Георгі Мяцельскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку

Георгій Васі́левіч Мяце́льскі (па-расейску: Георгий Васильевич Метельский; 27 чэрвеня 1911, Старадуб, Бранская вобласьць, Расея8 жніўня 1996, Вільня) — расейскі пісьменьнік, празаік, аўтар вершаў.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Скончыў школу ў Старадубе, затым Ліпецкі горна-мэталюргічны тэхнікум і Маскоўскі інстытут чыгуначнага транспарту, па сканчэньні якога паступіў у асьпірантуру.

Падчас Вялікае Айчыннае вайны ў эвакуацыі ў Томску супрацоўнічаў у гарадзкіх і абласных газэтах. Затым працаваў у "Комсомольской правде". Адначасова абараніў кандыдацкую дысэртацыю.

У 1944 па накіраваньні пераехаў у Вільню. Супрацоўнічаў у штодзённай газэце "Советская Литва". У паездках па Летуве сабраў матэрыял для кнігаў нарысаў пра Летуве ("У боку Нёмана", 1957; "Кропля бурштыну", 1986).

З 1955 сябар Зьвязу пісьменьнікаў СССР. З 1956 пакінуў працу ў рэдакцыі і стаў прафэсійнымі пісьменьнікам. Зьдзейсьніў мноства паездак па Савецкім Саюзе (Ямал, Таймыр, Якутыя, Чукотка, Камчатка, Сахалін, Курыльскія выспы, рэспублікі Сярэдняе Азіі й Каўказу) і некаторых замежных краінах.

Творчасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Аўтар больш за сорак кніг, у тым ліку складанак вершаў "Сонечная ноч", "Прасьвятленьне", "Горад мой", таксама складанак аповесьцяў і аповядаў "Чыстыя дубровы", "Лісьце дубу", "Адзін крок", "У трохстах кілямэтрах ад жыцьця", "Лесавічка", "Восем дзён чаканьня" і інш. Асобныя нарысы, аповесьці, аповяды публікаваліся як у мясцовым друку (часопіс "Коммунист", альманах і, пасьля, часопіс "Литва литературная", газэта "Советская Литва", пераназваная пасьля ў "Эхо Литвы"), так і за межамі Летувіскае ССР (часопісы "Дон", "Звезда", "Октябрь").

Творчасьць носіць рысы вернасьці сацыялістычнай ідэалёгіі, асабліва выразнай у кнігах нарысаў і аповесьцях пра геолягаў ("Ямал - край зямлі", "На 62-й паралелі") і памежнікаў ("Тайфун над памежнай заставай", "Бедныя вы мае"). Дзеяньне ў гісторыка-бытавых раманах "Скрыжаваныя стрэлы", "Старадубскае лета" і аповесьцях "Лісьце дубу", "Адзін крок", "Чорныя раўчукі" разгортваецца ў Старадубе.

Для серыі "Политиздата" "Палымяныя рэвалюцыянэры" пісаў гісторыка-біяграфічныя аповесьці пра рэвалюцыянэраў Зыгмунце Серакоўскім ("Даленга", 1972), Пятры Сьмідовічы "Непаўторны" (1976), Іване Фіялетаве ("Да апошняга подыху", 1984).

У позьнія гады напісаў некалькі гісторыка-біяграфічных аповесьцяў і раманаў аб прамыслоўцы Сяргеі Мальцаве, кампазытары Аляксандры Рубцы, паэтах Фёдары Цютчаве і Аляксеі Талстым.

У 1953 у часопісе "Пяргале" быў надрукаваны першы, відаць, пераклад на летувіскую мову — нарыс "Па Нёмне". Некаторыя творы перакладаліся, акрамя летувіскае, на вугорскую, украінскую, чэскую й іншыя мовы.

Выданьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • В краю Немана. Москва: Молодая гвардия, 1957. 300 с.
  • Лебеди летят на север. Москва: Мысль, 1964. 294 с.
  • Один шаг: Повести. Вильнюс, 1964. 412 с.
  • В трёхстах километрах от жизни: Повести и рассказы. Вильнюс, 1966. 455 с.
  • Домик на Ра-Изе: Повести и рассказы. Вильнюс, 1968. 471 с.
  • Янтарный берег. Москва: Мысль, 1969. 203 с.
  • Скрещеные стрелы: Роман. Вильнюс: Вайздас, 1969. 422 с.
  • Восемь дней ожидания: Повести. Вильнюс: Вага, 1972. 383 с.
  • Доленго: Повесть о С. Сераковском. Москва: Политиздат, 1972. 462 с.
  • Листья дуба: Повесть о родной стороне, изд. 2-е доп. Москва: Мысль, 1974. 255 с.
  • На шестьдесят восьмой паралели: Роман. Москва: Советский писатель, 1973. 320 с.
  • Стародубское лето: Роман. Вильнюс: Вага, 1975. 551 с.
  • Неповторимый: Повесть о Петре Смидовиче. Москва: Политиздат, 1976; 2-е изд. Москва: Политиздат, 1982. 415 с.
  • По кромке двух океанов. Москва: Мысль, 1978. 190 с
  • Сердце отданное людям: Повесть об А. И. Рубце. Тула: Приокское книжное издательство, 1978. 94 с.
  • Солнечная ночь: Стихи. Москва: Советский писатель, 1979. 110 с.
  • Тайфун над пограничной заставой: Повесть и рассказы. Вильнюс: Вага, 1980. 263 с.
  • Быстры как волны: Повесть и роман: Вильнюс: Вага, 1981. 672 с.
  • Чувства добрые я лирой пробуждал. Повесть о забытом музыканте. Худож. Н. Красовитова. Москва: Советский писатель, 1983. 352 с.
  • До последнего дыхания. Повесть об И. Фиолетове. Москва: Политиздат, 1984. 350 с.
  • Капля янтаря. Москва: Мысль, 1986. 189 с.
  • Заря вечерняя. Повесть о последней любви Ф. И. Тютчева. Брянск: Придесенье, 1995. 252 с.
  • Сергей Мальцов. Повесть о миллионере-подвижнике. Брянск: Придесенье, 1995. 226 с.
  • … стелется пред нами жизнь его: Жизнь и смерть А. К. Толстого. Вильнюс: Vaga, 1995.
  • Одолевая высоту: Стихи разных лет. Брянск, «Придесенье», 1996, 243 с.
  • G. V. Metelskis. Lietuvos keliais. Vilnius: Valstybinė grožinės literatūros leidykla, 1955.
  • G. V. Metelskis. Dviejų vandenynų pakrantėmis. Vilnius: Vaga, 1981. 187 p.
  • Georgij Metelskij. Na Jamalu končí země. Praha: Nakladatelství politické literatury, 1963. 230 s.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]