Вірус імунадэфіцыту чалавека
| Вірус імунадэфіцыту чалавека | |
| Клясыфікацыя | |
|---|---|
| Надцарства | Вірусы |
| Падцарства | Рыбануклеінава-кісьлевыя (РНК) вірусы |
| Група | Зваротна-транскрыптазныя РНК вірусы |
| Атрад | Ортэрвірусы |
| Сямейства | Рэтравірусы |
| Падсямейства | Ортарэтравірусы |
| Род | Ленцівірусы |
| Даччыныя таксоны | |
ВІЧ 1, ВІЧ 2
| |
Вірус імунадэфіцыту чалавека (ВІЧ) — вірус з роду ленцівірусаў сямейства рэтравірусаў, які выклікае заражэньне імуннае сыстэмы, апошняя стадыя якога вядомая як сындром набытага імунадэфіцыту (СНІД). У сьвеце лік новых заражэньняў зьнізіўся з 3,5 млн у 1996 годзе да 2,6 млн у 2009-м[1].
Беларусь
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У Беларусі вірус упершыню выявілі ў 1987 годзе. Штогод ад ВІЧ-інфэкцыі гіне каля 300 жыхароў краіны. 1 лістапада 2012 году колькасьць выяўленых заражэньняў перасягнула 14 тысячаў, большасьць якіх прыпала на мужчынаў (60,3%) і моладзь (15-29 гадоў; 59,3%). Распаўсюджанасьць склала 115,9 выпадкаў на 100 тыс. насельніцтва. Па абласьцях захваральнасьць склала: Гомельская вобласьць — 6848 (349,8 выпадкаў на 100 тыс.), Менская — 1949 (116,3), Менск — 2005 (92,3), Магілёўская — 815 (63,6), Берасьцейская — 1066 (61,4), Віцебская — 743 (49,9), Гарадзенская — 575 (42,5)[2].
Біялёгія віруса
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Трапляючы ў арганізм чалавека, ВІЧ паражае CD4±лімфацыты, макрафагі і некаторыя іншыя тыпы вузаў. Патрапіўшы ў гэтыя вузы, вірус запускае мэханізм самазборкі новых вірусаў. У выніку гэта вядзе да сьмерці паражоных вузаў.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Сьвятлана Барысенка. Здаць тэст на ВІЧ // Зьвязда : газэта. — 1 сьнежня 2010. — № 231 (26839). — С. 3. — ISSN 1990-763x.
- ↑ ВІЧ у Беларусі Інфаграфіка. Беларускае тэлеграфнае агенцтва (30 лістапада 2012). Праверана 1 сьнежня 2012 г.
| Гэта — накід артыкула па біялёгіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |