Янушы
Выгляд
| Янушы | |
| Населены пункт | |
| Краіна | Беларусь |
|---|---|
| Вобласьць | Берасьцейская |
| Раён | Камянецкі |
| Сельсавет | Дзьмітравіцкі |
| Першыя згадкі | XIX стагодзьдзе |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 52°30′19″ пн. ш. 23°39′16″ у. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць | 39 чал. (2010) |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | +375 1631 |
| Паштовы індэкс | 225077[1] |
| СААТА | 1240820166 |
| Нумарны знак | 1 |
| Янушы на мапе Беларусі ± Янушы | |
Янушы́[2] — вёска ў Камянецкім раёне Берасьцейскай вобласьці, уваходзіць у Дзьмітравіцкі сельсавет.
Янушы месьцяцца за 17 км на паўночны захад ад Камянцу, за 50 км на поўнач ад Берасьця, за 25 км на паўночны ўсход ад чыгуначнай станцыі Высока-Літоўск на лініі Берасьце — Беласток. Ля ўсходняй мяжы вёскі праходзіць аўтадарога «Абход тэрыторыі нацыянальнага парку „Белавеская пушча“» (Р98).
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- сярэдзіна XIX ст.: вёска ў Берасьцейскім павеце Гарадзенскай губэрні Расейскай імпэрыі, ўласнасьць Глухавецкага, адносілася да маёнтку Грымчыцы.
- 1857: паводле 10-й рэвізіі 205 рэвіскіх душ.
- канец XIX ст.: вёска ў Дзьмітравіцкай воласьці Берасьцейскага павету Гарадзенскай губэрні.
- 1897: паводле перапісу ў вёсцы 40 двароў, 134 жыхары мужчынскага і 125 жаночага полу, у складзе Вялічкаўскай сельскай грамады, дзейнічалі школа граматы, хлебазапасная крама. Побач знаходзіўся аднайменны выселак, 6 двароў, 17 жыхароў.
- 1921: у выніку польска-савецкай вайны па Рыскай мірнай дамове ў складзе Польшчы, у Дзьмітравіцкай гміне Берасьцейскага павету Палескага ваяводзтва.
- 1923: 47 жыхароў.
- 1939: у выніку пакту Молатава — Рыбэнтропа ў складзе Берасьцейскай вобласьці БССР.
- 1940: у Дзьмітравіцкім сельсавеце Камянецкага раёну Берасьцейскай вобласьці, у вёсцы 41 двор, 200 жыхароў.
- 1941—1945: за час Другой сусьветнай вайны на франтах загінулі 8 жыхароў вёскі.
- 1948: у пачатковай школе 45 вучняў.
- 1949: жыхары вёсак Янушы і Вялічкі аб’ядналіся ў калгас «Чырвоны Сьцяг».
- 1959: паводле перапісу 178 жыхароў.
- 1970: 128 жыхароў, у саўгасе «Белавескі».
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 2010 год — 39 жыхароў
- 2005 год — 36 жыхароў, 21 двор[3]
- 1999 год — 60 жыхароў
Інфраструктура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У складзе ААТ «Камянецкая пушча».
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Почтовые индексы улиц деревни Януши (рас.) Каменецкий район. Белпошта. Праверана 12 сьнежня 2012 г.
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 169
- ↑ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 4. Кн. 2. — Менск, 2007. С. 100
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 4, кн. 2. Брэсцкая вобласць / рэдкал.: Г.П. Пашкоў (дырэктар) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2007. — 608 с.: іл. ISBN 978-985-11-0388-7. С. 100—101.