Ян Нікадзім Лапацінскі
Ян Нікадзім Лапацінскі | |
Герб «Любіч» | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 15 верасьня 1747 Сар’я |
Памёр | 13 кастрычніка 1810 Шаркоўшчына |
Пахаваны | |
Род | Лапацінскія |
Бацькі | Мікалай Тадэвуш Лапацінскі Барбара Копец |
Дзеці | Тэкля з Лапацінскіх[d], Ігнацы Лапацінскі[d] і Антаніна Лапацінская[d] |
Ян Нікадзім Лапацінскі (15 верасьня 1747, Сар’я — 13 кастрычніка 1810, Шаркоўшчына) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Староста амсьціслаўскі (з 1767).
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Прадстаўнік шляхецкага роду Лапацінскіх гербу «Любіч», сын Мікалая Тадэвуша і Барбары з Копцяў. Меў братоў Юзэфа, Станіслава і Тамаша Ігнація.
Неаднаразова абіраўся паслом на соймы. У 1791 на ягоны загад у Лявонпалі збудавалі мураваную калёну ў гонар Канстытуцыі 3 траўня[1].
Працягваў папаўняць фамільны архіў, бібліятэку і мастацкія зборы. Адкрыў у Лявонпалі ткацкую мануфактуру, майстэрні вырабу дываноў і капелюшоў, суконную фабрыку.
Займаўся гравіраваньнем, малюнкам, дробнай скульптурай, быў мэцэнатам мастацтва і калекцыянэрам. У культурнай гісторыі адзначыўся найперш сваімі гравюрамі па медзі.
Апошні пэрыяд жыцьця правёў у сваім маёнтку ў Шаркоўшчыне, дзе яго і пахавалі.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Людміла Хмяльніцкая. Лапацінскія // ЭГБ. — Мн.: 1997 Т. 4. С. 334.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 4: Кадэты — Ляшчэня. — 432 с. — ISBN 985-11-0041-2