Галоўчыцы (Камянецкі раён)
Выгляд
Галоўчыцы | |
трансьліт. Haloŭčycy | |
Першыя згадкі: | XIX стагодзьдзе |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Берасьцейская |
Раён: | Камянецкі |
Сельсавет: | Дзьмітравіцкі |
Насельніцтва: | 97 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1631 |
Паштовы індэкс: | 225065[1] |
СААТА: | 1240820041 |
Нумарны знак: | 1 |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°27′59″ пн. ш. 23°41′37″ у. д. / 52.46639° пн. ш. 23.69361° у. д.Каардынаты: 52°27′59″ пн. ш. 23°41′37″ у. д. / 52.46639° пн. ш. 23.69361° у. д. |
± Галоўчыцы |
Гало́ўчыцы[2] — вёска ў Камянецкім раёне Берасьцейскай вобласьці, уваходзіць у Дзьмітравіцкі сельсавет.
Галоўчыцы месьцяцца за 11 км на паўночны захад ад Камянцу, за 51 км на поўнач ад Берасьця, за 24 км на паўночны ўсход ад чыгуначнай станцыі Высока-Літоўск на лініі Берасьце — Беласток.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- сярэдзіна XIX стагодзьдзя: маёнтак і вёска ў Берасьцейскім павеце Гарадзенскай губэрні Расейскай імпэрыі, уладаньне Янішэўскага.
- 1857: паводле 10-й рэвізіі 75 рэвіскіх душ.
- 2-я палова XIX стагодзьдзя: вёска і маёнткі ў Войскай воласьці таго ж павету.
- 1890: у вёсцы больш за 153 дзесяціны зямлі, маёнткі Івана Магільніцкага (больш за 100 дзесяцінаў зямлі) і Сьцяпана Нічыпарука (больш за 80 дзесяцінаў зямлі).
- 1897: паводле перапісу ў вёсцы 25 двароў, 170 жыхароў. У аднайменным маёнтку дзейнічалі школа граматы, хлебазапасная крама, 2 кузьні.
- 1905: у вёсцы — 199 жыхароў, у маёнтку — 11 жыхароў.
- 1921: у выніку польска-савецкай вайны па Рыскай мірнай дамове ў складзе Польшчы, вёска і фальварак у Войскай гміне Берасьцейскага павету Палескага ваяводзтва.
- 1923: разам у вёсцы і фальварку 19 двароў, 96 жыхароў.
- 1928: у Дзьмітравіцкай гміне таго ж павету.
- 1939: у выніку пакту Молатава — Рыбэнтропа ў складзе Берасьцейскай вобласьці БССР.
- 1940: вёска ў Агародніцкім сельсавеце Камянецкага раёну Берасьцейскай вобласьці.
- 1941—1945: цягам Другой сусьветнай вайны на франтах загінулі 6 жыхароў вёскі.
- 1948: у пачатковай школе 41 вучань.
- 1949: у вёсцы арганізаваны калгас «Франтавік».
- 1951: у калгасе «Новы шлях».
- 1962: у саўгасе «Белавескі» (у 1982 годзе перайменаваны ў «Першамайскі», у 1991 годзе рэарганізаваны ў калгас).
- 1964: у Дзьмітравіцкім сельсавеце Камянецкага раёну.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- XX стагодзьдзе: 1960 год — 141 жыхар; 1970 год — 188 жыхароў; 1999 год — 123 жыхары
- XXI стагодзьдзе: 2005 год — 123 жыхары, 52 двары[3]; 2010 год — 97 жыхароў
Інфраструктура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У складзе СВК «Хадасы». У вёсцы дзейнічаюць дом сацыяльных паслуг і бібліятэка.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Почтовые индексы улиц деревни Головчицы (рас.) Каменецкий район. Белпошта. Праверана 4 красавіка 2013 г.
- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 168
- ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 4. Кн. 2. — Менск, 2007. С. 36
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 4, кн. 2. Брэсцкая вобласць / рэдкал.: Г.П. Пашкоў (дырэктар) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2007. — 608 с.: іл. ISBN 978-985-11-0388-7. С. 36.