Леанід Галяк
| Леанід Галяк лац. Leanid Halak | |
| Асабістыя зьвесткі | |
|---|---|
| Нарадзіўся | 18 (31) кастрычніка 1910 |
| Памёр | 3 красавіка 1980 (69 гадоў) |
| Літаратурная дзейнасьць | |
| Род дзейнасьці | грамадзкі дзяяч, юрыст |
| Мова | беларуская |
| Творы на сайце Knihi.com | |
Леані́д Галя́к (31 кастрычніка 1910, Вільня — 3 красавіка 1980, Стэмфард, штат Канэктыкут, ЗША) — беларускі грамадзкі дзяяч, юрыст.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Нарадзіўся ў сям’і паштовага службоўцы. Бацькі паходзяць зь мястэчка Іўе.
У 1930—1935 рр. навучаўся на хімічным, а пазьней юрыдычным факультэце Віленскага ўнівэрсытэту. Тут пачаў удзельнічаць у беларускім адраджэнцкім руху. Быў сябрам Беларускага студэнцкага саюзу й з 1931 году ў карпарацыі студэнтаў «Скарынія».
У часе нямецкай акупацыі працаваў судзьдзём Менскага акруговага суду. У 1944 року прызначаны рэктарам стваранага Беларускага юрыдычнага інстытуту, аднак у сувязі зь вяртаньнем бальшавікоў зьехаў у эміграцыю. У 1944—1945 рр. — супрацоўнік Галоўнага кіраўніцтва вайсковых справаў БЦР. Заснаваў Беларускае бюро ў Брытанскай зоне акупацыі Нямеччыны. Адзін з заснавальнікаў Саюзу беларускіх журналістаў на чужыне і выданьня «Летапіс беларускай эміграцыі».
З 1949 року жыў у ЗША. Адзін з заснавальнікаў і першы рэдактар газэты «Беларус» (1950—1951). Сябра БАЗА, у 1953—1956 рр. уваходзіў ва ўправу Стэмфардзкага аддзелу арганізацыі. У 1955 р. выйшаў з Рады БНР, а ў наступным року і з БАЗА. Спрычыніўся да заснаваньня Камітэту вызваленьня Беларусі.
Леанід Галяк зрабіў пераклад «Парсіваля» зь нямецкай на беларускую мову ў лягеры беларускіх уцекачоў Ватэнштэт у ангельскай акупацыйнай зоне Нямеччыны. Менавіта там невялікім тыражом ратапрынтам першае выданьне перакладу «Парсіваля»[1]. Аўтар «Успамінаў»[2] (надрукаваныя ў 2-х тамох у 1982—1983 гг.), пазбаўленых палітычнай ангажаванасьці і поўных тонкага гумару ў апісаньні побыту ды й характараў беларускіх грамадзкіх дзеячоў як у Беларусі, так і на эміграцыі.
Кнігапіс
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Леанід Галяк. Успаміны. Кніга І. — ЗША: Летапіс, 1982.
- Леанід Галяк. Успаміны. Кніга ІІ. — ЗША: Летапіс, 1983.
- Вальфрам фон Эшэнбах. Парсіваль / прамова выдаўца Зянона Пазьняка, прамова перакладчыка зь нямецкай мовы Леаніда Галяка. — другое выданьне. — Нью Ёрк — Вільня — Варшава: Беларускія Ведамасьці, Таварыства Беларускай Культуры ў Летуве, 2009. — 148 с. — 700 ас. — ISBN 9955-578-04-1
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Кацярына Дзядзюля. (8 лістапада 2025) Легенда «Парсіваль» на беларускай мове Літаратура. Warta.
- ↑ Галяк, Леанід Успаміны. Беларуская палічка. Праверана 29 кастрычніка 2019 г.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Зянон Пазьняк. Гутаркі з Антонам Шукелойцем. — Варшава — Вільня: Беларускія Ведамасьці, Таварыства Беларускай Культуры ў Летуве, друкарня: APO, Warszawa, 2003. — С. 6—8. — 144 с. — 1150 ас. — ISBN 9955-9337-8-X
- Юрэвіч, Л. Шматгалосы эпісталярыум : гісторыя людзей і ідэй на эміграцыі ў ліставанні / Лявон Юрэвіч. — (Бібліятэка Бацькаўшчыны ; кн. 20). — Мн.: Кнігазбор, 2012. — 660 с. — ISBN 978-985-7007-43-1
- Лявон Юрэвіч. Літаратурны рух на эміграцыі. Менск, БГА, 2002.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Сяргей Навумчык. (10 сьнежань 2009,) Зянон Пазьняк: «Рэалізавацца ў духу, у Вечнасьці» Культура. Радыё Свабода.
- Леанід Галяк на Беларускай палічцы
- Біблійныя пераклады Леаніда Галяка