Аляксандар Дзядзюшка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Дзядзюшка.
Аляксандар Дзядзюшка
Дата нараджэньня 20 траўня 1962
Месца нараджэньня Ваўкавыск, БССР
Дата сьмерці 3 лістапада 2007 (45 гадоў)
Месца сьмерці Уладзімерская вобласьць, Расея
Прычына сьмерці дарожна-транспартнае здарэньне
Месца пахаваньня Траякураўскія могілкі
Альма-матэр Q28803918?
Занятак актор
Гады дзейнасьці 19872007
Узнагароды
Prize of the Federal Security Service of Russia
IMDb ID nm1747486
Сайт adedushko.ru

Алякса́ндар Ві́ктаравіч Дзядзю́шка (20 траўня 1962, Ваўкавыск, БССР — 3 лістапада 2007, Уладзімерская вобласьць) — беларускі і расейскі актор тэатру і кіно.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Аляксандар Дзядзюшка нарадзіўся 20 траўня 1962 году ў горадзе Ваўкавыск Гарадзенскай вобласьці.

У школьныя гады захапляўся мастацкай самадзейнасьцю: займаўся ў танцавальных ансамблях, гуляў у «капусьніках», добра чытаў вершы. Але паступіць у інстытут адразу пасьля школы не атрымалася: год працаваў аўтасьлесарам. Затым тры гады служыў на Балтыйскім флёце (на кабэлеўкладчыку «Данецк»). Пасьля службы год працаваў цэхавым фізоргам на заводзе ЗІЛ. У наступным годзе паступіў у Горкаўскаю тэатральную вучэльню, якую скончыў праз 3,5 году. Паўгады працаваў у тэатры Менску, затым шэсьць сэзонаў ва Ўладзімерскім драматычным тэатры (больш за палову роляў — галоўныя).

Першая эпізадычная роля ў кіно — начальнік патруля ў вайсковай камэдыі «ДМБ». Першая сур’ёзная роля — у «Дырэкторыі сьмерці» (1999). У 2003 годзе зорнай гадзінай Аляксандра Дзядзюшкі стала роля ў сэрыяле Ігара Талпы «Апэратыўны псэўданім». У далейшым здымаўся ў асноўным у вострасюжэтных тэлесэрыялах.

Загінуў 3 лістапада 2007 году ў аўтакатастрофе разам зь сям’ёй (жонкай і сынам).[1] Аляксандар Дзядзюшка на сваім аўтамабілі перасёк дзьве суцэльныя лініі і выехаў на сустрэчную паласу, дзе на крайняй левай паласе сустрэчнага руху сутыкнуўся з грузавіком Scania. Кіроўца грузавіка застаўся ў жывых.

Аляксандар Дзядзюшка быў пахаваны на Траекураўскіх могілках у Маскве разам з жонкай Сьвятланай Чарнышковай і сынам Зьмітром Дзядзюшкам (1999 году нараджэньня). Сын Зьміцер таксама здымаўся ў кіно: тэлесэрыял «Сармат», фільмы «Рэальны тата» і «Вячэрняя казка».

Фільмаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Прэміі і ўзнагароды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Прэмія ФСБ за 2007 год у намінацыі «Акторская праца» (пасьмяротна) за фільмы «Псэўданім „Альбанец“», «Сармат», «Апэратыўны псэўданім».

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]