Шалом Халяўскі
Шалом Халяўскі | |
Дата нараджэньня | 1914[1] |
---|---|
Месца нараджэньня | Ліда, Расейская імпэрыя |
Дата сьмерці | 22 траўня 2011[2] |
Месца сьмерці | |
Месца вучобы | Габрэйскі ўнівэрсытэт у Ерусаліме |
Занятак | гісторык |
Навуковая сфэра | гісторыя |
Вядомы як | аўта першай дысэртацыі па гісторыі галакосту на Беларусі |
Навуковая ступень | доктар філязофіі |
Шалом Халяўскі (1914, Ліда, Расейская імпэрыя — 22 траўня 2011[3]) — ізраільскі гісторык, кіраўнік паўстаньня ў Нясьвіскім гета ў час Другой сусьветнай вайны.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Шалом Халяўскі нарадзіўся ў горадзе Ліда ў 1914 годзе. Да пачатку Другой сусьветнай вайны працаваў настаўнікам у габрэйскай школе «Культура» у Нясьвіжы, якая была часткай сеткі школ сіянісцкіх арганізацый у Польшчы.
17 верасьня 1939 году ў Нясьвіж увайшла Чырвоная армія. Заходняя Беларусь была далучаная да СССР. Выкладаньне на іўрыце было забароненае. Выкладчыкі і навучэнцы школы ўключаючы Халяўскага стварылі падпольную бібліятэку і працягвалі таемнае навучаньне. Усе яны былі чальцамі сіянісцкай арганізацыі Хашамэр-Хацаір.
27 чэрвеня 1941 году ў Нясьвіж увайшлі нямецкія войскі. У Нясьвіжы было створана габрэйскае гета. 30 кастрычніка 1941 году нацысты забілі 4000 габрэяў — вязьняў гета.
У час нямецкай акупацыі Халяўскі узначаліў падпольле і паўстаньне ў Нясьвіскім гета, а пасьля здушэньня паўстаньня і гібелі гета далучыўся да партызанаў.
У 1948 годзе эміграваў у Ізраіль і стаў гісторыкам. У 1977 годзе абараніў у Габрэйскім унівэрсытэце ў Ерусаліме першую ў гісторыі дысэртацыю па галакосьце на тэрыторыі Беларусі — «Габрэйскае падпольле і гета Заходняй Беларусі ў час Другой сусьветнай вайны»[4].
Публікацыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Soldiers from the ghetto. (eng., New York, 1980)
- На реках Неман и Днепр: евреи Белоруссии в годы Второй мировой войны (иврит, 1982)
- Немецкие евреи в Минском гетто (иврит) Yad Vaschem Studies 17 (1986) стр. 219—245.
- В буре истребления. Еврейство Восточной Белоруссии во Второй мировой войне (иврит, 1988)
- The Jews of Belorussia During World War II. (eng., Amsterdam, 1998)
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Shalom Cholawski // MAK (пол.)
- ^ Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr (фр.): плятформа адкрытых зьвестак — 2011.
- ^ שלום חולבסקי הובא למנוחות בקיבוצו עין השופט (іўр.)
- ^ Иоффе Э. Г. Белорусские евреи: трагедия и героизм: 1941—1945. Монография. — Мн.: 2003. — С. 9. — 100 ас.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Shalom Cholavsky (анг.) Jewish resistance in the Holocaust. ОРТ Израиль. Праверана 2010-08-15 г.