Леанід Сушчэня
Леанід Сушчэня | |
Дата нараджэньня | 11 лістапада 1929[1] |
---|---|
Месца нараджэньня | в. Малыя Лукі |
Дата сьмерці | 19 красавіка 2015[2] (85 гадоў) |
Месца сьмерці | |
Месца вучобы | БДУ |
Занятак | заоляг, гідрабіёляг |
Навуковая сфэра | біялёгія |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар біялягічных навук[d] (1970) |
Узнагароды |
Леанід Міхайлавіч Сушчэня (11 лістапада 1929, в. Малыя Лукі, Наваградзкае ваяводзтва, Польская Рэспубліка — 19 красавіка 2015) — беларускі навуковец, акадэмік НАН Беларусі. Прэзыдэнт Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі (1992—1997).
Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Нарадзіўся 11 лістапада 1929 году ў вёсцы Малыя Лукі (Наваградзкае ваяводзтва міжваеннай Польшчы, цяпер Баранавіцкі раён).
У 1953 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт, працаваў на біялягічным факультэце. У 1959 годзе пераехаў у Севастопаль для працы на біялягічнай станцыі Акадэміі Навук СССР. Ад 1964 году загадчык аддзелам. У 1970 годзе абараніў доктарскую дысэртацыю. У 1979 годзе абраны сябрам-карэспандэнтам Акадэміі Навук СССР. Ад 1979 да 1992 году — акадэмік-сакратар Аддзяленьня біялягічных навук Акадэміі Навук БССР. З 1992 па 1997 гады — Прэзыдэнт Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі.
Памёр 19 красавіка 2015 году.
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Акадэмік Сушчэня Леанід Міхайлавіч. Нацыянальная акадэмія навук Беларусі. Праверана 12 лістапада 2014 г.
Папярэднік Уладзімер Платонаў |
Прэзыдэнт Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі красавік 1992 — травень 1997 |
Наступнік Аляксандар Вайтовіч |
- ^ Кто есть кто в Республике Беларусь (пол.) / пер. B. Siegień — Białystok: Podlaski Instytut Wydawniczy, 2000. — С. 247. — 313 с. — ISBN 978-83-913780-0-7
- ^ https://news.tut.by/society/445084.html
- Нарадзіліся 11 лістапада
- Нарадзіліся ў 1929 годзе
- Памерлі 19 красавіка
- Памерлі ў 2015 годзе
- Памерлі ў Менску
- Выкладчыкі БДУ
- Дактары біялягічных навук
- Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сьцягу
- Кавалеры ордэна «Дружбы Народаў»
- Кавалеры ордэна Сяброўства (Расея)
- Кавалеры ордэна Айчыны II ступені
- Кавалеры ордэна Айчыны III ступені
- Акадэмікі РАН
- Акадэмікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
- Прэзыдэнты Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі