Гомельскі тралейбус
Гомельскі тралейбус | |
Тралейбус на канцавым прыпынку | |
Тралейбусная сыстэма | |
---|---|
Знаходжаньне | Гомель, Беларусь |
Пачатак працы | 20 траўня 1962 |
Колькасьць маршрутаў | 30 |
Даўжыня кантактнай сеткі | 146,4 км |
Колькасьць тралейбусных паркаў | 2 |
Колькасьць тралейбусаў | каля 200 |
Мадэлі тралейбусаў | МАЗ-203Т, АКСМ-201, АКСМ-213, АКСМ-321 |
Кошт праезду | 55 капеек |
Прадпрыемства-перавозьнік | КУП «Гарэлектратранспарт» |
Афіцыйны вэб-сайт |
Першыя тралейбусы пачалі курсаваць у Гомлі 20 траўня 1962 году.
У цяперашні час тралейбуснае злучэньне ажыцьцяўляецца камунальным унітарным прадпрыемствам «Гарэлектратранспарт». У склад прадпрыемства ўваходзяць два тралейбусныя дэпо агульнай ёмістасьцю 225 машына-месцаў, 17 лінейных цягавых падстанцыяў і 146,4 км кантактнай сеткі. Працягласьць сілкавальнай сеткі пастаяннага току — 72,8 км.
Цягавыя падстанцыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]На 26 чэрвеня 2008 году колькасьць лінейных цягавых падстанцыяў (ЛЦП) складае 19:
- ЛЦП-1 — вул. Тралейбусная (Тралейбусны парк №1);
- ЛЦП-2 — вул. Рагачоўская (на дадзены момант вядзецца рэканструкцыя);
- ЛЦП-3 — ЗВП (за гарадзкім выцвярэзьнікам);
- ЛЦП-4 — вул. Яраслаўская;
- ЛЦП-5 — з-д Гандлёвага абсталяваньня;
- ЛЦП-6 — раён Навабеліца (35-й мікрараён);
- ЛЦП-7 — вул. Хваёвая (зав. Касьмічны);
- ЛЦП-8 — раён радыёзавода;
- ЛЦП-9 — вул. Перамогі (за крамай «Мазліва» побач з Прыёрбанкам);
- ЛЦП-10 — Пр. Кастрычніка (ААТ «Тацьцяна»);
- ЛЦП-11 — пр. Касманаўтаў (раён Сельмаша);
- ЛЦП-12 — вул. Каменшчыкава (Валатава);
- ЛЦП-13 — вул. Тымафеінкі (ст. Аэрадром);
- ЛЦП-14 — Рэчыцкая шаша (12-й мікрараён);
- ЛЦП-15 — вул. Магілёўская (за мастом зь Сельмаша на ЗЛІН);
- ЛЦП-16 — ЗЛІН (на дадзены момант знаходзіцца ў рэзэрве);
- ЛЦП-17 — вул. Антошкіна (Сельмаш — за цэнтрам «Volkswagen» — побач з калёніяй);
- ЛЦП-24 — вул. Хатаевіча (17-ы мікрараён);
- ЛЦП-25 — вул. Каменшчыкава (Валатава).
ЛЦП №18-23 не знаходзяцца ў эксплюатацыі (большасьць зь іх толькі ў праекце і не пабудаваныя дагэтуль, некалькі падстанцыяў закансэрваваныя на стадыі будаўніцтва).
Рухомы састаў
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Маршруты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У горадзе працуюць 30 маршрутаў тралейбусаў[1]:
- Маршрут №1 «Вакзал — САЛЕО-Гомель»
- Маршрут №2 «Тэхнічны Ўнівэрсытэт (кальцавы)»
- Маршрут №3 «Крышталь — Сонечная»
- Маршрут №4 «Вакзал — ЗЛіН»
- Маршрут №4б «Вакзал — Корпус ліцця»
- Маршрут №5 «Вакзал — Крышталь»
- Маршрут №6 «Хімзавод (кальцавы)»
- Маршрут №7 «Вакзал — Хімзавод»
- Маршрут №7а «Вакзал — Хімзавод»
- Маршрут №8 «Тэхнічны Ўнівэрсытэт (кальцавы)»
- Маршрут №9 «мк-рн Клёнкаўскі — САЛЕО-Гомель»
- Маршрут №10 «Вакзал — САЛЕО-Гомель»
- Маршрут №11 «Тэхнічны Ўнівэрсытэт — ЗЛіН»
- Маршрут №11б «Сонечная — ЗЛіН»
- Маршрут №11в «ЗЛіН → Парк Фестывальны»
- Маршрут №12 «САЛЕО-Гомель — Сонечная» (па пр. Касманаўтаў)
- Маршрут №12а «САЛЕО-Гомель → Тэхнічны Ўнівэрсытэт»
- Маршрут №14 «Хімзавод (кальцавы)»
- Маршрут №15 «Вакзал — Валатава»
- Маршрут №16 «Вакзал — мк-рн Клёнкаўскі» (па вуліцы Мазурава)
- Маршрут №17 «мк-рн Клёнкаўскі — Стадыён Гомсельмаш»
- Маршрут №19 «Вакзал — Сонечная» (па вуліцы Палеская)
- Маршрут №19а «Вакзал → Парк Фестывальны»
- Маршрут №20 «САЛЕО-Гомель — Сонечная» (па вуліцы Савецкай)
- Маршрут №21 «Валатава — Завод самаходных камбайнаў»
- Маршрут №22 «Прадпрыемства Энергазбыт → Вакзал»
- Маршрут №23 «Валатава — Хімзавод»
- Маршрут №24 «мк-рн Клёнкаўскі — Сонечная»
- Маршрут №25 «мк-рн Клёнкаўскі — Сонечная»
- Маршрут №26 «Вакзал — Новае Жыццё»
На 20 студзеня 2006 году прадпрыемства мае на балянсе 235 пасажырскіх тралейбусаў. Маршрутная сетка прадпрыемства складаецца з 26 маршрутаў, плянавы выпуск на лінію ў працоўныя дні складае 179 тралейбусаў, штодзённы аб’ём перавозкі пасажыраў — 300 тыс. чалавек. Удзельная вага прадпрыемства ў гарадзкіх пасажырскіх перавозках — 60%.
Першае дэпо абслугоўвае маршруты 1, 3, 4, 5, 9, 10, 12, 15, 16, 17, 18, 20, 21, 24, 25, 26; другое дэпо — маршруты 2, 6, 7а, 7, 8, 11, 11б, 12, 12а, 14, 19, 19а, 20, 23, 24, 25.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 20 траўня 1962 году — адкрыцьцё першай тралейбуснай лініі ў горадзе Гомлі
- 2010 год — уводзіцца ў эксплюатацыю лінія па вуліцы Сьвірыдава і часткі Чачэрскай (прыкладна 2 км новай кантактнай сеткі)