Перайсьці да зьместу

Міхаіл Карчміт

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі


Міхаіл Карчміт
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся1 лютага 1949
Радаўцы, Маладэчанскі раён
Памёр22 траўня 2004 (55 гадоў)
Нямеччына
Узнагароды
Мэдаль Героя Беларусі
Мэдаль Героя Беларусі
Ордэн «Знак Пашаны»
Ордэн «Знак Пашаны»
Мэдаль «У адзначэньне 100-годьдзя з дня нараджэньня Ўладзімера Ільліча Леніна»
Мэдаль «У адзначэньне 100-годьдзя з дня нараджэньня Ўладзімера Ільліча Леніна»

Міхаі́л Алякса́ндравіч Карчмі́т (1 лютага 1949, в. Радаўцы, Маладэчанскі раён — 22 траўня 2004) — сябра Савету Рэспублікі 2 скліканьня, Герой Беларусі.

Старшыня сельскагаспадарчага вытворчага каапэратыву «Сноў». Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Беларусі, кандыдат сельскагаспадарчых навук.

Скончыў Беларускі інстытут мэханізацыі сельскай гаспадаркі. Пасьля 5 гадоў працаваў галоўным інжынэрам калгасу «Ленінскі шлях» Нясьвіскага раёну. У 1980 годзе абраны старшынём калгасу «Расьсьвет». Са жніўня 1988 году — старшыня калгасу імя Калініна Нясьвіскага раёну. У 1994 годзе калгас рэарганізавалі ў сельскагаспадарчы вытворчы каапэратыў «Агракамбінат Сноў».

Пад яго кіраўніцтвам камбінат «Сноў» стаў найлепшым у Беларусі, за што Карчміт быў узнагароджаны званьнем «Герой Беларусі» (указ № 362 ад 30 чэрвеня 2001 году).

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]