Бэніта Мусаліні
Бэніта Мусаліні | |
па-італьянску: Benito Mussolini | |
40-ы прэм’ер-міністар Італіі | |
---|---|
31 кастрычніка 1922 — 24 сьнежня 1925 | |
Папярэднік: | Люіджы Факто |
Наступнік: | сам, як прэм’ер-міністар |
Першы кіраўнік ураду каралеўства Італіі | |
24 сьнежня 1925 — 26 ліпеня 1943 | |
Папярэднік: | сам, як прэм’ер-міністар |
Наступнік: | Пэтра Бадольліё |
Кіраўнік Італьянскай сацыялістычнай рэспублікі | |
25 верасьня 1943 — 25 красавіка 1945 | |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
29 ліпеня 1883[1][2][3][…] Прэдапіё |
Памёр: |
28 красавіка 1945[1][2][3][…] (61 год) Джуліна-дзі-Мэдзагра |
Партыя: |
Італьянская сацыялістычная партыя, Нацыянальная фашысцкая партыя |
Сужэнец: | Ракель Мусаліні |
Дзеці: |
Бэніта Альбіна Мусаліні Эда Мусаліні Ганна Марыя Мусаліні Віторыё Мусаліні Бруна Мусаліні Рамана Мусаліні |
Бацька: | Алясандра Мусаліні |
Маці: | Роза Мальтоні |
Адукацыя: | |
Узнагароды: | |
Бэніта Амількарэ Андрэа Мусаліні (па-італьянску: Benito Amilcare Andrea Mussolini, 29 ліпеня 1883 — 28 красавіка 1945) — італьянскі дыктатар (дучэ), палітык, лідэр Нацыянальнай фашысцкай партыі, прэм’ер-міністар Італіі ад 1922 да 1943 гадоў. Адзін з найбольш вядомых дыктатараў XX стагодзьдзя. Вынаходнік тэрміну «фашызм».
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Мусаліні нарадзіўся 29 ліпеня 1883 году ў вёсцы Прэдапіё ў рэгіёне Эмілія-Раманьня. Мусаліні захапіўся сацыялістычнымі ідэямі й рэдагаваў некалькі пэрыядычных выданьняў. Ён стаў даволі вядомым журналістам, аднак хутка ўвайшоў у канфлікт з кіраўніцтвам Сацыялістычнай партыі. З пачаткам Першай сусьветнай вайны Італія засталася нэўтральнай, і сацыялісты заклікалі ўрад весьці мірную палітыку. Аднак Мусаліні, які быў галоўным рэдактарам газэты «Avanti!» (Наперад!), актыўна выказваўся за ўваход Італіі ў вайну. З-за гэтага ён быў выключаны з партыі. Бэніта пачынае друкаваць газэту «Del poppolo d’Italia» (Народ Італіі). У 1915 годзе Мусаліні прызваны ў армію.
У 1919 годзе Бэніта стварае Італьянскі зьвяз барацьбы («Fasci italiani di combattimento»)[4], які ў 1921 годзе пераўтвараецца ў Нацыянальную фашысцкую партыю. У кастрычніку 1922 году ва ўмовах крызы дзяржаўных інстытутаў улады НФП ажыцьцяўляе «марш на Рым», і кароль Віктар Эмануіл III прызначае Мусаліні на пасаду прэм’ер-міністра[5]. У той жа час, толькі з канца 1920-х, калі быў усталяваны таталітарны рэжым, магчыма называць Мусаліні дыктатарам.
У 1924 годзе выйшлі пастановы па абмежаваньню свабоды прэсы. У 1926 годзе Мусаліні атрымаў права выдаваць законы без кансультацыяў з парлямэнтам. Вельмі хутка Бэніта становіцца фактычна адзіным чалавекам, адказным за выканаўчую і заканадаўчую ўладу. У 1929 годзе прайшлі выбары па новым заканадаўстве, і ўсе месцы ў парлямэньце атрымалі фашысцкія функцыянэры.
Падчас ягонай дыктатуры праводзіліся пераўтварэньні ў розных сфэрах жыцьця. Курс італьянскай ліры быў паменшаны на карысьць кампаніяў-экспарцёраў, прафзьвязы падпарадкоўваліся дзяржаве, адбываліся спробы індустрыялізацыі поўдня Італіі. Мусаліні бачыў сябе спадчыньнікам старажытнарымскіх імпэратараў і актыўна выкарыстоўваў старажытнарымскую тэрміналёгію й вобразы дзеля падкрэсьленьня гэтага. Таксама Бэніта захапляўся спортам і прапагандаваў здаровы лад жыцьця.
Даволі цесныя сувязі зьвязвалі Мусаліні з Адольфам Гітлерам, аднак Бэніта не захапляўся расавымі ідэямі й антысэмітызмам нацыянал-сацыялістаў і першапачаткова лічыў менавіта сябе лідэрам у параўнаньні з Гітлерам. Мусаліні, аднак, крытычна ставіўся да аншлюса Аўстрыі Нямеччынай, таму што Аўстрыя служыла буфэрам паміж Італіяй і Нямеччынай.
У 1935 годзе Мусаліні пачынае вайну ў Этыёпіі з мэтай зрабіць яе калёніяй Італіі [6]. У час грамадзянскай вайны ў Гішпаніі Мусаліні дапамагае Франсіска Франка, адправіўшы шмат зброі й некалькі дывізій для барацьбы супраць рэспубліканцаў. 6 лістапада 1937 году Бэніта далучаецца да Антыкамінтэрнаўскага пакту, а 11 сьнежня Італія выходзіць зь Лігі народаў. 30 верасьня 1938 году Мусаліні падпісвае Мюнхэнскае пагадненьне аб перадачы Судэцкай вобласьці ад Чэхаславаччыны да Нямеччыны. У 1939 годзе Бэніта захапіў Альбанію, а ў 1940 годзе пачаў інтэрвенцыю ў Грэцыю, падчас якой італьянская армія была спынена грэцкай арміяй, і толькі з дапамогай Нямеччыны ў 1941 годзе была дасягнута перамога[7]. Італьянская армія няўдала дзейнічала і ў Афрыцы. 24 ліпеня 1943 году частка фашысцкіх лідэраў патрабавала ад Мусаліні скласьці паўнамоцтвы. Ён быў арыштаваны, аднак хутка яго вызвалілі ў выніку нямецкай спэцапэрацыі пад кіраўніцтвам Ота Скарцэні. Мусаліні быў пастаўлены на чале марыянэткавай Італьянскай Сацыяльнай Рэспублікі (так званая «Рэспубліка Сала»)[8].
У красавіку 1945 году Бэніта быў схоплены італьянскімі партызанамі з Камітэту Нацыянальнага Вызваленьня і расстраляны 28 красавіка на загад камуністычнай фракцыі ў КНВ. Ягонае цела было павешана дагары нагамі, а потым закапана ў могільніку для бедных. У 1946 годзе нэафашысты выкапалі труп Мусаліні й перазахавалі яго ў Прэдапіё, побач зь сям’ёй.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в г Benito Mussolini // filmportal.de — 2005.
- ^ а б в г Benito Amilcare Andrea Mussolini // Энцыкляпэдыя Бракгаўза (ням.)
- ^ а б в г Benito Mussolini // Store norske leksikon (бук.) — 1978. — ISSN 2464-1480
- ^ The Rise of Benito Mussolini (анг.)
- ^ О. С. Сорока-Цюпа, А. О. Сорока-Цюпа. Новейшая история зарубежных стран XX — начало XXI века. — 7-е издание. — Москва: Просвещение, 2005. — P. 104—105. — ISBN 5-09-013940-7 (рас.)
- ^ Ethiopia 1935-36. icrc.org (анг.)
- ^ The Invasion and Battle for Greece (Operation Marita). feldgrau.com (анг.)
- ^ Ray Moseley Mussolini: The Last 600 Days of Il Duce (анг.). Taylor Trade, 2004. ISBN 1-58979-095-2.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Ігар Бястужаў. «Бэніта Мусаліні й ягоная дзяржава» (рас.)
- Успаміны Вальтэра Адызіё аб сьмерці Мусаліні (рас.)
- Tea with Mussolini на IMDB (ням.)
- Mussolini and I на IMDB (ням.)
- Mussolini: The Untold Story на IMDB (ням.)
- Mussolini: Ultimo atto на IMDB (ням.)
- Нарадзіліся 29 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1883 годзе
- Памерлі 28 красавіка
- Памерлі ў 1945 годзе
- Кавалеры ордэна Лазьні
- Кавалеры ордэна Залатой шпоры
- Кавалеры ордэна Паўднёвага Крыжа
- Кавалеры ордэна Лачплэсіса
- Кавалеры ордэна Сэрафімаў
- Кавалеры ордэна Слана
- Кавалеры Найвышэйшага ордэна Сьвятога Дабравешчаньня
- Кавалеры Ордэна Вежы і Меча
- Кавалеры Вялікага крыжа Ордэна Вежы і Меча
- Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Сьвятых Маўрыкія і Лазара
- Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Кароны Італіі
- Сябры ордэна Сьвятой Труны Гасподняй
- Кавалеры ордэна нямецкага арла
- Італьянскія палітыкі
- Фашысты
- Лідэры краін-удзельніц Другой сусьветнай вайны
- Кавалеры ордэна Лачплэсіса I ступені