Перайсьці да зьместу

Рыгор Кійко

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Рыгор Кійко
Імя пры нараджэньні Григорій Кійко
Дата нараджэньня 27 чэрвеня 1951
Месца нараджэньня Цалуйкава, Луганская вобласьць
Дата сьмерці 2 кастрычніка 2014 (63 гады)
Адукацыя Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут
Месца вучобы
Занятак мастак

Рыго́р Іва́навіч Кійко́ (27 чэрвеня 1951, вёска Цалуйкава Луганскай вобласьці, Украінская ССР — 2 кастрычніка 2014, Менск, Беларусь) — беларускі мастак-кераміст, грамадзкі дзяяч.

Нарадзіўся ва Ўкраіне ў настаўніцкай сям’і. Неўзабаве сям’я пераехала на радзіму маці ў Бабруйск.

Скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут па спэцыяльнасьці мастак-кераміст (1980).

Сябра Беларускага саюзу мастакоў, уваходзіў у суполку «Пагоня»[1].

Каталік. Пэўны час працаваў бібліятэкарам у касьцёле сьвятых Сымона і Алены ў Менску[2].

Сябра БНФ ад ягонага стварэньня. З 1999 — у КХП БНФ.

Удзельнік шматлікіх акцыяў пратэсту, неаднойчы затрымліваўся міліцыяй. У 1996 року асуджаны на восем сутак за ўдзел у пікеце ў падтрымку ўкраінцаў, затрыманых падчас Чарнобыльскага шляху[3]. 1 красавіка 1997 арыштаваны па абвінавачаньні ў хуліганскіх дзеяньнях падчас сьвяткаваньня Дня Волі, праз тры месяцы адпушчаны зь СІЗА пад падпіску аб нявыезьдзе. Асуджаны на два гады абмежаваньня волі з прымусовымі працамі, быў прызнаны «Amnesty International» вязьнем сумленьня[2]; вызвалены 26 студзеня 1999. У 2000 падчас сьвяткаваньня Дню Волі ізноў быў затрыманы. У 2001 быў адным з абаронцаў Курапатаў падчас пабудовы МКАД[4], 8 лістапада быў жорстка зьбіты[2].

Жанаты. Мае двох дачок[5].

Памёр у 10-й клінічнай больніцы Менску ад анкалягічнага захворваньня[6].

  1. Пагоня: мастакі. Беларускі саюз мастакоў. Праверана 20 чэрвеня 2014 г.
  2. 1 2 3 Maksim. (19 чэрвеня 2014) Беларускаму мастаку і верніку Рыгору Кійко патрэбная дапамога Крыніца.INFO Праверана 20 чэрвеня 2014 г.
  3. Вячаслаў, Ракіцкі (20 сьнежня 2007) Адзін дзень палітвязьня Рыгора Кійка Адзін дзень палітвязьня. Радыё «Свабода». Праверана 30 чэрвеня 2014 г.
  4. Рыгор Кійко Свабоду палітвязьням! Праверана 20 чэрвеня 2014 г.
  5. Ігар Карней. (20 сакавіка 2008) Р.Кійко: «З гонарам зноў усталюем нацыянальны сьцяг» Грамадзтва. Радыё «Свабода». Праверана 20 чэрвеня 2014 г.
  6. Алесь Дашчынскі. (3 кастрычніка 2014) Памёр адзін зь першых палітвязьняў, мастак Рыгор Кійко Культура. Радыё «Свабода». Праверана 6 кастрычніка 2014 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]