Паўднёвы Емэн
Колішняя дзяржава Народна-дэмакратычная рэспубліка Емэну араб. جمهورية اليمن الجنوبية الشعبية جمهورية اليمن الديمقراطية الشعبية | |||||
| |||||
Дэвіз | وحدة ، حرية ، إشتراكية Адзінства, свабода, сацыялізм | ||||
---|---|---|---|---|---|
Гімн |
النشيد الوطني لجمهورية اليمن الديمقراطية الشعبية
An-Našid al-Waṭane al-Jomhuriyat al-Yaman ad-Dimoqrâṭiya aš-Šaʿbiya Дзяржаўны гімн Народна-дэмакратычнай рэспублікі Емэну | ||||
На мапе Сярэдняга Ўсходу | |||||
На глёбусе | |||||
1967—1990 | |||||
Кароткая назва | PDRY, DVRJ, RDPY, 南イエメン, НДРЙ, 民主也门, 南也门, 民主葉門, 南葉門, 民主也門, 南也門, RDP dello Yemen, НДРЄ, Jemen Demokratyczny, Nam Yemen і ج ي د ش | ||||
Сталіца | Адэн | ||||
Найбуйнейшы горад | сталіца | ||||
Афіцыйная мова | арабская | ||||
Афіцыйная рэлігія | іслам | ||||
Форма ўраду | унітарная марксісцка-ленінская аднапартыйная сацыялістычная рэспубліка | ||||
Заканадаўчы орган | Вярхоўная народная рада | ||||
Сябра ў | Арганізацыя Аб’яднаных Нацыяў | ||||
Плошча | 360 133 км² | ||||
Насельніцтва | 2 200 000 чал. | ||||
Валюта | паўднёваемэнскі дынар | ||||
Кіраўніцтва дзяржавы | |||||
Генэральны сакратар |
| ||||
Прэзыдэнт |
| ||||
Прэм’ер-міністар |
| ||||
Гісторыя | |||||
30 лістапада 1967 | Незалежнасьць ад Вялікабрытаніі | ||||
14 December 1967 | Сяброўства ў ААН | ||||
22 чэрвеня 1969 | Папраўленчы крок | ||||
31 кастрычніка 1978 | Прыняцьце канстытуцыі | ||||
22 траўня 1990 | Аб’яднаньне | ||||
Паўднёвы Е́мэн (па-арабску: اليمن الجنوبي, al-Yaman al-Janūbī}}), афіцыйная назва Народна-дэмакратычная рэспубліка Емэну (па-арабску: جمهورية اليمن الديمقراطية الشعبية, Jumhūriyat al-Yaman ad-Dīmuqrāṭīyah ash-Sha'bīyah), скарочаная Дэмакратычны Емэн (اليمن الديمقراطي, al-Yaman ad-Dīmuqrāṭīyy) — адзіная арабская камуністычная дзяржава, якая існавала ў 1967—1990 роках. Уключала паўднёвыя і ўсходнія губэрні сучаснай Рэспублікі Емэну. Межавала на паўночным захадзе з Паўночным Емэнам, на поўначы з Саудаўскай Арабіяй, на ўсходзе з Аманам.
У XIX стагодзьдзі гэтая тэрыторыя ўвайшла ў Адэнскі пратэктарат і Адэнскую калёнію Вялікай Брытаніі. Пасьля падзеньня пратэктарату ў калёніі ў 1963 року пачалося змаганьне супраць брытанскага панаваньня. 30 лістапада 1967 замест брытанскіх Фэдэрацыі Паўднёвай Арабіі ды Пратэктарату Паўднёвай Арабіі была абвешчаная Народная рэспубліка Паўднёвага Емэну, пазьней пераназваная ў Народна-дэмакратычную Рэспубліку Емэну. У 1986 року краіна была ўцягнутая ў кароткатрывалую грамадзянскую вайну. 22 траўня 1990 Паўднёвы і Паўночны Емэны аб’ядналіся ў сучасную Рэспубліку Емэну.