Эрнст Гэнэль

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Эрнст Гэнэль

Эрнст Юліюс Гэнэль (па-нямецку: Ernst Julius Hähnel; 9 сакавіка 1811, Дрэздэн — 22 траўня 1891, Дрэздэн) — нямецкі скульптар, прафэсар Дрэздэнскай акадэміі мастацтваў.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гэнэль вывучаў архітэктуру ў Мастацкай акадэміі Дрэздэну. У 1826 року пераяжджае ў Мюнхэн, дзе да 1831 вучыцца ў мясцовай Акадэміі вытанчаных мастацтваў, спачатку на архітэктара, затым — на скульптара. У 1831 року Гэнэль прыяжджае ў Рым, у 1831 ён разам з Готфрыдам Зэмпэрам наведвае Флярэнцыю. У 1835—1838 роках Гэнэль жыве ў Мюнхэне, затым ён быў закліканы Г. Зэмпэрам у Дрэздэн і атрымаў ад таго замову на шэраг скульптур для новай дрэздэнскай Опэры. У 1845 року Гэнэль адлівае для гораду Бону статую Людвіга ван Бэтговэна. У 1846 годзе, да 500-гадовага юбілею Карлава ўнівэрсытэту ў Празе — чатырохмэтровую статую імпэратара Карла IV. У 1848 року Эрнст Гэнэль становіцца прафэсарам Дрэздэнскай Акадэміі мастацтваў і, як і Эрнст Рытшэль, быў ганараваны неафіцыйнага тытула «Заснавальніка дрэздэнскай школы скульптуры другой паловы XIX стагодзьдзі». Адным з вучняў Э. Гэнэля быў Яганэс Шылінг.

Э. Гэнэль працаваў у Дрэздэне і стварыў для Галерэі старых майстроў шматлікія рэльефы, а таксама 6 фігур зь пясчаніку — Аляксандра Македонскага, Лісіпа, Мікелянджэлё, Дантэ, Рафаэля і Петэра фон Карнэліюса. Са статуі Рафаэля майстар зрабіў копіі па замовах бэрлінскай Нацыянальнай галерэі і ляйпцыскага Музэю выяўленчых мастацтваў. У 1867 року скульптар стварае статую саксонскага караля Фрыдрыха Аўгуста II.

У 1859 годзе Э. Ю. Гэнэль становіцца ганаровым доктарам Ляйпцыскага ўнівэрсытэту, у кастрычніку 1863 — ганаровым грамадзянінам Дрэздэну.

Галоўная цікавасьць для Э. Гэнэля ўяўляла партрэтная плястыка. Яго статуі дэманструюць відавочную ідэалізацыю сваіх герояў у духу антычнай традыцыі.

Выбраныя творы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Hähnel, Ernst Julius. In: Volker Klimpel: Berühmte Dresdner. Hellerau-Verlag, Dresden 2002, ISBN 3-910184-85-5, S. 61.
  • U. Thieme, F. Becker (Begr.): Allgemeines Lexikon der Bildenden Künste von der Antike bis zur Gegenwart. Bd. 15, S. 427—428.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Эрнст Гэнэльсховішча мультымэдыйных матэрыялаў