных злучэньняў. Шануецца як каштоўны камень і выкарыстоўваецца для вытворчасьці ювэлірных упрыгожваньняў.

Утвараецца ў мяккіх тканках жывых малюскаў з ракавінкай. Як і ракавінка малюска, жамчужына складаецца з карбанату кальцу (пераважна з араганіту або сумесі араганіту і кальцыту)[1] у выглядзе дробных крышталяў, што адкладаюцца канцэнтрычнымі плястамі. Найбольш каштоўныя ў гандлёвым сэнсе жамчужына мусяць быць ідэальнай формы бобачкай з гладкай паверхняй, але існуюць і шматлікія іншыя формы, вядомыя як барочныя жамчужыны. Пэрлы найвышэйшай якасьці цягам многіх стагодзьдзяў высока цаніліся як каштоўныя камяні і аб’екты прыгажосьці. Таму жамчужына стала мэтафарай чагосьці рэдкага, вытанчанага, вартага захапленьня і каштоўнага.

Найбольш каштоўныя пэрлінкі ўзьнікаюць самаадвольна ў дзікай прыродзе, але надзвычай рэдка. Такія жамчужыны называюць натуральнымі. Культываваныя або вырашчаныя жамчужыны з марскіх вустрыцаў і прэснаводных малюскаў складаюць большасьць тых, што трапляюцца сёньня на рынку. Імітацыйныя жамчужыны таксама шырока выкарыстоўваюцца ў недарагой біжутэрыі. Жамчужыны зьбіраюць і вырошчваюць пераважна дзеля стварэньня ювэлірных вырабаў, але ў мінулым іх таксама выкарыстоўвалі дзеля ўпрыгожваньня адзеньня. Акрамя таго, іх раней раструшчвалі і ўжывалі ў касмэтыцы, мэдыцыне і як фарбавальныя складнікі.

  1. ↑ Pearl. Gemdat.org. Архіўная копія ад 04.2017 г.