Перайсьці да зьместу

Сарава

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сарава
лац. Sarava
Населены пункт
Краіна Беларусь
Вобласьць Берасьцейская
Раён Камянецкі
Сельсавет Дзьмітравіцкі
Першыя згадкі XIX стагодзьдзе
Часавы пас
Каардынаты 52°26′32″ пн. ш. 23°46′30″ з. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код +375 1631
Паштовы індэкс 225065[2]
СААТА 1240820121
Нумарны знак 1
Сарава на мапе Беларусі ±
Сарава
Сарава
Сарава
Сарава
Сарава
Сарава

Са́рава[3] — вёска ў Беларусі, каля ракі Лясной. Уваходзіць у склад Дзьмітравіцкага сельсавету Камянецкага раёну Берасьцейскай вобласьці. Знаходзіцца за 6 км на паўночны захад ад Камянцу, за 45 км на поўнач ад Берасьця, за 34 км на паўночны захад ад чыгуначнай станцыі Жабінка (лінія Берасьце — Баранавічы).

Сар або Сара (Sarus, Saro) — імя германскага паходжаньня[4].

У другой палове XIX ст. калёнія Берасьцейскага павету Гарадзенскай губэрні Расейскай імпэрыі. Паводле 10-й рэвізіі (1857 год) тут было 206 рэвіскіх душ, дзяржаўная ўласнасьць. З 1860-х гадоў у Камянец-Літоўскай воласьці таго ж павету і губэрні. Паводле перапісу 1897 году, 10 двароў, 63 жыхары, у складзе Сараўскай сельскай грамады.

У выніку польска-савецкай вайны згодна з Рыскім мірам (1921 год) у складзе Польшчы, калёнія ў Камянец-Літоўскай гміне Берасьцейскага павету Палескага ваяводзтва. На 1923 год 7 гаспадарак, 47 жыхароў.

У выніку пакту Молатава — Рыбэнтропа (1939 год) у складзе Берасьцейскай вобласьці БССР. З 1940 году ў Мікалаеўскім сельсавеце Камянецкага раёну Берасьцейскай вобласьці. З 1954 году ў Дзьмітравіцкім сельсавеце таго ж раёну. На 1970 год 43 жыхары, ў саўгасе імя Дзімітрава.

  • 1905 год — 74 чалавекі
  • 1960 год — 61 чалавек
  • 1999 год — 17 чалавек
  • 2005 год — 11 чалавек, 6 двароў[5]
  • 2010 год — 10 чалавек

Інфраструктура

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

У складзе ААТ «Камянецкая пушча».

Сарава злучае зь Бялёвам мясцовая грунтавая дарога Бялёва — Сарава (Н408). За 500 м на ўсход ад вёскі праходзіць аўтадарога рэспубліканскага значэньня Берасьце — Камянец — Каменюкі (Р83).

  1. ^ а б http://pop-stat.mashke.org/belarus-census-2009/bresckaja.htm
  2. ^ а б Сайт Белпошты
  3. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 169.
  4. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1299.
  5. ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 4. Кн. 2. — Менск, 2007. С. 82