Джынсы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Джынсы

Джынсы (анг. jeans) — штаны з шчыльнай баваўнянай тканіны, з праклёпанымі стыкамі швоў на кішэнях. Упершыню выраблены ў 1853 г. Леві Страўсам у якасьці рабочага адзеньня для фэрмэраў, так званых Рэд-Нэкаў. Першапачаткова джынсы шылі з канаплянай парусіны італьянскай або францускай вытворчасьці. Менавіта дзякуючы гэтаму матэрыялу джынсы заваявалі славу выключна трывалага адзеньня.

Кроі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Афарбаваны (анг. colored denim). Малочнага, сіняга і чорнага адценьня.
  • Безусадкавы (анг. pre-shrunk, sanforized). Крой, які ня сьсядзецца пасьля мыцьця.
  • Ботавы (анг. boot). Вольны крой з крыху пашыранымі ніжэй за калена нагавіцамі.
  • Бясплоцевы (анг. unisex). Для людзей усялякай плоці.
  • Грузавы (анг. cargo). З накладнымі кішэнямі.
  • Замыты (анг. washable, one wash). Крой, які не ліняе і не выціраецца.
  • Звужаны (анг. tapered). Завужаны ўнізе крой.
  • Звычайны (анг. regular). Прамы клясычны крой.
  • Лёгкі (анг. easy). Аблягальны крой, завужаны да шчыкалаткі.
  • Нагруднікавы (анг. bib). Грубы рабочы крой з камбінэзонам на шлейках.
  • Прасторны (анг. loose). Шырокі мешкаваты крой, у якім прахалодна ўлетку і цёпла ўзімку.
  • Расклёшаны (анг. bell bottom). Вузкі крой у сьцёгнах і расклюшаны ўнізе.
  • Роўны (анг. straight). Прамы крой па ўсёй даўжыні.
  • Традыцыйны (анг. traditional). Шчыльна аблягальны крой.
  • Ужываны (анг. second hand). Састараны.
  • Утульны (анг. comfort). Шырокі па ўсёй даўжыні.
  • Францускі (анг. French). Вузкі крой для жанчынаў[1].

Вядомыя брэнды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Сяргей Протас. Штаны на ўсе часы // Зьвязда : газэта. — 12 сакавіка 2003. — № 60-61 (24744-24745). — С. 3. — ISSN 1990-763x.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Джынсысховішча мультымэдыйных матэрыялаў