Віктар Яцунскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку

Віктар Карнельевіч Яцунскі (па-расейску: Виктор Корнельевич Яцунский) (1 лютага 1893, Масква — 13 кастрычніка 1966) — расейскі гісторык, спэцыяліст у вобласьці гістарычнай геаграфіі і гісторыі расейскай прамысловасьці. Доктар гістарычных навук (1950 г.), прафэсар. Скончыў гісторыка-філялягічны факультэт Маскоўскага ўнівэрсытэта (1915 г.) і эканамічнае аддзяленьне Маскоўскага камэрцыйнага інстытута (1916 г.). З 1921 г. выкладаў у Камуністычным унівэрсытэце імя Сьвярдлова, Маскоўскім унівэрсытэце, Маскоўскім вобл. І горным інстытутах, Гісторыка-архіўным інстытуце і інш. З 1946 г. — старшы навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі Акадэміі навук СССР. Асноўныя працы Яцунскага прысьвечаныя праблемам генэзісу капіталізму ў Расеі, аграрнай гісторыі, гістарычнай геаграфіі і гістарычнай дэмаграфіі. Зьяўляўся адным з заснавальнікаў межрэспубліканскіх сымпозіюмаў па аграрнай гісторыі Ўсходняй Эўропе1958 г.), кіраваў выданьнем матэрыялаў па гісторыі сялянства.

Працы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Яцунский, В. К. Историческая география: история ее возникновения и развития в XIV—XVII веках / В. К. Яцунский; Академия наук СССР, Институт истории; Ответственный редактор С. Д. Сказкин. — М.: Издательство Академии наук СССР, 1955.
  • Яцунский, В. К. Основные этапы генезиса капитализма в России // История СССР. — 1958. — № 5. — С.
  • Яцунский, В. К. Предмет и задачи исторической географии // Историк-марксист. — 1941. — № 5. — С.
  • Яцунский, В. К. Промышленный переворот в России // Вопросы истории. — 1951. — № 12. — С.
  • Яцунский, В. К. Социально-экономическая история России XVIII—XIX вв. Избранные труды / В. К. Яцунский; Вступительная статья П. Г. Рындзюнского. — М., 1973.