Ганцавічы (Камянецкі раён)
Выгляд
| Ганцавічы, трансьліт. Hancavičy | |
| Населены пункт | |
| Краіна | Беларусь |
|---|---|
| Вобласьць | Берасьцейская |
| Раён | Камянецкі |
| Сельсавет | Дзьмітравіцкі |
| Першыя згадкі | XIX стагодзьдзя |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 52°27′58″ пн. ш. 23°40′56″ у. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць | 36 чал. (2010) |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | +375 1631 |
| Паштовы індэкс | 225065[1] |
| СААТА | 1240820031 |
| Нумарны знак | 1 |
| Ганцавічы на мапе Беларусі ± Ганцавічы | |
Га́нцавічы[2] — вёска ў Камянецкім раёне Берасьцейскай вобласьці, уваходзіць у Дзьмітравіцкі сельсавет.
Ганцавічы месьцяцца за 14 км на паўночны захад ад Камянцу, за 53 км на поўнач ад Берасьця, за 23 км на паўночны ўсход ад чыгуначнай станцыі Высока-Літоўск на лініі Берасьце — Беласток.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1857: паводле 10-й рэвізіі ў вёсцы 126 рэвіскіх душ, дзяржаўная ўласнасьць.
- канец XIX ст.: вёска ў Войскай воласьці Берасьцейскага павету Гарадзенскай губэрні Расейскай імпэрыі. У складзе Ганцэвіцкай сельскай грамады, мелася звыш 280 дзесяцінаў зямлі.
- 1897: паводле перапісу у вёсцы 28 двароў, 179 жыхароў, хлебазапасная крама, 2 ветраныя млыны, кузьня.
- 1905: 185 жыхароў.
- 1921: у выніку польска-савецкай вайны па Рыскай мірнай дамове ў складзе Польшчы, вёска ў Войскай гміне Берасьцейскага павету Палескага ваяводзтва.
- 1923: 22 двары, 98 жыхароў.
- 1928: у Дзьмітравіцкай гміне таго ж павету.
- 1939: у выніку пакту Молатава — Рыбэнтропа ў складзе Берасьцейскай вобласьці БССР.
- 1940: вёска ў Агародніцкім сельсавеце Камянецкага раёну Берасьцейскай вобласьці, 45 двароў, 213 жыхароў.
- 1950: вяскоўцы арганізаваліся ў калгас «1 Мая».
- 1951: у калгасе «Новы шлях».
- 1960: у вёсцы 149 жыхароў.
- 1962: у саўгасе «Белавескі» (у 1982 годзе перайменаваны ў «Першамайскі», у 1991 годзе рэарганізаваны ў калгас).
- 1964: у Дзьмітравіцкім сельсавеце Камянецкага раёну.
- 1970: 136 жыхароў.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 2010 год — 36 жыхароў
- 2005 год — 36 жыхароў, 19 двароў[3]
- 1999 год — 45 жыхароў
Інфраструктура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У складзе СВК «Хадасы».
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Почтовые индексы улиц деревни Ганцевичи (рас.) Каменецкий район. Белпошта. Праверана 10 чэрвеня 2013 г.
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 168
- ↑ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 4. Кн. 2. — Менск, 2007. С. 36
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 4, кн. 2. Брэсцкая вобласць / рэдкал.: Г.П. Пашкоў (дырэктар) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2007. — 608 с.: іл. ISBN 978-985-11-0388-7. С. 36—37.