Тувэ Янсан

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Тувэ Янсан
Tove Jansson 1956.jpg
Асабістыя зьвесткі
Нарадзілася 9 жніўня 1914(1914-08-09)[1][2][3][4][5][6][7][8][9]
Хэльсынкі, Хэльсынкі (падрэгіён), Расейская імпэрыя[1]
Памерла 27 чэрвеня 2001(2001-06-27)[1][2][3][4][5][8][9] (86 гадоў)
Хэльсынкі, Фінляндыя[1]
Пахаваная Хіетаніемі (могілкі)
Бацькі Viktor Jansson[d]
Signe Hammarsten-Jansson[d]
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці художниця, письменниця, ілюстратар і дзіцячы пісьменьнік
Мова швэдзкая мова[2]
Узнагароды
Подпіс ToveJanssonSignature.jpg
http://www.tovejansson.fi

Тувэ Марыка Янсан (па-швэдзку: Tove Marika Jansson; 9 жніўня 1914 — 27 чэрвеня 2001) — фінская швэдзкамоўная пісьменьніца й мастачка. Сусьветная вядомасьць напаткала яе дзякуючы сэрыі аповесьцяў пра Мумітроля.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзілася ў Хэльсынкі ў творчай сям’і. Мела двух братоў — Пэра Улафа і Ларса. Бацька Віктар Янсан быў скульптарам, а маці Сіґнэ Хамарстэн-Янсан — мастаком-ґрафікам, яна працавала ілюстратарам у антыфашысцкім часопісе «GARM». Сваю творчую кар’еру Тувэ пачала яшчэ падлеткам, дапамагаючы маці, а крыху пазьней ужо самастойна малявала коміксы.

Ужо стаўшы дарослай, Тувэ рабіла ілюстрацыі для фінскіх выданьняў Толкіна й Льюіса Кэрала. А ў 1945 годзе Янсан друкуе сваю першую кнігу, дзіцячую аповесьць «Småtrollen och den stora översvämningen» («Маленькія тролі й вялікая паводка»), у якой упершыню зьяўляецца сям’я мумітроляў. Праз год выходзіць наступная кніга сэрыі — «Kometjakten» («Пагоня за камэтай»). У 1952 Янсан атрымлівае ўзнагароду «Stockholm Award» за найлепшыя дзіцячыя кнігі. У 1966 годзе стала ўладаркай Міжнароднага мэдаля Ганса Хрысьціяна Андэрсэна. Праз два гады, у 1968 годзе, Тувэ Янсан друкуе першую дарослую кнігу, аўтабіяграфію «Bildhuggarens dotter» («Дачка скульптара»). У 1998 годзе выходзіць яе апошняя кніга «Meddelande. Noveller i urval 1971—1997» («Паведамленьні: выбраныя апавяданьні 1971—1997»). 27 чэрвеня 2001 году Тувэ Марыка Янсан памірае.

Кнігі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мумікнігі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • «Småtrollen och den stora översvämningen» (1945, «Маленькія тролі й вялікая паводка») — выдадзеная па-беларуску ў 2010 годзе
  • «Kometjakten» (1946, «Пагоня за камэтай»), выйшла ў новай рэдакцыі ў 1968 годзе пад назвай «Kometen kommer» («Камета ляціць») — выдадзеная па-беларуску пад назвай «Камета над далінай мумітроляў» у 2011 годзе
  • «Trollkarlens hatt» (1948, «Чарадзееў капялюш») — выдадзеная па-беларуску пад назвай «Капялюш Чарадзея» ў 2011 годзе
  • «Muminpappans Bravader» (1950, «Бравады Мумітаты») — выйшла ў новай рэдакцыі ў 1968 годзе пад назвай «Muminspappans memoarer» («Мэмуары Мумітаты»)
  • «Farlig midsommar» (1954, «Небясьпечнае лета»)
  • «Trollvinter» (1957, «Чарадзейная зіма»)
  • «Det osynliga barnet» (1962, «Нябачнае дзіцё»)
  • «Pappan och havet» (1965, «Тата ды мора»)
  • «Sent i november» (1970, «Напрыканцы лістапада»)

Іншыя кнігі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • «Sara och Pelle och neckens bläckfiskar» (1933, «Сара, Пэле й васьміногі Вадзяніка») — пад псэўданімам Вера Хаій (Vera Haij)
  • «Bildhuggares dotter» (1968, «Дачка скульптара») — аўтабіяґрафічнае апавяданьне
  • «Lyssnerskan» (1971, «Слухачка») — апавяданьні
  • «Sommarboken» (1972, «Кніга лета»)
  • «Solstaden» (1974, «Горад сонца»)
  • «Dockskåpet och andra berättelser» (1978, «Лялечная шафа і іншыя гісторыі») — апавяданьні
  • «Den ärliga bedragaren» (1982, «Шчыры падманшчык»)
  • «Stenåkern» (1984, «Каменнае поле»)
  • «Resa med lätt bagage» (1987, «Падарожжа без багажу») — апавяданьні
  • «Rent spel» (1989, «Чыстая гульня»)
  • «Brev från Klara» (1990, «Лісты ад Клары»)
  • «Anteckningar från en ö» (1993, «Нататкі з выспы») — аўтабіяґрафія; ілюстраваная Туўлікі Піеціля

Асабістае жыцьцё[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Тувэ Янсан ніколі ня мела дзяцей, не была замужам, хаця была заручаная зь фінскім журналістам Ато Віртанэнам. З 1955 году жыла зь сяброўкай Туўлікі Піеціля (Tuulikki Pietilä).

  1. ^ а б в г д е Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Бэрлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118920316 // Gemeinsame Normdatei — 2012—2016.
  2. ^ а б в г data.bnf.fr: плятформа адкрытых зьвестак — 2011.
  3. ^ а б в Tove Jansson
  4. ^ а б в SNAC
  5. ^ а б в Internet Speculative Fiction Database — 1995.
  6. ^ а б http://web.archive.org/web/20170323082646/http://jeugdliteratuur.org/auteurs/tove-marika-jansson
  7. ^ а б Lambiek ComiclopediaLambiek, 1999.
  8. ^ а б в Discogs — 2000.
  9. ^ а б в NooSFere author ID