Сараева
Сараева | |||||
бас. Sarajevo | |||||
| |||||
Дата заснаваньня: | 1462 | ||||
Краіна: | Босьнія і Герцагавіна | ||||
Кіраўнік: | Бэняміна Карыч[d] | ||||
Плошча: | 473,3 км² | ||||
Вышыня: | 518 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва (2013) | |||||
колькасьць: | 322 258 чал.[1] | ||||
шчыльнасьць: | 680,87 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC+1 | ||||
летні час: | UTC+2 | ||||
Тэлефонны код: | 033 | ||||
Паштовы індэкс: | 71000 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 43°51′23″ пн. ш. 18°24′47″ у. д. / 43.85639° пн. ш. 18.41306° у. д.Каардынаты: 43°51′23″ пн. ш. 18°24′47″ у. д. / 43.85639° пн. ш. 18.41306° у. д. | ||||
Сараева | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
http://www.sarajevo.ba |
Сара́ева (па-басьнійску: Sarajevo, Сараjево) — сталіца Босьніі і Герцагавіны, а таксама кожнай зь дзьвюх адміністрацыйных адзінак — Фэдэрацыі Босьніі і Герцагавіны і Рэспублікі Сэрбскай. Сараева зьяўляецца таксама і сталіцай аднайменнага кантону. Насельніцтва Сараева паводле ацэнак 2002 году складала 297 399 чалавек. Паводле перапісу насельніцтва, праведзенага ў 1991 годзе (да пачатку баявых дзеяньняў) у горадзе жылі 429 672 чалавекі. Сараева месьціцца на рацэ Міляццы.
Горад быў заснаваны ў 1461 годзе, калі тэрыторыя сучаснай Босьніі і Герцагавіны ўваходзіла ў склад Асманскай імпэрыі. 28 чэрвеня 1914 году ў Сараеве быў ажыцьцёўлены замах на нашчадка аўстра-вугорскага стальца Франца Фэрдынанда. Гэтая падзея стала падставай для пачатку Першай сусьветнай вайны. У Каралеўстве Югаславіі Сараева быў сталіцай Дрынскай банавіны, а ў СФРЮ — сталіцай Сацыялістычнай Рэспублікі Босьніі і Герцагавіны. У 1984 годзе ў Сараеве праходзілі XIV зімовыя Алімпійскія гульні.
Гаспадарка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]13 верасьня 2001 годзе ў горадзе адчынілі Сараеўскую біржу.
Асобы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Эмір Кустурыца — рэжысэр, сцэнарыст і музыка
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Procjena stanovništva. MyPlace
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Афіцыйны сайт
- Паранарама Сараева
- Сараева на Encyclopædia Britannica