Віленская беларуская гімназія
Віленская Беларуская гімназія | |
Gimnazjum Białoruskie w Wilnie | |
Сьвяткаваньне ўгодкаў абвяшчэньня БНР у гімназіі, 1935 год | |
Заснаваная | 1919 |
---|---|
Зачыненая | 1944 |
Дырэктар |
Міхаіл Кахановіч Браніслаў Тарашкевіч Радаслаў Астроўскі |
Адрас | Другая Рэч Паспалітая, Вільня, вул. Вострабрамская, 9 |
Геаграфічныя каардынаты | 54°41′ пн. ш. 25°17′ у. д. / 54.683° пн. ш. 25.283° у. д.Каардынаты: 54°41′ пн. ш. 25°17′ у. д. / 54.683° пн. ш. 25.283° у. д. |
Віленская Беларуская гімназія |
Віленская беларуская гімназія — навучальная ўстанова ў Вільні, якая дзейнічала ў 1919—1944 гадох. У розны час тут працавалі Адам Станкевіч, Браніслаў Тарашкевіч, Максім Гарэцкі, Антон Луцкевіч, Аркадзь Смоліч, Рыгор Шырма, Барыс Кіт, Антон Грыневіч, Язэп Драздовіч, Антон Неканда-Трэпка, Францішак Грышкевіч і іншыя выдатныя навукоўцы, літаратары і пэдагогі. 3 гімназіі пачалі свой творчы шлях паэты Натальля Арсеньнева, Хведар Ільляшэвіч, Алесь Салагуб, Валянцін Таўлай, пісьменьнік Кастусь Акула, мастак Раман Семашкевіч, навуковец, старшыня Рады БНР Вінцэнт Жук-Грышкевіч. Тут навучаліся дырэктар Беларускага інстытута навукі і мастацтва ў Нью-Ёрку Вітаўт Тумаш, гісторык Язэп Найдзюк, журналіст і пэдагог Янка Багдановіч, гісторык і выдавец Вацлаў Пануцэвіч, публіцыст і грамадзкі дзяяч Лявон Луцкевіч.
Віленскую гімназію называюць беларускім нацыянальным унівэрсытэтам[1].
Заснаваньне і дзейнасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Віленская Беларуская гімназія была адчыненая ў 1919 годзе. У 1918 годзе ўлады Нямецкай імпэрыі перад адступленьнем далі дазвол на адкрыцьцё гімназіі. Па гэтым летувіскія ўлады дазволілі адчыніць беларускую гімназію ў памяшканьні Базылянскіх муроў. Заняткі ў гімназіі пачаліся 1 лютага 1919 году[4][5].
Гімназія была навучальнай установай мяшанага тыпу: у ён навучаліся як хлопчыкі, так і дзяўчынкі. Першапачаткова ў гімназіі было 8 клясаў, у ёй працавалі 18 настаўнікаў і навучаліся 387 вучняў[6]. Першы выпуск адбыўся 14 чэрвеня 1921 году[7]. Гімназію скончылі на атэстат засьпеласьці беларусы: Аляксюк, Валерыян; Арсеньнева, Натальля; Бонч-Асмалоўская, Галіна; Бонч-Асмалоўскі, Богдан; Акушчанка, Вольга; Валадзіміршчынка, Ганна; Васільева, Марыя; Клімовіч, Адольф; Лабуцянка, Ганна; Леткевіч, Мікола; Макоўшчынка, Ліда; Недзьвеччынка, Кляўдыя; Пуська, Александар; Сасноўскі, Александар; два экстэрны: Дварчанін, Ігнат і Станкевіч, Янка; апроч таго яшчэ 25 чалавек небеларусаў[8]. У 1922 годзе скончылі гімназію 36 вучняў [9]. Былі запрошаны новыя пэдагогі: пан Зянкевіч (польская мова), атрымаўшы вышэйшую зканамічную адукацыю, пан Сьнежынскі (агульная гісторыя й гісторыя славянскай літаратуры), Архімандрыт Піліп, Рэктар Віленскае Духоўнае Сэмінарыі (Славянская мова), пан Аляксандар Міхалевіч (Нямецкая мова), пані Альшэўская (Француская мова), пачалі працаваць: гурток па лацінскай мове, пад кіраўніцтвам пана Мікалая Красінскага (вольны пераклад Цэзара) і гурток па географіі пад кіраўніцтвам пана Ігната Канчэўскага (экскурсіі, практыкаваньня па зьніманьню плянаў, гульні і інш.)[10]. Доўгі час гімназія была прыватнай і фінансавалася рознымі грамадзкімі арганізацыямі, у ліку якіх былі Школьная рада ў Вільні, Таварыства беларускай школы і бацькоўскі камітэт[11]. Частка вучняў, пераважна сіроты і вучні незаможных бацькоў, навучаліся бясплатна.
Першым дырэктарам гімназіі быў Міхаіл Кахановіч.
Апроч адукацыі, у гімназіі праводзілася рознабаковае мастацкае навучаньне: працавалі літаратурны і драматычны гурткі, мастацкая студыя пад кіраўніцтвам Язэпа Драздовіча, духавы аркестар на 20 музычных інструмэтраў. Таксама быў хор, якім кіраваў Рыгор Шырма. Апроч усяго гэтага вучні займаліся выдавецтвам сваіх часопісаў, мелі свой вучнёўскі каапэратыў. Таксама ў межах гімназіі існавала скаўцкая арганізацыя.
У першыя гады па адкрыцьці пры гімназіі ўтварыўся Беларускі прытулак для дзяцей-сіротаў. У прытулак траплялі дзеці зь Вільні, Ашмяншчыны, Гарадзеншчыны, Наваградчыны.
Выпускнікі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Выпускнікамі Віленскай Беларускай гімназіі зьяўляецца значная частка заходнебеларускай інтэлігенцыі. Сярод выпускнікоў гімназіі былі такія асобы, як Барыс Кіт, Максім Танк, Наталя Арсеньнева, Міхал Вітушка, Сьвятаслаў Коўш, Вітаўт Тумаш, Вінцэнт Жук-Грышкевіч.
Ліквідацыя і аднаўленьне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1944 годзе па сканчэньні навучальнага году гімназію зачынілі бальшавіцкія ўлады — па тым, як яны занялі Вільню.
У верасьні 1994 году беларускую гімназію ў Вільні аднавілі ў выглядзе сярэдняй школы №15 зь беларускай мовай навучаньня, пазьней ператвораную ў беларускую школу імя Францішка Скарыны.
1 лютага ў Віленскай беларускай школе імя Францішка Скарыны адзначаецца як Дзень гімназіі.
На студзень 2012 году беларусы складалі 15% навучэнцаў[12]. 15 лютага 2013 году мэрыя Вільні надала школе статус гімназіі (вул. Сеціно, д. 21). На ліпень 2013 году гімназія імя Францішка Скарыны была адзінай поўнай сярэдняй беларускай школай за межамі Беларусі. Пагатоў беларуская гімназія Вільні займала 7-е месца паводле якасьці асьветы сярод сярэдніх агульнаадукацыяных школаў Летувы. У гімназіі налічвалася 166 вучняў[13].
-
Былы будынак Віленскай беларускай гімназіі
Бібліяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- M. K-č. 1 Wilenskaja Biełaruskaja himnazija. // Biełaruskaje žyćcio : ilustrawanaja časopiś. — 1919, 6 lipnia. — № 2. — С. 5.
- Віленская Дзяржаўная Беларуская Гімназія (Філія Дзяржаўнае гімназіі імя Ю. Славацкага ў Вільні): тыпу гуманістычнага // Родны край : часопіс. — 1933. — № 12. — С. 1.
- Да ведама бацькоў беларускіх вучняў у Вільні. // Родны край : часопіс. — 1933. — № 16. — С. 2, 3.
- 25-лецьце Беларускай гімназіі ў Вільні, 1919—1944 / прадмова Фр. Грышкевіча. — Вільня: Беларуская гімназія, 1944. — 46 с.
- Ю. Жывіца. Сьвятаслаў Коўш. Барыс Кіт. Летапіс віленскай беларускай гімназіі 1919-1944 // Спадчына : часопіс. — 1999. — № 1. — С. 29—60. — ISSN 0236-1019.
Успаміны вучняў гімназіі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Натальля Арсеньнева. Кузьня духа (крыху успамінаў). // Бацькаўшчына : Орган беларускай нацыянальна-вызвольнай думкі. — 1960. — № 16 (500). — С. 5.
- Ігар Бурсевіч. Віленская беларуская гімназія. Прадмова С. Чыгрына. // Маладосць : штомесячны літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны ілюстраваны часопіс. — 2011. — № 4 (689). — С. 133—141.
- Леанід Галяк. Успаміны. (Вільня. Школьныя часы) // «Летапіс беларускай эміграцыі». — ЗША: 1982. — В. Кн. 1.
- Вітаўт Тумаш. Віленская Беларуская гімназія. // Полацак : Выданьне Беларускага Культурна-Асьветніцкага Цэнтру. — 1992. — № 3 (13). — С. 50—52.
- Вітаўт Тумаш. Віленская Беларуская гімназія. // Полацак : Выданьне Беларускага Культурна-Асьветніцкага Цэнтру. — 1992. — № 4 (14). — С. 54—57.
- Вітаўт Тумаш. Віленская Беларуская гімназія. // Полацак : Выданьне Беларускага Культурна-Асьветніцкага Цэнтру. — 1992. — № 5 (15). — С. 49—51.
- Вітаўт Тумаш. Віленская Беларуская гімназія. // Полацак : Выданьне Беларускага Культурна-Асьветніцкага Цэнтру. — 1992. — № 9 (19). — С. 37—40.
- Янка Шутовіч. Успаміны пра Віленскую Беларускую Гімназію. // Спадчына : часопіс. — 1995. — № 1. — ISSN 0236-1019.
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Арлоў У. Краіна Беларусь. Вялікае Княства Літоўскае. — KALLIGRAM, 2012. С. 370.
- ^ Родныя гоні. № 3, 1927. С. 8.
- ^ Адна з выпускных груп матурыстаў 1-й Віленскай Беларускай Гімназіі. // Маладое жыцьцё : часопіс. — 1921, 25 чэрвеня. — № 3. — С. 1.
- ^ А. 1-я Віленская Беларуская Гімназія. // Наша думка : штотыднёвая грамадзка-палітычная і літаратурная газэта. — 27 траўня 1921. — № 21. — С. 2, 3.
- ^ А. Мсьціслаўскі. Ніколі гэтаму ня бываць! // Беларускія ведамасьці : газэта. — 1921, 3 кастрычніка. — № 4. — С. 2, 3.
- ^ Склад вучняў 1-й Віленскай Беларускай Гімназіі к 21 сьнежня 1920. // Наша думка : грамадзка-палітычная і літаратурная тыднёвая газэта. — 24 сьнежня 1920. — № 1. — С. 5.
- ^ Выпуск у Віленскай Беларускай Гімназіі. // Наша думка : грамадзка-палітычная і літаратурная тыднёвая газэта. — 8 ліпеня 1921. — № 27. — С. 6.
- ^ Хроніка. Выпускныя экзамены. // Маладое жыцьцё : часопіс. — 1921, 25 чэрвеня. — № 3. — С. 8.
- ^ 1-ая Віленская Беларуская Гімназія. // Беларускі звон : газэта. — 1922, 21 ліпня. — № 15 (40). — С. 4.
- ^ Хроніка. 1-ая Віленская Беларуская Гімназія. // Беларускі звон : газэта. — 1922, 20 верасьня. — № 20 (45). — С. 4.
- ^ М. Г. Аб 1-й Віленскай Беларускай Гімназіі. // Беларускія ведамасьці : газэта. — 1921, 3 кастрычніка. — № 4. — С. 2, 3.
- ^ Віктар Пазьнякоў, Сьвятлана Барысенка. Экзамэн па краязнаўстве // Зьвязда : газэта. — 25 студзеня 2012. — № 15 (27130). — С. 4-5. — ISSN 1990-763x.
- ^ Вікенці Ключнік. Нашу песьню ў Вільні сьпявалі // Зьвязда : газэта. — 2 ліпеня 2013. — № 120 (27485). — С. 4. — ISSN 1990-763x.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Кірыл Ананка. Культурна-асветніцкае жыццё беларускіх гімназій у Заходняй Беларусі (1921 - 1939 гг.) / галоўны рэдактар Александар Корзюк // Беларускі гістарычны часопіс : навукова-тэарэтычны, навукова-мэтадычны часопіс. — Менск: Адукацыя і выхаваньне, 2023, лістапад. — № 11 (292). — С. 52—57. — ISSN 1993-1999.
- Арлоў У., Герасімовіч З. Краіна Беларусь. Вялікае Княства Літоўскае / Рэц. А. Грыцкевіч, У. Ляхоўскі; рэд. З. Санько; картограф В. Цемушаў. — KALLIGRAM, spol s r.o., 2012. — 400 с. : іл. ISBN 978-985-6919-82-7.
- Вабішчэвіч А. М. Асвета ў Заходняй Беларусі (1921—1939): Манаграфія. — Берасьце: Берасьцейскі дзяржаўны ўнівэрсытэт імя А. С. Пушкіна, 2004. — С. —. — 115 с. — 100 ас. — ISBN 985-473-117-0
- Вабішчэвіч А. М. Беларускія гімназіі ў культурна-асветніцкім і грамадска-палітычным жыцці Заходняй Беларусі (1920-1930-я гг.) (бел.) // Беларускі гістарычны зборнік, Białoruskie Zeszyty Historyczne : часопіс. — 2002. — № 18. — С. 78 — 90.
- Вабішчэвіч А. М. Нацыянальная школа ў Заходняй Беларусі (1921—1939). (бел.) // Беларускі гістарычны часопіс : навуковы, навукова-метадычны ілюстраваны часопіс. — 1994. — № 2. — С. 38—46.
- Wanda Paprocka. Szkolnictwo białoruskie na kresach wschodnich. (пол.) // Etnografia Polska : czasopismo naukowe. — Варшава: 1998. — Т. XLII. — № 1—2. — С. 51—72. — ISSN 00471-1861 PL 00471-1861.
- Marian Siemakowicz Organizacja białoruskich gimnazjów i seminariów nauczycielskich w II Rzeczypospolitej (пол.) // Беларускі гістарычны зборнік, Białoruskie Zeszyty Historyczne : часопіс. — 1999. — № 11. — С. 126—147.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Віленская гімназія імя Францішка Скарыны
- Юбілей беларускага школьніцтва ў Вільні // Рэгіянальны партал «Сьвіслач»
- Гісторыя школы і гімназіі // Віленская сярэдняя школа імя Францішка Скарыны
- Анатоль Міхнавец. (2 студзеня 2019) 100 гадоў з дня ўтварэння беларускай гімназіі ў Вільні. Белсат. — Беларуская Нацыянальная Памяць.