Альфонса VIII Кастыльскі
| Альфонса VIII Кастыльскі Альфонса VIII Высакародны | |
| кароль Кастыліі | |
|---|---|
|
| |
|
1158 — 1214 | |
| Папярэднік | Санча III Кастыльскі |
| Наступнік | Генрых I |
| Асабістыя зьвесткі | |
| Нарадзіўся | 11 лістапада 1155, Сорыя |
| Памёр | 6 кастрычніка 1214, Гут’ерэ-Муньяс |
| Нашчадкі | Генрых I |
| Дынастыя | Бургунская дынастыя |
| Жонка | Элеанора Ангельская |
| Бацька | Санча III Кастыльскі |
| Маці | Блянка Наварская |
Альфо́нса VIII Касты́льскі (па-гішпанску: Alfonso VIII de Castilla) ці Альфонса VIII Высакародны (па-гішпанску: Alfonso VIII el Noble; 11 лістапада 1155, Сорыя — 6 кастрычніка 1214, Гут’ерэ-Муньяс) — кароль Кастыліі з 1158 году, адзіны сын Санча III Кастыльскага і Блянкі Наварскай.
Нарадзіўся ў горадзе Сорыя тагачаснага каралеўства Леон (зараз Кастылія і Леон). Вялікую частку свайго валадараньня правёў у барацьбе з рознымі гішпанскімі дзяржавамі. Імкнуўся прыцягнуць на свой бок Ангельшчыну, Францыю і Сьвятую Рымскую імпэрыю, але супраць яго склалі саюз усе гаспадары Пірэнэйскага паўвострава, і яго выратаваў ад поўнай паразы толькі інтэрдыкт, накладзены Папам на Леон і Партугалію. У канцы валадараньня яму атрымалася заключыць саюз зь іншымі васпанамі Гішпаніі і нанесьці мусульманам паразу пры Талёсе, якая канчаткова зламала іх магутнасьць у 1212 годзе.