Менскі падшыпнікавы завод

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Каардынаты: 53°52′56″ пн. ш. 27°38′6″ у. д. / 53.88222° пн. ш. 27.635° у. д. / 53.88222; 27.635

«Менскі падшыпнікавы завод»
Minsk bearing factory 1.jpg
Тып адкрытае акцыянэрнае таварыства
Заснаваная 20 траўня 1948 (75 гадоў таму)
Заснавальнікі Савет міністраў СССР
Краіна Беларусь
Разьмяшчэньне Менск
Адрас Заводзкі раён, вул. Жылуновіча, д. 2[1]
Ключавыя фігуры Анатоль Савянок, Сяргей Мароз[2]
Галіна прамысловасьць
Прадукцыя падшыпнік, ролік, сьвердзел
Абарачэньне Red Arrow Down.svg50,056 млн рублёў (2018 год; 24,534 млн $)
Апэрацыйны прыбытак Red Arrow Down.svg-9,012 млн рублёў (2018 год; -4,417 млн $)
Чысты прыбытак Red Arrow Down.svg-9,012 млн рублёў[3] (2018 год; -4,417 млн $)[4]
Лік супрацоўнікаў 2000 (2021 год)
Матчына кампанія «Беларускі мэталюргічны завод» (Жлобін)
Аўдытар ТАА «Эрудыт» (Менск)

«Ме́нскі падшы́пнікавы заво́д» («МПЗ») — дзяржаўнае машынабудаўнічае прадпрыемства Беларусі, заснаванае ў траўні 1948 году ў якасьці «Дзяржаўнага падшыпнікавага заводу № 11».

На 2021 год уваходзіў у 10-ку найбольшых прадпрыемстваў Беларусі. Налічваў каля 2000 супрацоўнікаў. Займаў звыш 38 гектараў у Заводзкім раёне Менску. Выпускаў звыш 600 мадэляў падшыпнікаў пад таварным знакам «МПЗ» ад 1 см прамерам і 10 грамаў вагой да 98 см прамерам і да 880 кг вагой. Вырабляў каля 70 % канструктыўных групаў падшыпнікаў, якія існавалі ў сьвеце. За 2020 год вырабілі звыш 5 млн падшыпнікаў, зь якіх 40 % новых узораў 2010-х гадоў. Доля ролікавых сфэрычных 2-радных падшыпнікаў склала 65 % продажаў і каля 90 % паставак за мяжу ў больш як 20 краінаў. Асноўнымі пакупнікамі былі прадпрыемствы 7 галінаў прамысловасьці — машынабудаўнічай, горназдабывальнай, мэталюргічнай, энэргетычнай, будаўнічай, нафтагазавай і абароннай. Прадпрыемства ўваходзіла ў Міжрэспубліканскі саюз вытворцаў падшыпнікаў (Расея)[5]. «Менскі падшыпнікавы завод» меў станцыю выпрабаваньня падшыпнікаў зь лябараторыяй на 60 выпрабавальных машынаў ВНІПП мадэляў 537 і 542—545. Гэта дазваляла выпрабаваць падшыпнікі карданных валаў, аўтамабільніх ступіцаў, рухавікоў і вадзяных насосаў на вібрацыю і шум[6]. Для патрэбаў супрацоўнікаў завод меў аздараўляльны летнік і буфэт, 2 страўні і 3 гуртажыткі[7].

Вырабы і паслугі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На 2021 год «Менскі падшыпнікавы завод» вырабляў 77 узораў ролікаў і 788 узораў падшыпнікаў, у тым ліку:

  • 661 ролікавы (85 %) — 491 радыяльны сфэрычны 2-радны (62 %), 116 радыяльных ігольчатых, 12 радыяльна-ўпорных канічных, па 9 упорна-радыяльных сфэрычных і ўпорных, 7 радыяльных цыліндрычных, 5 радыяльных 1-радных тараідальных, 4 упорна-радыяльныя сфэрычныя 1-радныя і 3 радыяльныя сфэрычныя 2-радныя;
  • 90 шарыкавых — 62 радыяльных, 15 упорна-радыяльных і 13 радыяльна-ўпорных;
  • 37 шарнірных[8].

Таксама на заводзе выпускалі: прывадныя ролікавыя ланцугі для трактароў, дэталі ровараў, сьвердзелы, мэблевую фурнітуру, адкрывалкі бляшанак і пляшак[9], а таксама дэталі для чыгуначнага палатна[10], пакоўку і раскатныя кольцы[11]. Урэшце «МПЗ» аказваў праз сваю лябараторыю, выпрабавальню і цэх перавозак паслугі: хіміка-спэктральнага аналізу мэталаў; вымярэньня ўнутраных зазораў, дакладнасьці кручэньня і геамэтрычнай дакладнасьці падшыпнікаў; вымярэньня рэшткавай намагнічанасьці і шурпатасьці паверхні; памераў і нормаў дакладнасьці ролікаў, лінейных памераў для ўнутраных і вонкавых паверхняў; пасажырскіх перавозак мікрааўтобусамі і грузаперавозак да 40 тонаў, здачы ў наём аўтавышкі, аўтакрана, пагрузчыка і экскаватара[12].

Збытавая сетка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На 2021 год «Менскі падшыпнікавы завод» меў 25 гандлёвых прадстаўнікоў у 36 гарадах 16 краінаў:

Мінуўшчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Галоўная прахадная «Менскага падшыпнікавага заводу» (лістапад 2019 году)

17 траўн 1948 году Савет міністраў СССР ухваліў Пастанову № 5959-РС «Аб будаўніцтве падшыпнікавага заводу № 11 у г.Менску». 20 траўня 1948 году міністар аўтамабільнай і аўтатрактарнай прамысловасьці СССР Г.С. Харламаў падпісаў Загад № 77, якім прадпісаў «у дэкадны тэрмін утварыць і накіраваць камісію для выбару пляцовак пад будаўніцтва падшыпнікавага заводу № 11 у г. Менску». Завод прызначаўся для забесьпячэньня падшыпнікамі грузавікоў «Менскага аўтамабільнага заводу» і трактароў «Беларусь». У красавіку 1950 году ў Красным урочышчы на ўскрайку Менску пачалі ўзводзіць завод. 13 жніўня 1951 году майстарка Л.Ф. Арлова сабрала 1-ы беларускі падшыпнік пад таварным знакам «ДПЗ-11»[15]. У сьнежні 1956 году на прадпрыемстве стварылі газэту «Адзінаццаць»[16]. 7 верасьня 1960 году на заводзе выпусьцілі 100-мільённы падшыпнік. 16 верасьня 1969 году ў 2-м корпусе ўвялі ў дзеяньне цэх ролікавых сфэрычных падшыпнікаў. У 1975 годзе ўпершыню ў сьвеце правялі звышглыбокае бурэньне турбабурамі з падшыпнікамі «ДПЗ-11». 21 траўня 1975 году Галоўны камітэт Выставы дасягненьняў народнай гаспадаркі СССР узнаградзіў «ДПЗ-11» дыплёмам 1-й ступені за ўкараненьне электракаагуляцыйных збудаваньняў для ачысткі прамысловых сьцёкавых водаў, а распрацоўнікаў — залатым, срэбраным і бронзавым мэдалямі[15]. Да 1977 году ўвялі ў дзеяньне карпусы № 2, 3 і 4 з 4-ма цэхамі: тэрмічны, літых сэпаратараў, інжынэрна-побытавы і лябараторна-побытавы[17]. 13 лютага 1982 году на заводзе выпусьцілі мільярдны падшыпнік. У 1987 годзе выпусьцілі рэкордныя 55,5 млн падшыпнікаў[15].

У 1995 годзе стварылі ўчастак плястмасавых і гумава-тэхнічных вырабаў[17]. 25 сьнежня 1995 году завод перайменавалі ў арэнднае прадпрыемства «Менскі падшыпнікавы завод» («МПЗ»). Таксама ў 1995 годзе сабралі 1-ы буйнагабарытны падшыпнік 3680 вагой 637 кг для «Крывароскага горна-ўзбагачальнага камбінату акісьленых рудаў» (Кіраваградзкая вобласьць, Украіна)[15]. На 1999 год «МПЗ» выпускаў шарыкавыя, ролікавыя і шарнірныя падшыпнікі, мэталарэзныя станкі і кантрольныя вымяральнікі[17]. 10 лютага 2000 году прадпрыемства пераўтварылі ў адкрытае акцыянэрнае таварыства. У сакавіку 2000 году адчынілі заамежнае прадстаўніцтва ў Маскве (Расея). У 2013 годзе «МПЗ» увайшоў у склад холдынгу «Беларуская мэталюргічная кампанія», якім кіраваў «Беларускі мэталюргічны завод» (Жлобін, Гомельская вобласьць)[15]. У 2010—2013 гадах для зьмяншэньня выдаткаў газу і электраэнэргіі перааснасьцілі кавальска-нарыхтоўчае і тэрмічнае абсталяваньне заводу на 70 млн даляраў. У 2013 годзе пачаліся пастаўкі падшыпнікаў у Польшчу і Турэччыну[18]. 4 чэрвеня 2015 году на беларуска-індыйскім форуме «МПЗ» заключыў дамову на пастаўку падшыпнікаў у Індыю на 1 млн даляраў[19]. У жніўні 2015 году ў 1-м корпусе запусьцілі кольцараскатны ўчастак зь лічбавым праграмным кіраваньнем (ЛПК) і адпальвальным агрэгатам з поўначы Італіі (край Вэнэта). У 2016 годзе ўсталявалі 29 і асучасьнілі 16 прыбораў для вытворчасьці ролікасфэрычных падшыпнікаў. У выніку замены газавыя награвальныя печы абсталявалі аўтаматычнай загрузкай і выгрузкай. Укаранілі загартовачна-адпускныя агрэгаты і звышфінішаваньне кольцаў падшыпнікаў. 21 ліпеня 2017 году адчынілі аўтаматычную лінію загатовак кольцаў прамерам ад 22 да 60 см[15].

У 2018 годзе 77 % вырабаў паставілі за мяжу, пераважна ў Расею. На ліпень 2019 году прадпрыемства налічвала каля 1800 супрацоўнікаў[20]. 28 сьнежня 2020 году ўвялі ў дзеяньне газанагравальную печ, што стала апошнім 41-м прыборам у мадэрнізацыі коштам 44 млн эўра зь 2010 году[21]. 21 студзеня 2021 году «МПЗ» адгрузіў ў Нямеччыну 4 падшыпнікі для шахтавых вэнтылятараў коштам 55 300 эўра[22].

Кіраўнікі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Георгі Кармілкін (20 красавіка 1949 — 1952)
  • Пётар Яшчарыцын (1952—1962), акадэмік і доктар тэхнічных навук
  • Іван Гаўрылаў (1962—1968)
  • Аркадзь Высоцкі (1968—1988)
  • Анатоль Зінкевіч (1988—1991)
  • Анатоль Цыгалаў (1991—1994)
  • Валер Пенза (1994—2004)
  • Віктар Можджэр (2005 — 22 сьнежня 2009)
  • Аляксандар Лабусаў (22 сьнежня 2009 — 2016)
  • Мікалай Анціпаў (2016 — кастрычнік 2019)[15]
  • Анатоль Савянок (з кастрычніка 2019 году)[21]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Кантакты(рас.) // ААТ «Менскі падшыпнікавы завод», 2021 г. Праверана 3 жніўня 2021 г.
  2. ^ Кіраўніцтва(рас.) // ААТ «Менскі падшыпнікавы завод», 2021 г. Праверана 3 жніўня 2021 г.
  3. ^ Мікалай Анціпаў, М.В. Горбікава. Інфармацыя пра акцыянэрнае таварыства і яго дзейнасьць на 1 студзеня 2019 году(рас.) // ААТ «Менскі падшыпнікавы завод», 9 красавіка 2019 г. Праверана 3 жніўня 2021 г.
  4. ^ Сярэднеўзважаны курс беларускага рубля ў адносінах да замежных валют на валютным рынку Рэспублікі Беларусь за 2018 год (2,0402 за даляр) // Нацыянальны банк Беларусі, 2019 г. Праверана 3 жніўня 2021 г.
  5. ^ Аб прадпрыемстве(рас.) // ААТ «Менскі падшыпнікавы завод», 2021 г. Праверана 3 жніўня 2021 г.
  6. ^ Станцыя для выпрабаваньня падшыпнікаў(рас.) // ААТ «Менскі падшыпнікавы завод», 2021 г. Праверана 3 жніўня 2021 г.
  7. ^ Сыстэма падрыхтоўкі кадраў(рас.) // ААТ «Менскі падшыпнікавы завод», 2021 г. Праверана 3 жніўня 2021 г.
  8. ^ Падшыпнікі(рас.) // ААТ «Менскі падшыпнікавы завод», 2021 г. Праверана 3 жніўня 2021 г.
  9. ^ Тавары народнага спажываньня(рас.) // ААТ «Менскі падшыпнікавы завод», 2021 г. Праверана 3 жніўня 2021 г.
  10. ^ Тавары вытворча-тэхнічнага прызначэньня(рас.) // ААТ «Менскі падшыпнікавы завод», 2021 г. Праверана 3 жніўня 2021 г.
  11. ^ Пакоўкі(рас.) // ААТ «Менскі падшыпнікавы завод», 2021 г. Праверана 4 жніўня 2021 г.
  12. ^ Паслугі вытворча-тэхнічнага прызначэньня(рас.) // ААТ «Менскі падшыпнікавы завод», 2021 г. Праверана 3 жніўня 2021 г.
  13. ^ а б Распаўсюднікі ў далёкім замежжы(рас.) // ААТ «Менскі падшыпнікавы завод», 2021 г. Праверана 3 жніўня 2021 г.
  14. ^ Распаўсюднікі ў СНД(рас.) // ААТ «Менскі падшыпнікавы завод», 2021 г. Праверана 3 жніўня 2021 г.
  15. ^ а б в г д е ё Гісторыя(рас.) // ААТ «Менскі падшыпнікавы завод», 2021 г. Праверана 3 жніўня 2021 г.
  16. ^ Газэта «Адзінаццаць»(рас.) // ААТ «Менскі падшыпнікавы завод», 2021 г. Праверана 3 жніўня 2021 г.
  17. ^ а б в Менскі падшыпнікавы завод // Беларуская энцыкляпэдыя ў 18 тамах / гал.рэд. Генадзь Пашкоў. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 2000. — Т. 10: Малайзія — Мугаджары. — С. 448. — 544 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0169-9
  18. ^ Менскія падшыпнікі пашыраюць геаграфію // Белтэлерадыёкампанія, 12 жніўня 2013 г. Праверана 3 жніўня 2021 г.
  19. ^ МПЗ паставіць у Індыю падшыпнікаў на $1 млн // Газэта «Зьвязда», 4 чэрвеня 2015 г. Праверана 4 жніўня 2021 г.
  20. ^ Марыя Дадалка. Чым жывуць завадчане // Мясцовае самакіраваньне. — 19 ліпеня 2019. — № 29 (514). — С. 2.
  21. ^ а б На МПЗ завяршылі дзесяцігадовую праграму тэхпераўзбраення // Беларускае тэлеграфнае агенцтва, 28 снежня 2020 г. Праверана 3 жніўня 2021 г.
  22. ^ Менскі падшыпнікавы завод выйшаў на рынак Германіі // БелТА, 21 студзеня 2021 г. Праверана 3 жніўня 2021 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]