Бушмічы
Выгляд
Бушмічы | |
трансьліт. Bušmičy | |
Першыя згадкі: | XIX стагодзьдзе |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Берасьцейская |
Раён: | Камянецкі |
Сельсавет: | Вярховіцкі |
Вышыня: | 177[1] м н. у. м. |
Насельніцтва: | 133 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1631 |
Паштовы індэкс: | 225075[2] |
СААТА: | 1240804011 |
Нумарны знак: | 1 |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°30′1″ пн. ш. 23°28′54″ у. д. / 52.50028° пн. ш. 23.48167° у. д.Каардынаты: 52°30′1″ пн. ш. 23°28′54″ у. д. / 52.50028° пн. ш. 23.48167° у. д. |
± Бушмічы | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Бу́шмічы[3] — вёска ў Камянецкім раёне Берасьцейскай вобласьці, уваходзіць у Вярховіцкі сельсавет.
Месьціцца за 35 км на паўночны захад ад Камянцу, за 61 км на поўнач ад Берасьця, за 16 км на поўнач ад чыгуначнай станцыі Высока-Літоўск (лінія Берасьце — Беласток). Празь вёску праходзіць мясцовая аўтадарога Н-367 (Доўбізна — Падбур’е — Юўсічы).
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- сярэдзіна XIX ст.: вёска ў Берасьцейскім павеце Гарадзенскай губэрні Расейскай імпэрыі. Уваходзіла ў склад маёнтку Капылы, уласнасьць абшарніцы Караліны Пуслоўскай.
- 1845: паводле інвэнтару маёнтку ў вёсцы 51 двор, 338 жыхароў, 399 дзесяцінаў ворнай зямлі, 20 дзесяцінаў лугу.
- 1897: паводле перапісу вёска ў Вярховіцкай воласьці, 85 двароў, 547 жыхароў, побач знаходзілася прыватная сядзіба Бушмічы, дзейнічалі хлебазапасная крама, кузьня.
- 1905: 558 жыхароў.
- 1921: у выніку польска-савецкай вайны па Рыскай мірнай дамове ў складзе Польшчы, вёска ў Вярховіцкай гміне Берасьцейскага павету Палескага ваяводзтва.
- 1923: 58 двароў, 237 жыхароў.
- 1939: у выніку пакту Молатава — Рыбэнтропа ў складзе Берасьцейскай вобласьці БССР.
- 1940: цэнтар Бушміцкага сельсавету Кляшчэльскага раёну Берасьцейскай вобласьці, у вёсцы 638 жыхароў.
- 1941—1945: цягам Другой сусьветнай вайны на франтах загінулі і зьніклі бязь вестак 9 жыхароў вёскі.
- 1945: у Высокаўскім раёне.
- 1948: у 7-гадовай школе 116 вучняў.
- 1958: у калгасе «Расея».
- 1960: 537 жыхароў.
- 1962: у Камянецкім раёне.
- 1968: у Вярховіцкім сельсавеце.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- XX стагодзьдзе: 1970 год — 394 жыхары; 1999 год — 177 жыхароў
- XXI стагодзьдзе: 2005 год — 60 двароў, 137 жыхароў; 2010 год — 133 жыхары
Інфраструктура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У складзе СВК «Агра-Ніва». Працуюць базавая школа, клюб, бібліятэка.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Фото Планета Праверана 28 траўня 2014 г.
- ^ Алфавитный список улиц деревни Бушмичи (рас.) Каменецкий район. Белпошта. Праверана 28 траўня 2014 г.
- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 167
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 4, кн. 2. Брэсцкая вобласць / рэдкал.: Г.П. Пашкоў (дырэктар) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2007. — 608 с.: іл. ISBN 978-985-11-0388-7. С. 21.