Камуністычная партыя Беларусі
Каардынаты: 53°54′55″ пн. ш. 27°33′57″ у. д. / 53.91528° пн. ш. 27.56583° у. д.
Камуністычная партыя Беларусі | |
па-беларуску: Камуністычная партыя Беларусі | |
Лідэр партыі | Аляксей Сокал[1] |
---|---|
Заснавальнік | 1160 чалавек |
Дата заснаваньня | 2 лістапада 1996 (28 гадоў таму) |
Штаб-кватэра | Менск, Цэнтральны раён, мікрараён Асмалоўка, вул. Чычэрына, д. 21[2] |
Саюзьнікі і блёкі | Рэспубліканская каардынацыйная рада кіраўнікоў палітычных партыяў і грамадзкіх аб’яднаньняў |
Ідэалёгія | сацыялізм[3] |
Інтэрнацыянал | Саюз камуністычных партыяў КПСС (Расея) |
Колькасьць | 6000 (2016 год) |
Колькасьць дэпутатаў | |
· Палата прадстаўнікоў |
10 / 110 |
· Мясцовыя Саветы дэпутатаў | 320 (2016 год)[5] |
Орган партыйнага друку | Газэта «Камуніст Беларусі»[6] |
Гімн | «Інтэрнацыянал» |
Афіцыйны сайт | comparty.by |
Камуністы́чная па́ртыя Белару́сі (КПБ) — палітычная партыя Беларусі, створаная ў лістападзе 1996 году ў выніку расколу ў ПКБ.
Камуністычная партыя падтрымлівае палітыку Аляксандра Лукашэнкі.
Кіраваньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Зьезд. Склікаецца аднойчы на 4 гады. Правамоцны пры ўдзеле паловы дэлегатаў ад паловы абласных і Менскай гарадзкой суполкі партыі. Вызначае вылучэнцаў на дзяржаўныя пасады, у тым ліку ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў. Абірае Цэнтральны камітэт, Кантрольна-рэвізійную камісію і Раду. Вызначае ўдзел у выбарчым блёку зь іншымі партыямі. Зьмяняе праграму і Статут партыі 2/3 галасоў прысутных.
- Цэнтральны камітэт (ЦК). Склікаецца кожныя 3 месяцы. Правамоцны пры ўдзела паловы сябраў. Выконвае рашэньні Зьезду. Зацьвярджае перадвыбарчую праграму. Узгадняе дзейнасьць дэпутатаў у Палаце прадстаўнікоў і мясцовых Саветах. Прадстаўляе партыю ў зносінах зь дзяржаўнымі органамі і замежнымі партыямі. Абірае са свайго складу Бюро і сакратароў. Стварае СМІ. Распускае партыйныя камітэты і здымае з пасадаў іх 1-х сакратароў. Адклікае вылучэнцаў на выбарныя пасады 2/3 галасоў прысутных.
- Бюро. Выконвае пастановы Цэнтральнага камітэту. Зацьвярджае каштарыс партыі і справаздачу аб яго выкананьні, якую абнародуе. Распараджаецца грашыма і маёмасьцю. Ухваляе штатны расклад апарату ЦК і плян працы ЦК і партыйнага друку. Стварае юрыдычныя асобы і прызначае іх кіраўнікоў.
- Сакратарыят.
- Кантрольна-рэвізійная камісія. Правамоцная пры ўдзеле звыш паловы сябраў. Сочыць за своечасовай сплатай сяброўскіх складак, выдаткамі грошай і ўлікам маёмасьці. Наглядае за фінансавай дзейнасьцю установаў партыі і выкананьнем каштарысу. Правярае бухгальтарскі ўлік і грашовую справаздачнасьць, справаводзтва і разгляд скаргаў.
- Рада. Разглядае скаргі на рашэньні абласных і Менскага гарадзкога камітэтаў[7]
Праграма
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]17 сьнежня 2011 году 10-ы зьезд Камуністычнай партыі Беларусі зацьвердзіў Праграму ў складзе 4-х частак: 1) «Сучасны сьвет і Беларусь», 2) «Урокі айчыннай гісторыі і выбар беларускага народу», 3) «Стратэгія і тактыка на сучасным этапе», 4) «Задачы ідэйнага і арганізацыйнага ўмацаваньня партыі». У 3-й частцы праграмы зьмяшчалася праграма-мінімум з 18 пунктаў: 1) умацаваньне палітычных інстытутаў дзяржавы; 2) пераадоленьне чынавенскага бязьмежжа; 3) разьвіцьцё мясцовага самакіраваньня; 4) недапушчэньне буржуазіі да ўлады; 5) узаемавыгаднасьць супрацы ў Саюзнай дзяржаве Беларусі і Расеі; 6) гарантыі малазабясьпечаным слаям насельніцтва; 7) захаваньне дзяржаўнага кіраваньня банкамі, прамысловасьцю і сельскай гаспадаркай; 8) захаваньне выключна дзяржаўнай уласнасьці на зямлю і нетры, энэргасыстэму і шляхі зносін; 9) аднова прагрэсіўнай шкалы падаходнага падатку; 10) падтрымка індывідуальнага прадпрымальніцтва; 11) дзяржаўная вышэйшая і сярэдняя адукацыя без аплаты; 12) дзяржаўная ахова здароўя без аплаты, 13) укараненьне энэргазьберагальных тэхналёгіяў; 14) разьвіцьцё беларускай культуры і абмежаваньне камэрцыялізацыі масавай культуры; 15) сьвецкасьць дзяржавы і права на бязбожнасьць пры павазе да традыцыйных веравызнаньняў; 16) вырашэньне супярэчнасьцяў у прававым полі; 17) змаганьне са злачыннасьцю дзеля асабістай бясьпекі грамадзянаў; 18) абароназдольнасьць і цэласнасьць дзяржавы[8].
Мэты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Арыентацыя грамадзтва на сацыялістычны шлях разьвіцьця, які вядзе да будаўніцтва грамадзтва сацыяльнай справядлівасьці, заснаванага на прынцыпах калектывізма, свабоды і роўнасьці, выступае за народаўладзьдзе; умацаваньне беларускай дзяржаўнасьці; аднаўленьне на дабраахвотнай аснове дзяржаўнага саюзу народаў, якія раней уваходзілі ў Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік[3].
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]2 лістапада 1996 году адбыўся 1-ы зьезд Камуністычнай партыі Беларусі з удзелам 400 прадстаўнікоў ад 1160 заснавальнікаў. Дата рэгістрацыі — 21 лістапада 1996 году. 26 студзеня 1997 году КПБ уступіла ў Саюз камуністычных партыяў КПСС (Расея). Дата перарэгістрацыі — 9 верасьня 1999 году. У 2000 годзе партыя атрымала 6 месцаў у парлямэнце, у 2004 — 8. У выніку мясцовых выбараў 14 студзеня 2007 году дэпутатамі мясцовых Саветаў дэпутатаў 25-га скліканьня сталі 408 сябраў Камуністычнай партыі Беларусі. Зь іх 7 чалавек — дэпутатамі Берасьцейскага, Гарадзенскага і Гомельскага абласных і Менскагаа гарадзкога Саветаў Дэпутатаў. Яшчэ 25 чалавек сталі дэпутатамі гарадзкіх Саветаў у гарадах абласнога і раённага падпарадкаваньня, 206 — дэпутатамі раённых і 170 — дэпутатамі пасялковых і сельскіх Саветаў[5].
На 27 сьнежня 2007 году налічвала 6 тысячаў чалавек[9]. На парлямэнцкіх выбарах 2008 году партыя атрымала 6 месцаў у парлямэнце, у 2012 — 3. У 2000-я гады лідэрам партыі была Тацяна Голубева. На 2016 год налічвала 6 дэпутатаў у Палаце прадстаўнікоў Беларусі і 320 дэпутатаў у мясцовых Саветах][5].
Улетку 2020 года КПБ заклікала выбаршчыкаў на будучых прэзідэнцкіх выбарах падтрымаць кандыдатуру Аляксандра Лукашэнкі. 25 сакавіка 2021 году Савет міністраў Беларусі ўхваліў Пастанову № 168, паводле якой унёс Камуністычную партыю Беларусі ў пералік юрыдычных асобаў, у дачыненьні якіх прымяняецца 0,1 базавай стаўкі пры арэндзе дзяржаўнай нерухомасьці[10].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Сакратарыят (рас.) // Камуністычная партыя Беларусі, 2021 г. Праверана 30 сакавіка 2021 г.
- ^ Кантакты (рас.) // Камуністычная партыя Беларусі, 2021 г. Праверана 30 сакавіка 2021 г.
- ^ а б Зьвесткі аб палітычных партыях, зарэгістраваных у Рэспубліцы Беларусь Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь
- ^ Дэпутаты (рас.) // Камуністычная партыя Беларусі, 2021 г. Праверана 30 сакавіка 2021 г.
- ^ а б в Гісторыя (рас.) // Камуністычная партыя Беларусі, 2021 г. Праверана 30 сакавіка 2021 г.
- ^ Газэта «Камуніст Беларусі» (рас.) // Камуністычная партыя Беларусі, 2021 г. Праверана 30 сакавіка 2021 г.
- ^ Статут (рас.) // Камуністычная партыя Беларусі, 2021 г. Праверана 30 сакавіка 2021 г.
- ^ Праграма (рас.) // Камуністычная партыя Беларусі, 2021 г. Праверана 30 сакавіка 2021 г.
- ^ Сьвятлана Марозава. IX (XLI) зьезд КПБ адбыўся напярэдадні знакавых юбілеяў // Зьвязда : газэта. — 27 сьнежня 2007. — № 245 (26110). — С. 2. — ISSN 1990-763x.
- ^ У Беларусі абноўлены пералік грамадзкіх арганізацый, якія маюць ільготы па арэндзе // Беларускае тэлеграфнае агенцтва, 30 сакавіка 2021 г. Праверана 30 сакавіка 2021 г.