Праходы (Берасьцейская вобласьць)
Выгляд
Праходы | |
трансьліт. Prachody | |
Першыя згадкі: | XIX стагодзьдзе |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Берасьцейская |
Раён: | Камянецкі |
Сельсавет: | Дзьмітравіцкі |
Насельніцтва: |
|
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1631 |
Паштовы індэкс: | 225065 |
СААТА: | 1240820111 |
Нумарны знак: | 1 |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°26′34″ пн. ш. 23°39′52″ у. д. / 52.44278° пн. ш. 23.66444° у. д.Каардынаты: 52°26′34″ пн. ш. 23°39′52″ у. д. / 52.44278° пн. ш. 23.66444° у. д. |
± Праходы |
Прахо́ды[1] — вёска ў Камянецкім раёне Берасьцейскай вобласьці, уваходзіць у Дзьмітравіцкі сельсавет.
Праходы месьцяцца за 15 км на паўночны захад ад Камянцу, за 54 км на поўнач ад Берасьця, за 22 км на паўночны ўсход ад чыгуначнай станцыі Высока-Літоўск на лініі Берасьце — Беласток.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- сярэдзіна XIX ст.: маёнтак і вёска ў Берасьцейскім павеце Гарадзенскай губэрні Расейскай імпэрыі.
- 1845: паводле інвэнтару маёнтак належаў абшарніку Мацьвею Цярпілоўскаму, 56 дзесяцінаў зямлі, зь іх 25 дзесяцінаў належалі сялянам.
- 1857: паводле 10-й рэвізіі вёска Праходы ў складзе аднайменнага маёнтку (уладаньне Сасноўскага і Янішчэўскага) — 115 рэвіскіх душ; 15 душ — дзяржаўная ўласнасьць.
- 1897: паводле перапісу вёска, 34 двары, 228 жыхароў і фальварак (належаў Элеаноры Прылуцкай) у Войскай воласьці таго ж павету, школа граматы, хлебазапасная крама, 2 ветраныя млыны, 2 кузьні.
- 1905: вёска, 321 жыхар.
- 1921: у выніку польска-савецкай вайны па Рыскай мірнай дамове ў складзе Польшчы, вёска ў Войскай гміне Берасьцейскага павету Палескага ваяводзтва.
- 1923: 41 двор, 194 жыхары.
- 1928: у Дзьмітравіцкай гміне таго ж павету.
- 1939: у выніку пакту Молатава — Рыбэнтропа ў складзе Берасьцейскай вобласьці БССР.
- 1940: вёска ў Агародніцкім сельсавеце Камянецкага раёну Берасьцейскай вобласьці, 70 двароў, 392 жыхары.
- 1941—1945: цягам Другой сусьветнай вайны на франтах загінулі і прапалі бязь вестак 8 жыхароў вёскі.
- 1950: у вёсцы дзейнічаў калгас «Новы шлях» (аб’ядноўваў 63 двары, 233 жыхары).
- 1960: у вёсцы 272 жыхары.
- 1964: у Дзьмітравіцкім сельсавеце Камянецкага раёну.
- 1970: 204 жыхары, у саўгасе «Белавескі».
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1999 год — 48 жыхароў;
- 2005 год — 37 жыхароў, 25 двароў[2];
- 2009 год — 42 жыхары;
- 2019 год — 9 жыхары.
Інфраструктура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У складзе СВК «Хадасы».
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 169
- ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 4. Кн. 2. — Менск, 2007. С. 76
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 4, кн. 2. Брэсцкая вобласць / рэдкал.: Г.П. Пашкоў (дырэктар) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2007. — 608 с.: іл. ISBN 978-985-11-0388-7. С. 76—77.