13 кастрычніка
Выгляд
← кастрычнік → | ||||||
Пн | Аў | Ср | Чц | Пт | Сб | Нд |
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | |
7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 |
14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 |
21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 |
28 | 29 | 30 | 31 | |||
2024 год Усе дні |
13 кастры́чніка — 287-ы дзень году (286-ы ў невысакосным годзе) паводле Грыгарыянскага календару. Да канца году застаецца 80 дзён.
Падзеі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1781 — імпэратар Ёзэф II Габсбург выдаў талеранцыйны патэнт, які ўраўноўваў пратэстанцкія і праваслаўную дэнамінацыі ў Аўстрыі з каталіцтвам
- 1910 — у Санкт-Пецярбургу выходзіць другі паэтычны зборнік Янкі Купалы «Гусьляр»
- 1912 — заснаваны Зьвяз лужыцкіх сэрбаў «Домавіна»
- 1918 — скончыўся Мёз-Аргонскі наступ, адна з апошніх апэрацыяў Першай сусьветнай вайны
- 1999 — створаная Віцебская дыяцэзія
Нараджэньні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1680 — Катажына Апалінская, жонка Станіслава Ляшчынскага, каралева Польшчы й вялікая княгіня літоўская, княгіня Лятарынгіі й Бару
- 1847 — Эдвард Вайніловіч, беларускі й польскі палітычны і грамадзкі дзяяч, абшарнік, фундатар касьцёлу сьвятых Сымона й Алены ў Менску
- 1884 — Баляслаў Пачопка, каталіцкі сьвятар усходняга абраду, настаўнік і рэлігійны публіцыст
- 1888 — Язэп Драздовіч, беларускі мастак
- 1896 — Мікола Шчакаціхін, беларускі гісторык культуры і пэдагог
- 1908 — Юльян Неч, польскі гісторык, дасьледнік Валыні
- 1958 — Джамаль Хашогі, журналіст, аглядальнік і пісьменьнік з Саудаўскай Арабіі
- 1970 — Вітольд Ашурак, беларускі грамадзкі і палітычны актывіст, што памер у вязьніцы
- 1986 — Вольга Лета, прадпрымальніца і займаецца твэркам
- 1986 — Габрыел Агбонлагор, ангельскі футбаліст, нападнік клюбу «Астан Віла»
Сьмерці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1810 — Ян Нікадзім Лапацінскі, дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Староста амсьціслаўскі (з 1767).
- 1825 — Максымільян I (н. 1756), курфюст Баварыі (1799—1806 гг.), кароль Баварыі (1806—1825 гг.), з дынастыі Віттэльзбахаў
- 1962 — Павал Гуткоўскі, беларускі графік, брат Мікалая Гуткоўскага
- 1966 — Віктар Яцунскі, расейскі гісторык, спэцыяліст у вобласьці гістарычнай геаграфіі і гісторыі расейскай прамысловасьці
- 1986 — Андрэй Бембель, беларускі скульптар, пэдагог. Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1939), Народны мастак БССР (1955), прафэсар (1955)
- 1990 — Ле Дык Тхо, віетнамскі палітык, дыплямат, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі міру (1973)
- 1994 — Фёдар Фёдараў, беларускі фізык-тэарэтык, адзін тых, хто распачаў беларускую тэарэтычную фізыку
- 2001 — Максім Лужанін, беларускі паэт, празаік, кінадраматург, перакладчык
- 2008 — Гіём Дэпард'ё, францускі актор, сын Жэрара Дэпард’ё і Элізабэт Дэпард’ё (Гіньё)