20 траўня
Выгляд
← травень → | ||||||
Пн | Аў | Ср | Чц | Пт | Сб | Нд |
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | ||
6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 |
13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 |
20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 |
27 | 28 | 29 | 30 | 31 | ||
2024 год Усе дні |
20 тра́ўня — 141-ы дзень году (140-ы ў невысакосным годзе) паводле Грыгарыянскага календару. Да канца году застаецца 226 дзён.
Падзеі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1498 — партугальскі мараплавец Васка да Гама першым з эўрапейцаў высадзіўся ў Індыі
- 1570 — флямандзкі картограф Абрагам Артэліюс выдаў першы атляс сучаснага тыпу
- 1838 — дзеячы культуры выкупілі з прыгоннае няволі ўкраінскага паэта, празаіка і мастака Тараса Шаўчэнку
- 1873 — фірма Levi Strauss & Co. атрымала патэнт на «штаны з заклёпваньнямі на кішэнях»
- 1882 — складаньне Траістага зьвязу паміж Нямеччынай, Аўстра-Вугоршчынай і Італіяй
- 1902 — Куба здабыла незалежнасьць ад Гішпаніі
- 1933 — заснаваныя «Турэцкія авіялініі»
- 1948 — заснавалі «Менскі падшыпнікавы завод»
- 1954 — пачала вяшчаньне беларуская сэкцыя Радыё «Вызваленьне» (цяпер беларуская служба Радыё Свабода)
- 1962 — пачаў курсаваць Гомельскі тралейбус
- 1977 — адбыўся першы палёт шматфункцыянальнага зьнішчальніка Су-27
- 1983 — першыя публікацыі аб вірусе імунадэфіцыту чалавека ў часопісе «Science», зробленыя Робертам Гало і, незалежна ад яго, Люкам Мантанье
- 1994 — у Жыровічах адсьвяткавалі 500-я ўгодкі зьяўленьня цудоўнага абраза Маці Божае
- 2003 — першы палёт прыватнага кіраванага касьмічнага карабля «SpaceShipOne»
- 2002 — Усходні Тымор здабыў незалежнасьць ад Інданэзіі
- 2011 — парлямент Грузіі прыняў рэзалюцыю пра прызнаньне генацыду чаркескага народу Расеяй падчас вайны 1763-1864 гадоў.
- 2014 — набыў моц Водны кодэкс Рэспублікі Беларусь.
Нараджэньні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1799 — Анарэ дэ Бальзак, францускі пісьменьнік
- 1913 — Ўільям Г'юлет, заснавальнік кампаніі «Hewlett-Packard»
- 1923 — Васіль Ракашэвіч, удзельнік антысавецкага падпольля
- 1944 — Джо Кокер, ангельскі сьпявак
- 1946 — Шэр, амэрыканская акторка й сьпявачка
- 1949 — Мікалай Паўлавіч Круцько, беларускі хімік-вынаходнік і акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
- 1962 — Аляксандар Дзядзюшка, беларускі і расейскі актор тэатра і кіно
- 1969 — Валеры Дзідзюля, беларускі гітарыст і кампазытар, сольны выканаўца
- 1972 — Баста Раймз, амэрыканскі сьпявак й рэпер
- 1974 — Станіслаў Маркелаў, расейскі адвакат
- 1982 — Натальля Падольская, беларуская сьпявачка, прадстаўнічка Расеі на конкурсе песьні «Эўрабачаньне-2005»
- 1982 — Пэтр Чэх, чэскі футбаліст
Сьмерці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1506 — Хрыстафор Калюмб, першаадкрывальнік Амэрыкі
- 1918 — Карусь Каганец, беларускі пісьменьнік, перакладчык, мастак, палітык
- 2005 — Поль Рыкёр, францускі філёзаф, належыў да традыцыі фэнамэналёгіі й экзыстэнцыялізму
- 2009 — Алег Янкоўскі, выдатны савецкі, расейскі актор тэатру і кіно, рэжысэр
Сьвяты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Дзень незалежнасьці Усходняга Тымору