Раман Семашкевіч
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Семашкевіч.
Раман Семашкевіч | |
Імя пры нараджэньні | Раман Мацьвеевіч Семашкевіч |
---|---|
Дата нараджэньня | 1 кастрычніка 1900[1] |
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 22 сьнежня 1937 (37 гадоў) |
Месца сьмерці |
|
Адукацыя | школа Браніслава Тарашкевіча ў Вільні |
Месца вучобы | |
Занятак | жывапіс, графіка |
Сябра ў | Камуністычны саюз моладзі Заходняй Беларусі[d], Маскоўскі саюз мастакоў[d] і Беларускае пралетарскае студэнцкае зямляцтва[d] |
Жанры | партрэт, графіка[d] і пэйзаж |
Плынь | прымітывізм |
Рама́н Семашке́віч (1 кастрычніка 1900, Лебедзева, Віленская губэрня, Расейская імпэрыя, цяпер Маладэчанскі раён — 22 сьнежня 1937) — беларускі жывапісец і графік, удзельнік групы «Трынаццаць».
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Раман Семашкевіч нарадзіўся ў мястэчку Лебедзева Віленскай губэрні, у сялянскай сям’і. Яго бацька, Мацьвей Семашкевіч, працаваў садоўнікам у пана і ў той час вырошчваў у аранжарэі архідэі.
Скончыў Віленскую беларускую гімназію, дзе вучыўся жывапісу й малюнку ў Язэпа Драздовіча ў Вільні, затым у Віцебскай народнай мастацкай вучэльні на скульптурным адьдзяленьні. Скончыў адукацыю ў Маскве, у Вышэйшым мастацка-тэхнічным інстытуце, дзе яго настаўнікамі былі: Дзьмітры Кардоўскі, Аляксандар Дрэвін, Сяргей Герасімаў.
Творчасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Пісаў партрэты, пэйзажы, сцэны з гарадскога жыцьця, жанравыя кампазыцыі. Адважныя й нечаканыя каляровыя рашэньні, наіўнае ўспрыманьне й экспрэсіўнасьць выкананьня вызначылі творчую манеру мастака.
Мастацтва Рамана Семашкевіча высока шанавалі яго сучасьнікі: Надзея Удальцова, Юры Алеша, Ільля Ільф, Тацьцяна Маўрына, Мікалай Харджыеў, Давыд Штэрэнбэрг. Яго палотны набывалі знакамітыя музэі й калекцыянэры.
У 1930 годзе Семашкевіч прыняў удзел у выстаўцы аб’яднаньня «Всекохудожник». Яго першая пэрсанальная выстаўка адбылася ў Маскве ў 1931 годзе. У тым жа годзе карціны Рамана Семашкевіча экспанаваліся на выстаўцы групы «Трынаццаць». З 1932 году сябра аб’яднаньня МАСМ. У 1932—1937 гадах — мастак зьдзейсьніў творчыя паездкі на Урал, на Алтай, у Беларусь.
2 лістапада 1937 году Раман Семашкевіч быў арыштаваны па сфабрыкаваным абвінавачваньні ў «контрарэвалюцыйнай агітацыі» і 22 сьнежня расстраляны. Карціны, якія знаходзіліся ў майстэрні мастака, былі канфіскаваны супрацоўнікамі НКУС. Гэтыя творы лічацца страчанымі.
У 1990 годзе ў Маскве адбылася першая пасьмяротная выстаўка яго прац.
Вядомыя творы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- «Чайная» — у зборы Рускага музэю
- «Аўтадар» — у зборы Трэцьцякоўскай галерэі
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Ермакова Т. А. Роман Матвеевич Семашкевич. ― М., Третьяковская Государственная галерея, 1990.
- Васильева Н. М. Роман Матвеевич Семашкевич. ― М., Галарт, 1996.
- Плугина Н. В. Группа «13» в контексте художественной жизни конца 1920-х ― середины 1950-х. Канд. дисс. ― М., 2009.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Раман Семашкевіч. Facebook.
- Біяграфія Рамана Семашкевіча — «Слоўнік мастацтваў Гроў» (анг.)
- Жыцьцё й сьмерць Рамана Семашкевіча
- Раман Семашкевіч. Шпацыр зьняволеных(недаступная спасылка)
- Анатоль Кантор — «Яркае жыцьцё, жорсткая сьмерць»
- Інфармацыйны партал МДІМА — «Вядомыя людзі Беларусі»
- Карціны студэнта зь Лебедзева трапілі ў Трацьцякоўку Рэгіянальная газета Архіўная копія ад 4 сакавіка 2006 г.
- Pages using the JsonConfig extension
- Нарадзіліся 1 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1900 годзе
- Нарадзіліся ў Лебедзеве
- Памерлі 22 сьнежня
- Памерлі ў 1937 годзе
- Памерлі ў Маскоўскай вобласьці
- Навучаліся ў Віленскай беларускай гімназіі
- Выпускнікі Віцебскай народнай мастацкай вучэльні
- Прымітывізм
- Беларускія мастакі
- Савецкія мастакі і мастачкі
- Мастакі XX стагодзьдзя
- Рэпрэсаваныя ў СССР
- Расстраляныя беларускія культурныя дзеячы